- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Міндаўг – князь Наваградскі
Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі – князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада (вечавога сходу).
У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.
1246 – хрышчэнне Міндоўга.
КАРТА с.70 падручніка.
Пагрозай для “Літвы Міндоўга” былі: унутраныя ворагі, крыжакі, галіцка – валынскія князі.
Каля 1248 г. супраць яго склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка – валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн.
Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру.
У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Цырымонія адбывалася за горадам, бо было вельмі многа ляюдзей.
Ён ваюе 5 гадоў з галіцка – валынскімі князямі.
Пасля бітвы жэмайтаў з крыжакамі на в. Дурбе ў 1260 г. Міндаўг парваў з каталіцызмам і пачаў адкрытую барацьбу з крыжакамі.
У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Змоўшчыкі падпаілі княжацкага слугу Астапа. Напалі на спячага князя.
Сын Міндоўга Войшалк (1263 – 1267) стаў княжыць у Наваградку. У летапісе: “Войшалк пайшоў з жыхарамі Пінска да Наваградка і адтуль, узяўшы з сабой навградцаў, пайшоў княжыць у Літву. Літва ўся прыняла свайго гаспадара з вялікай радасцю. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. І пачаў забіваць сваіх воаргаў, і забіў іх вельмі багата, а іншыя разбегліся хто куды.”
Войшалк заставаў Лаўрышаўскі манастыр.
Ён таксама быў забіты.
Вялікім князем стаў Шварн (1267 – 1270?).
Трайдэн (1270 – 1282) – новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. У распараджэне князя перайшлі ўсе ваенныя сілы дзяржавы. Пасяліў у ваколіцах Слоніма і Гродна прусаў (прусы – заходнія балты, роднасныя літоўцам). Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонні – перашапачатковай тэрыторыі ВКЛ.
Віцень (каля 1295 – 1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.).
Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб: ... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”.
Яму ўдалося дасягнуць адзінства дзяржавы.
13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
ВКЛ паўстала як дзяржава федэратыўнага тыпу.
Федэрацыя – форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб’яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру. Гэта прыклад вырашэння міждзяржаўных, міжэтнічных супярэчнасцей, які быў народжаны эпохай сярэднявечча. Гэта ваенна – палітычнае аб’яднанне суседніх зямель, дзяржаў у мэтах абароны ад знешняга ворага, а таксама дзеля выжывання этнасу, які трапляў у акружэнне агрэсіўных захопнікаў.
Да такіх аб’яднанняў адносяцца: Кіеўская Русь, Уладзіміра – Суздальская Русь, Галіцка – Валынская Русь.
В.Ключэўскі сутнасць будовы такіх дзяржаў назваў земска – генеалагічнымі федэрацыямі.
1397 г. – Кальмарская унія (аб’яднанне Даніі, Швецыі, Нарвегіі).
Ядром ВКЛ сталі балта – літоўскія і ўсходнеславянскія землі.
Спрыяла інтэграцыі: -- знешнія ворагі (крыжакі і мангола – татары)
-- цяжкае існаванне 20 малых княстваў, імкненне да аб’яднання невялікіх княстваў, якія ўтварыліся пасля распаду Полацкага і Турава – Пінскага княстваў.
Ядром новай дзяржавы, якое за непрацяглы час ў сярэдзіне 13 ст. абрасло суседнімі землямі, стала верхнесярэдненёманская терэторыя.
Шляхі ўваходжання:
-- шлюбныя сувязі (Альгерд – зяць віцебскага князя Яраслава, г.зн. жанаты на дачцэ Марыі)
-- ваенна – палітычны ўціск (Падняпроўе так далучылася, баючыся мангола – татараў)
-- дагаворна – дабраахвотнае ўваходжанне (земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх). Полацкае(1307) і Віцебскае (1320) княствы. Яны мелі ў ВКЛ аўтаномны статус.
Полацкая зямля пачала трапляць пад уладу Літвы з сяр. 13 ст.У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл.
У другой палове 13 ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. Т.ч. зямля ўвайшла са згоды мясцовага баярства і купецтва.
Мінскае княства – у пачатку 14 ст. У гэты ж час -- Пінская і Брэсцкая землі. ПРЫ ВІЦЕНІ.
Да сяр. 15 ст. афіцыйная назва была Вялікае княства Літоўскае і Рускае
Пазней – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.
Тэрмін “Літва” – Верхняе і Сярэдняе Панямонне
“Русь” – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.
Жамойць (заходняя этнічна – літоўская тэрыторыя) далучылася да Вялікага княства ў 1-й палове 15 ст. ПАСЛЯ ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ.
У васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага былі “рускія” княжацкія рады Рурыкавічаў.
Русіфікаваўся пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны.
