- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся у 1914 г. у вёсцы Саматзвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурным факультэце Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі армейскай газеты «Знамя Советов» і Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля вайны быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965 г. А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. «Маналог» напоўнены глыбокім асабістым перажываннем, вернасцю былому сяброўству і агульнай справе. «Я — ваша памяць, вы — маё сумленне, я — дрэўка, вы — трывалы сцяг на ім», — сцвярджае аўтар. Дачасна загінуўшых сяброў ён называе кнігамі без старонак, лістамі без дрэў, дарогамі без слядоў, і таму грамадзянскі і маральны абавязак паэта прадоўжыць справу загінуўшых сяброў юнацтва. Ён павінен быць «вартым тых спраў абарваных, кніг недапісаных».
Цыкл «Маналог» адзначаны горкім, драматычным пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы... Гэта як эпітафія, выбітая на камені», — скажа пра яго 3. Азгур. У вершах «Маналога» — роздум паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамадства, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам», — сцвярджае А. Куляшоў. У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў:
Хацеў бы век, які ўжо на зыходае,
Забраць мяне з сабой, а я руку
Гарачую працягваю прыродзе —
З дваццатага ў трыццатае стагоддэе.
Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».
Да ранніх вершаў паэта належыць знакаміты «Бывай...», пакладзены ў наш час на музыку. Вайна як частка ўласнай біяграфіі згадваецца ў вершах «Крылы» (1945), «Маё пасведчанне» (1951), «Я хаце абавязаны прапіскаю...» (1963). Паэт імкнецца асэнсаваць пройдзены шлях, свой жыццёвы лес. Характэрнай рысай таленту А. Куляшова з'яўляецца філасафічнасць. Аднак яна змагла па-сапраўднаму выявіцца толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі жыцця паэта, у зборніках «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976), у паэмах«Цунамі» (1968), «Варшаўскі шлях» (1972), «Хамуціус» (1974—1975). Гэта было звязана як з набліжэннем чалавечай сталасці паэта, так і са зменамі ў жыцці грамадства. А. Куляшоў у многіх вершах разважае над сэнсам жыцця асобнага чалавека і чалавечай цывілізацыі ў цэлым, над лёсам планеты і лёсам зямлян, яе насельнікаў. Думка паэта ахоплівае свет і сусвет, сягае ў будучыню, у новы век. Так, вобраз новага веку прысутнічае ў вершах «Зайздрошчу я мастам...», «Хуткасць», «Маёй рукой пасаджанай бярозе...» і інш. Будучыня ў творах А. Куляшова — увасабленне чалавечнасці і справядлівасці, дзе "прарастуць», заявяць пра сябе толькі добрыя справы. Таму пасаджанай бярозе «гадоў якіх праз сорак, сорак пяць // Не пры глухой дарозе красаваць, //А ў будучага веку на парозе». «Патомак малады», хаваючыся ад спёкі, з удзячнасцю згадае ...Пра рукі і рыдлёўку, Што гэта дрэва не вятрам на здзек Тут пасадзілі, не для ўцехі ўласнай — Пераняслі яго, для долі яснай, Не з лесу ў поле — з веку ў новы век. («Маёй рукой пасаджанай бярозе...»). У творах А. Куляшова шырока прысутнічае вобраз часу («Мае пасведчанне», «Крылы», «Я хаце абавязаны прапіскаю...» і інш.). Час для паэта — філасофская катэгорыя. Будучы сам вечным, ён вызначае пачатак і канец існавання кожнай жыццёвай з'явы, сведчыць пра змены, якія адбываюцца з кожным.
