- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
З сяр. 15 па сяр. 16 ст. панамі – раднымі значыліся каля 50 вядомых у Княстве фамілій.
Колькасць радных засядацеляў з усходнеславянскі зямель была меншай (82) у параўнанні з колькасцю радных жамойцка – літоўскага (100) паходжання. Кіруючымі пасадамі ў радзе валодалі радныя жамойцка – літоўскага паходжання.
З 1492 па 1569 г. панамі – раднымі у “праднейшай” радзе былі:
-- 18 прадстаўнікоў жамойцка – літоўскага асяроддзя (Войцех Табар, Ян – з князёў літоўскіх, Мантыгірдавіч, 6 Радзівілаў, 3 Гальшанскіх, 2 Забярэзінскія. 2 Осьцікі, 2 Кязгайлы).
-- 2 беларускага паходжання (Пратасевіч – Сушкоўскі, Глябовіч)
-- 5 – украінскага (3 Хадкевічы, Збаражскі, Астрожскі)
-- 1 польскага (Кішка).
Толькі Астрожскі і адзін з Хаткевічаў былі праваслаўнымі.
Пратасевіч – Сушкоўскі – віленскі біскуп.
Чаму такі расклад у радзе? – Панаванне ў дзяржаве буйных землеўладальнікаў каталіцкага веравызнання, якія у асноўным паходзілі з балцкіх зямель.
Для унутрыпалітычнага жыцця ВКЛ не уласціва канкурэнцыя па прычыне прадстаўніцтва ў радзе ці канфлікты на этнічнай глебе.
Уласцівы – канфлікты на рэлігійнай глебе. Не дапускаліся да заняцця высокіх пасад асобаў некаталіцкага выравызнання.
Гарадзельскі прывілей 1413 г. – толькі каталікі, “прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя”, могуць дапускацца ў вялікакняжацкую раду і прысутнічаць пры абмеркаванні важных дзяржаўных спраў.
Гэты прывілей быў пацверджаны Жыгімонтам Старым у 1529 г. і Жыгімонтам Аўгустам у 1547 г. На практыцы да канца не выконваўся. Чаму: - Наяўнасць у ВКЛ буйных землеўлдальнікаў праваслаўнага веравызнання.
У канцы 15 – 1-й палове 16 с. Сярод радных засядацеляў знаходзіліся праваслаўныя Глябовічы, Ільінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Багавіцінавічы, Вяжэвічы, Пятковічы, Солтаны, Грамыкі, Копаці, Друцкія, Адзінцэвічы, Стратовічы, Саламярэцкія.
На працягу 2-й паловы 15 – 1-й паловы16 ст. на вышэйшыя дзяржаўныя пасады было зроблена 13 прызначэнняў феадалаў праваслаўнага веравызнання з беларускіх зямель.
Адміністрацыйная рэформа 1565 г. падзяліла ВКЛ на 30 паветаў. 16 з іх цалкам накладваюцца на сучасныя беларускія землі.
ВКЛ – політэрытарыяльная, поіэтнічная, поліканфесійная дзяржава.
16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
На працягу 2-й паловы 13 – 14 ст. у ВКЛ дзяржаўная тэрыторыя падзялялася на княствы, землі, воласці.
Паводле Гарадзельскага прывілея 1413 г. – Аднолькавы падзел з Польшчай. новая адміністрацыйная адзінка – ваяводства. Замест княстваў – Віленскае і Трокскае ваяводствы.
З 15 ст. – з’яўляюцца паветы як адміністрацыйна – тэрытарыяльная адзінка. Складаліся з некалькіх валасцей (10 – 30 сельскіх паселішчаў – сёл).Часам паветам называлася буйная воласць.
Рэформа 1565 г. – падзел Беларусі ў сучасных межах на 6 ваяводстваў (Віленскае, Трокскае, Берасцейскае, Віцебскае, Менскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Полацкае) і 16 паветаў.
На паветы не дзяліліся Полацкае і Мсціслаўскае ваяводствы.
У склад Віцебскага ваяводства ўваходзілі Віцебскі і Аршанскі паветы, у склад Новагародскага (Наваградскага, Навагрудскага) – Новагародскі, Ваўкавыскі і Слонімскі.
У другой палове 16 ст. былі створаны Берасцейскае ваяводства з Берасцейскім і Пінскім паветамі, Менскае – з Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім паветамі.
У Віленскае ваяводства ўваходзілі: Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі паветы.
У Трокскае – Гародзенскі.
Карта ВКЛ. Ініцыятар стварэння – князь М.К.Радзівіл Сіротка. Гравёр – Т.Макоўскі. Надрукавана ў 1613 г. у Амстэрдаме.
Рака Хронон = Нёман, Рубон = Дзвіна, Барысфенас = Днепр.
Кракаўскі ўрач і гісторык Мацей з Мехава пісаў пра жывёльны свет Беларусі: “Дзікіх звяроў там больш, чым ва ўсім хрысціянскім свеце... Трапляюцца і ловяцца шмат буйвалаў і лясных быкоў, якіх называюць турамі або зубрамі,”
Мясцовы шляхціц Міхалон Літван адзначаў: “У рэках тут мноства асятроў і іншых вялікіх рыб, якія ўзнімаюцца з мора ўверх па рэках, у прэсную ваду. З гэтай прычыны многія рэкі называюцца залатымі, асабліва Прыпяць..,”
1601 – 1602 гг. – голад ад Менска да Мсціслава, ад Полацка і Віцебска да Рагачова і Прапойска. Насельніцтва ратавалася ад галоднай смерці ў Падняпроўі. Аб ім напісана ў Баркулабаўсікім летапісе (з-пад Магілёва).
1541 г. – саранча “ўпала на жыта, ярыну і траву ды пад корань выгрызла”.
Смяротная навала – мор (эпідэмія чумы). За 16 ст. – 6 разоў.
