- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
«Зацюканы апостал» (1969) з'яўляецца першай напісанай А. Макаёнкам трагікамедыяй, творам, у якім складаныя, драматычныя праблемы раскрываюцца камедыйнымі сродкамі. Аўтар звярнуўся да прыёму тэатральнай умоўнасці (умоўныя абставіны, у якіх дзейнічаюць персанажы). Вобразы ў творы абагулены да сімвалаў. Іх «імёны» гавораць пра ступень роднасці і прыналежнасці да пэўнага пакалення — Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед. Сын часам называецца Малышом. Пералічваючы на пачатку п'есы персанажаў, драматург дае ім досыць шырокую характарыстыку, якая пасля пацвярджаецца ўсім дзеяннем. Так, Тата — «звычайны, хатні, такіх многа. Зусім ручны: хто паманіць, да таго і ідзе... Праўдзівы, як большасць мужчын». Аўтар падкрэслівае тыповасць, «сярэднясць», нічым не вылучанасць гэтага персанажа і ў рэмарцы на пачатку першай карціны («Сучасная кватэра накормленага чыноўніка. Ва ўсякім разе, сёння яго сям'я сытая»). Аднак Тата сабраў вялікую бібліятэку. У пакоі, дзе адбываюцца ўсе падзеі, «найбольш уражвае, выклікае пачуццё, нібы ў храме, нібы ў свяцілішчы, — на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі-рознымі кнігамі». Гэтыя кнігі не дзеля моды, яны чытаюцца, да іх апелююць у размовах і спрэчках Сын і Тата. Часцей Сын, бо ён яшчэ ў стадыі засваення вопыту і мудрасці пакаленняў. Тата ў кнігі ўжо не заглядвае, ён толькі цытуе ці штосьці пераказвае з іх, выяўляючы пры гэтым і эрудыцыю, і дасціпнасць. Тата можа крытычна паглядзець на сябе і сваё становішча ў грамадстве. Бяда яго ў тым, што ён нічога не можа (не хоча альбо, больш верагодна, страціў веру) штосьці змяніць у жыцці. Тата хоча бачыць Малыша моцным і дужым фізічна і маральна, «Я падахвочваю веру ў свае сілы. Упэўненасць! Я хачу, каб вырас дужы, моцны чалавек, здольны выжыць у гэтых дзікіх чалавечых джунглях», — гаворыць ён у спрэчцы з Мамай. Іншага вопыту Тата Сыну перадаць не можа. Мама, як адзначае аўтар, «гаварыць можа і правільна, а што яна думае... Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так... як-небудзь...» Яна хлусіць не менш за Тату, але пры гэтым лічыць сябе сумленнай. Менавіта Мама «задае» Малышу задачку пра яго віну, калі ён падслухаў размову з «нявопытным студэнтам»: «Дапусцім, усё было, як было, толькі я не падслухаў... Тады ўсё было б прыстойна?.. Нават калі б я і падслухаў, але стаіўся і прамаўчаў — таксама ўсё было б прыстойна, і я і мама былі б харошыя. Дзіўна. Не разумею». Самы складаны ў п'есе вобраз Сына. А. Макаёнак называе яго вундэр-палітыкам, так пра сябе скажа па ходу дзеяння і Малыш. Ён мае высокі ўзровень інтэлектуальнай культуры, дасведчаны ў розных пытаннях навукі, літаратуры, мастацтва, палітыкі, маралі, валодае здольнасцю ўсё гэта крытычна ўвязваць з жыццём, са сваім часам. Але куды скіроўвае Сын свой розум і веды? Ён хоча стаць прэзідэнтам, таму што менавіта прэзідэнт, сучасны цэзар, мае ўсё — уладу, грошы, славу, незалежнасць. Персанаж думае, такім чынам, толькі пра сябе. Нават вызваленне Таты ад рабства, ён разглядае ў сувязі з будучым сваім становішчам. Сын сур'ёзна рыхтуецца да прэзідэнства, выпрацоўвае ў сабе пэўныя рысы характару, эксперыментуе над блізкімі. Спагадлівую, добрую сястру ён прымушае, выкарыстаўшы яе хвілінную зайздрасць, «качаць правы» перад Мамай. Распальвае супярэчнасці паміж бацькамі, то мірыць іх, то сварыць, становіцца ў сям'і маленькім дэспатам. Разам з тым нельга сказаць, што ён дрэнна ставіцца да сястры. Пасля свайго эксперыменту Малыш просіць у яе прабачэння, нагадвае Тату, каб не забыўся купіць падарунак і ёй. Ён шукае праўду, хоча жыць у іншай, чалавечай атмасферы. Трагізм Малыша ў тым, што ён супрацьстаіць усяму свету, перамагчы ў такой сітуацыі ён не можа. Цікавыя ў п'есе таксама вобразы Дачкі і Дзеда. Дачка з'яўляецца антыподам Сына. «...Яна ахвотна падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідвае прэч, як непатрэбныя: дабрату, шчырую сумленнасць, ласкавасць». Але ж яна, як ніхто іншы, разумее Малыша, падтрымлівае яго і нават дапамагае ў эксперыментах. Апошнія яе словы ў творы даюць надзею, што яна будзе адна змагацца супраць свету хлусні і эгаізму. Аўтар не аднойчы падкрэсліваў у творы, што дзеянне адбываецца за мяжой, у капіталістычным свеце, што і персанажы і праблемы «імпартныя». Але такая настойлівасць наводзіць на думку, што «імпартнасць» матэрыялу (абставін, праблем, чалавечых узаемаадносін) — толькі неабходная для свайго часу шырма. А. Макаёнак узняў у творы няпростыя агульначалавечыя, актуальныя і сёння для нашага грамадства, праблемы.
