- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
Галоуныя героi пенталогii "Трывожнае шчасце" - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi "Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аутар iмкнецца раскрыць духоуны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяу, грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час. Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыуны удзел у змаганнi з ворагам. Разам з братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва ярка праявiуся у эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго замуж. Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у зенiтных войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праудзiва паказаны шлях унутранага узмужнення галоунага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць Кiдалы, цяжкае раненне). У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя аказваецца у родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лесы ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi. Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аутар паказвае цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi герояу, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi, злучыу два людскiя лесы. У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу тыповыя рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця i аднауленчага перыяду. Героi прайшлi усе выпрабаваннi жыццем, засталiся вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.
12. Асэнсаванне І.Шамякіным вострых маральна-этычных праблем і агульнафіласофскіх пытанняў чалавечага быцця ў раманах "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест, жанрава-тэматычныя адметнасці, сістэма вобразаў.
Сюжэты яго твораў займальныя, вобразы не толькі пе-раканаўчыя, але эстэтычныя. Займальнасць, дынамічнасць і вастрыня сюжэтаў дасягаецца тым, што пісьменнік пра-водзіць сваіх герояў праз усе тыя выпрабаванні, якімі што-дзённа выпрабоўваемся ўсе мы: працай, адносінамі да спра-вы, якой служым, бытам, каханнем, сям'ёй, сяброўствам, выбарам —сумленнем. Герой рамана «Сэрца на далоні» Славік Шыковіч, аша-ломлены тымі праблемамі, якія абрынуліся на яго сям'ю, на яго самога ў першую чаргу, пачуццямі і жарсцямі, што закіпелі ў ім і побач з ім, абураецца «боханам» і «старым канём» (ён так «пяшчотна» называе свайго бацьку-пісьменніка): «Усё пераблыталася! Сам чорт нагу зломіць. А «стары конь» скардзіцца, што няма цікавых сюжэтаў. Залез у нейкія архівы і нічога вакол сябе не бачыць. А тут такія трыкутнічкі будуюцца! Пра любоў трэба пісаць, ста-ры, калі хочаш, каб цябе чыталі». Менавіта «пра любоў» піша I. Ша-мякін: пра любоў да справы, да жанчыны, да дзяцей, да бацькоў, да людзей... Апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа («шэсць гадоў пасля XX з'езда партыі», на якім быў асу-джаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы: адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; удзячнасці і чалавечнасці; служэння людзям і вернасці сваёй сям'і, сяброўству; праблему баць-коў і дзяцей; праблему выхавання дзяцей і адказнасці за будучыню нацыі —моладзь...Пісьменніцкае светаўспрыманне, канцэпцыя і пазіцыя рэалізуюцца ў рамане найперш праз станоўчыя вобразы інтэлігентаў доктара Яраша і пісьменніка-журналіста Шы-ковіча. Інтэлігент Яраш прайшоў праз вернасць сваёй справе і дасягнуў ў ёй такога прафесіяналізму, што змог нават тры-маць на сваіх далонях сэрца чалавека. Гэты мастацкі воб-раз, што даў назву твору, — метафарычны. У прамым сэн-се трымаць сэрцы на далонях здольны толькі прафесіяналы ўзроўню Яраша. Аднак сэрца бліжняга можа быць на да-лонях кожнага чуйнага і чулага до болю, трывог у сэрцы іншых людзей. Трэба толькі зразумець боль другога чала-века і паспець дапамагчы. Пакутуе Яраш, што не паспеў (хоць не яго ў тым віна) выратаваць двух хлопчыкаў, якія падарваліся на міне.Яраш прайшоў праз вернасць людзям, якія выратавалі яму жыццё, рызыкуючы сваім, і аддзякаваў усім, чым толькі мог: і ўратаваў ад магчымай блізкай смерці Зосю Савіч, і зрабіў усё, каб забяспечыць ёй годнае жыццё, вярнуўшы тое, што належала ёй па праву. У яе як «ворага» народа і дачкі «ворага» народа забралі ўсё: здароўе, добрае імя, дом. Яраш з Шыковічам вярнулі ёй усё, зрабілі ўсё, што адЧх залежала. Так і павінна быць! Але, на жаль, так не заўсё-ды і ўсюды бывае.Рэтраспекцыямі і вобразам Гукана пісьменнік дасягае не толысі рэалізму і глыбокага псіхалагізму ў адлюстраванні рэчаіснасці, але і ўзводзіць свайго галоўнага героя на той высокі эстэтычны п'едэстал, што чытача палоніць духоў-нае багацце і высакароднасць доктара Яраша. Кантрастны гэтаму вобразу вобраз Гукана выклікае агіду і абурэнне: ён не толькі не аддзякаваў добрым людзям, як тое абяцаў, але «аддзячыў» чорнай няўдзячнасцю: ужо пасля вайны, будучы сакратаром райкома партыі, напісаў не проста да-нос, а ўзвёў паклёп на свайго збавіцеля, тым самым выра-шыў лёс Зосі: вярнуўшыся з фашысцкіх канцлагераў, яна зазнала пекла і гулагаўскіх. Праз дыялог Гукана з Тарасавым, сакратаром райкома партыі, пісьменнік сцвярджае ісціну, што здольны перагле-дзець свае ўчынкі, пакаяцца, змяніцца да лепшага толькі людзі. Нелюдзі ж (а такім нелюдзем і з'яўляецца Гукан-Са-жань) ніколі не мяняюцца. Яны баяцца толькі аднаго—кары. страты пасады, да якой ішлі, пераступаючы праз усё і ўсіх. Усе намаганні Тарасава абудзіць у Гукане сумленне, пры-мусіць яго прызнаць сваю віну і пакаяцца—марныя. Гукан здольны толькі на самаапраўданне, а не на пакаянне. Праз вернасць сяброўству, сумленню і прафесійнаму абавязку правёў пісьменнік і другога свайго героя — жур-наліста Шыковіча. Асабліва выдатна вытрымаў гэты герой выпрабаванне сяброўствам. I зноў трэба зазначыць, што пісьменнік з незвычайнай мастацкай сілай і пераканаль-насцю ўмее ўславіць сапраўднае сяброўства паміж людзьмі. Усімі сваімі творамі, а раманам «Сэрца на далоні» з асаб-лівай мастацкай сілай, I. Шамякін даводзіць, што сям'я — найвялікшы скарб чалавека і аданачасова падмурак людс-кой супольнасці. Рушыцца сям'я — рушыцца ўсё ў гра-мадстве. Добрая сям'я — надзейны тыл і прыстанак чала-века, выток усяго людскага ў ім. Аднак пісьменнік мудра папярэджвае ўсіх нас, што сям'я, каханне — адначасова і надзвычай далікатны, тонкі, дарагі крышталь. Трэба быць вельмі мудрым, асцярожным і дбайным, каб піць з таго крышталю ўсё жыццё. Назначэнне жаночых вобразаў у рамане вельмі вялікае. Вобразамі Галіны Адамаўны і Ва-лянціны Андрэеўны пісьменнік славіць жаноцкасць, пяшчоту, любоў, клопат пра дзяцей, сцвярджае, што ахоўніцай сямейнага ачага з'яўляецца жанчына. Лад, згода ці, наад-варот, бязладдзе ў сям'і ў многім залежыць ад жанчыны, яе мудрасці.
