- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
Вялікія князі літоўскія ў 13 – 14 ст. захоўвалі былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі на далучаных землях пакідалі прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Паступова улада ў іх пераходзіла да прадстаўнікоў вялікакняжацкага роду.
Вітаўт увёў інстытут намесніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся вялікакняжацкія намеснікі. Правы: уся адміністрацыйна – гаспадарчая. Фінансавая, судовая ўлады.
Пазней замест намеснікаў – ваяводы. Іх прызначаў сам князь.
У часы Казіміра (2-я пал. 15 ст.) на тэрыторыі Беларусі працягвалі існаваць княствы, якімі кіравалі мясцовыя князі. Але яны падпарадкоўваліся вялікаму князю і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад яго. Пры Казіміры дзейнічаў прынцып дзяржаўнага будаўніцтва “не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны”.
Полацкае і віцебскае баярства дабілася ад вярхоўнай улады гарантаванага права на атрыманне пасад мясцовага кіравання – ключніка, баброўнічага, лоўчага і інш.
У староствах – старосты.
На месцах (ніжэйшае звяно)– цівуны, сотнікі, прыставы, старцы.
Цівуны і старцы размяркоўвалі і збіралі чынш з сялян, наглядалі за работамі ў вялікакняжацкай гаспадарцы + абаранялі сялян ад свавольстваў і празмернага прыгнёту з боку аканомаў.
Гарады.
Баяры валодалі дамамі і дварамі ў горадзе, землямі і лясамі за горадам. Багатыя купцы вялі гандаль з іншымі гарадамі. Разам з баярамі купцы ўдзельнічалі ў кіраванні горадам.
Пераважнай па колькасці часткай насельніцтва горада былі так званыя “чорныя людзі”. Гэта шматлікія рамеснікі (“рукадзельныя людзі”), а таксама дробныя і сярэднія гандляры.
Карэнных жыхароў горада, якія не былі залежнымі ад феадалаў, называлі мяшчанамі (г.зн. жыхары месца – горада).
Асобнае становішча занімала духавентсва (епіскапы, святары, манахі). Яны складалі ўплывовую групу грамадства.
З канца 14 ст. гарады пачалі атрымоўваць Магдэбургскае права. Гарады, якія мелі такое права сталі асобнымі адзінкамі адміністрацыйна – тэрытарыяльнай структуры ВКЛ і не падпарадкоўваліся феадалу.
Вільня – 1387, Брэст (1390), Слуцк (1441), Гродна (1496), Полацк (1498), Мінск (1499)
У такіх гарадах была гарадская рада. Складалася з бургамістра, радцаў, лаўнікаў – службовыя асобы гарадскога магістрата. Магістрат складаўся з рады і лавы - суду.У ёй галоўную ролю адыгрывалі : купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры.
Усе пасады ў магістраце за выключэннем войта былі выбарнымі.
Войт узначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладальнікамі горада. Як правіла войтамі станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці.
Грамату на Магдэбургскае права дараваў (выдаваў) гарадам вялікі князь або ўладальнік горада.
На працягу 14 – 16 ст. васальная сістэма мясцовага кіравання ў ВКЛ была заменена павятова – ваяводскай сістэмай. Гэта забяспечвала кансалідацыю правячай эліты вакол вялікакняжацкай улады і аб’ектыўна спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.
Ваяводства – ваявода (вырашаў усе пытанні (гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя)
Намеснік – кашталян ( камандаваў вайсковымі сіламі)
Падваявода (вёў справы канцылярыі)
Гараднічы (адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка)
Ключнік (наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей)
Ляснічы і лоўчы (даглядалі лясныя ўгоддзі)
Стайнік (загадваў ваяводскай стайняй)
Павет – стараста
Горад – войт, бургамістр і гарадская рада
Вёска – цівун
Сотнік
Прыстаў
старцы
