Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_3.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
264 Кб
Скачать
☆

Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу

1223 г. – бітва з мангола-татарамі на р. Калка.

1237 г. – пачатак заваёўніцкага паходу Батыя ў землі Русі.

1238 г. – бітва з мангола-татарамі на р.Сіці. Пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў.

Зіма 1239 г. – мангола-татары ўварваліся ў паўднёварускія землі.

1240 г. – мангола-татары разрабавалі Кіеў.

1242 г. – вяртанне мангола-татар з земляў Цэнтральнай Еўропы.

Мангола – татары перыядычна нападалі на беларускія землі ў 1258 – 1325 гг.

1363 г. – бітва на р. Сінія Воды

1380 г. – Кулікоўская бітва. Полацкі князь Андрэй заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. Удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў.

1397-1398 гг. – паходы Вітаўта на р. Дон

12 жніўня 1399 г. – бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем.

1401 г. – Віленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай

КРЫМСКІЯ ТАТАРЫ:

За 1 палову 16 ст. – 45 набегаў на землі ВКЛ.

1502 г. – бітва на р.Уша.

1503 г. – каля Давыд – Гарадка.

Жнівень 1506 г. – бітва з крымскімі татарамі пад Клецкам. Месца называецца Красны Стаў. Міхаіл Глінскі.

1508 г. – паход татараў на Слуцк. Анастасія Слуцкая.

Студзень 1527 г. -- Бітва каля р.Альшаніца

Барацьба з Маскоўскім княствам

1355 – паход Альгерда на Масквію.

1369 – паход на дапамогу Цвяры ў змаганні з Маскоўскім княствам. Пасля перамогі пайшоў на Маскву (першы паход)

1370 – другі паход на Маскву

1372 – трэці паход на Маскву.

1348 г. – бітва з Ордэнам на р. Стрэве.1404 г. – захоп Смаленска

1399 г. –усталяванне мірных адносін з Масквой і Вялікім Ноўгарадам.

1408 г. – стаянне на р. Угра. Заключаны вечны мір. Працягваўся да 1492 г. Мяжа паміж ВКЛ і Масковіяй прайшла па гэтай рэчцы.

Пасля 1425 г. – адыход Цвярскога і Разанскага княстваў да ВКЛ пасля смерці Васіля І (быў жанаты на дачцэ Вітаўта Софьі)

1494 г. дамова аб міры з Васілём ІІІ. Аляксандр, жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана ІІІ Аленай, прызнаў усе “ад’езды на службу” прыгранічных князёў (якія ўцяклі з ВКЛ разам са сваімі землямі) і далучэнне да Масквы іх уладанняў

14 ліпеня 1500 г. – бітва на р. Ведрыш.

1503 г. – мір з Масковіяй. Да Масквы адышлі Чарнігаў, Ноўгарад – Северскі, Гомель, Бранск, Пуціўль, Старадуб, Мцэнск з іх землямі.

Войны з Маковіяй

1500 – 1503

1506 – 1508.

1512 – 1522

1534 – 1537

8 верасня 1514 г. – бітва пад Оршай на р. Крапіўне.

ЛІТВА

1235 г. – Згадка ў “Іпацьеўскім летапісе” наваградскага князя Ізяслава.

1009 г. – Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга.

1040 г. – паведамленне пра Літву ў “Аповесці мінулых часоў”, калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.

1235 г. – згадка ў летапісе “Літвы Міндоўга”.

У к. 40-х – п. 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.

1246 – хрышчэнне Міндоўга.

Каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя. Міндоўг прымае каталіцкую веру.

1253 г. – каранацыя Міндоўга ў Наваградку. Ён прымае тытул караля.

1260 г. – Міндаўг парваў з каталіцызмам і пачаў адкрытую барацьбу з крыжакамі.

1263 г. – Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою.

1323 – перанос сталіцы ў Вільню.

1377-1392 – дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда.

1382 – пачатак безкаралаўя ў Польшчы.

1385 – Крэўская унія.

1392 – Востраўскае пагадненне.

1397 г. – Кальмарская унія (аб’яднанне Даніі, Швецыі, Нарвегіі).

1401 г. – Віленская-Радамская унія.

1413 – Гарадзельская унія.

1432– 1436 – грамадзянкая вайна.

1435 – бітва пад Вількамірам.

1447 – прывілей Казіміра. Пачатак запрыгоньвання.

1468 – Сдзебнік Казіміра. Адзіныя віды пакаранняў.

1492 г. – прывілей. Рада – заканадаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады.

1508 – мяцеж Міхаіла Глінскага.

1563 – пастанова аб тым, што вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання.

1563 г. – ураўнане ў правах праваслаўнай і каталіцкай шляхты.

1565 г. – Судовая рэформа. Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці. Стварэнне гродскіх і земскіх судоў.

1565 г. – Адміністрацыйная рэформа. 6 ваяводстваў. Пачатак збору павятовых шляхецкіх соймікаў.

КАТАЛІКІ – ПРАВАСЛАЎНЫЯ

1385 г. – пачатак інтэнсіўнага распаўсюджання на беларскіх землях каталіцызму.

1387 – хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў-язычнікаў. Заснаванне Віленскага біскупства.

1387 г. – прывілей Ягайлы. Аб наданні дадатковых правоў феадалам, калі яны прымуць каталіцызм. Няроўнае эканамічнае становішча праваслаўных у параўнанні з каталікамі

1413 г. – Гарадзельская унія. Праваслаўным не дазвалялася займаць пасады дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Тым, хто прыме каталіцызм і польскія гербы – прывілеі. Іх князь абавязваўся прызначаць на дзяржаўныя пасады. толькі каталікі, “прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя”, могуць дапускацца ў вялікакняжацкую раду і прысутнічаць пры абмеркаванні важных дзяржаўных спраў.

1563 – пастанова Жыгімонта ІІ Аўгуста. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання. Галоўная ўмова – заслугі перад айчынай і здольнасць да адпаведнай працы.

Статут ВКЛ 1588 г. – заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты “веры хрысціянскай” замацавалася таксама ў (арт. 3 раздзела ІІІ): “З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак якіх – небудзь непатрэбных не пачалося, якія ў іншых каралеўствах яскрава відаць.”

ЛЮДЗІ, ПРАДМЕТЫ

Г. Лаўмянскі -- польскі гісторык і літоўскія даследчыкі лічаць летапіснай Літвою усходнюю частку сучаснай Літоўскай Рэспублікі.

М. Ермаловіч – лічыў летапіснай Літвою Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск).

А. Краўцэвіч – лічыць летапіснай Літвою тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель.

У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”.

В. Ключэўскі сутнасць будовы такіх дзяржаў, як Кіеўская Русь, Уладзіміра – Суздальская Русь, Галіцка – Валынская Русь, назваў земска – генеалагічнымі федэрацыямі.

З “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага незадаволеных “было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца”. (1508 г. – мяцеж Міхаіла Глінскага).

Жыгімонт І – яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для Францыска Скарыны.

Я.Длугаш. “Грунвальдская бітва”: “Нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў... страшны грукат, які можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся, і коні давілі людзей”.

Магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген

Нямецкім войскам у Грунвальдскай бітве камандаваў маршал Фрыдрых фон Валенрод

Епіскап кракаўскі З.Алясніцкі казаў Вітаўту: “Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць:паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошні.”

Тахтамыш выдаў Вітаўту ярлык (грамата на права валодання кнствам) на кіраванне ўсімі рускімі землямі. Аб гэтым напісана ў “Хранографе”. “Я тебя посажю на Орде і на Сараі, і на Болгарах, і на Азтархан, і на Озове, і на Заяцькой Орде, а ты мене посаді на Московском веліком княженіі... і на Новгороде Веліком, і на Пскове, а Тверь і Рязань моа і есть, а Немцы і сам возьму”.

Канстанцін Астрожскі – найвышэйшы гетман ВКЛ. Камандаваў воскам у бітве пад Оршай.

Міхаіл Глінскі – стаяў начале аб’яднанага апалчэння з менскіх, наваградскіх і гарадзенскіх зямель у бітсве з татарамі пад Клецкам.

Іван ІІІ прыпісваў сабе ролю спадкаемца Кіева, а пасля жаніцьбы з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара – ролю спадкаемца Візантыі і кіраўніка ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы.

ТЭРМІНЫ

ФЕДЭРАЦЫЯ – форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб’яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру.

УНІЯ – аб’яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля.

ПРЫВІЛЕЙ – дзяржаўны дакумент, у якім князь ці кароль даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.

ХАРУГВА – баявы атрад, у якім налічвалася ад шасці дзесяткаў да шасці соцень коп’яў.

КАП’Ё – баявая тройка: рыцар (вершнік), збраяносец – парабак і лучнік.

ВЯЛІКІ МАГІСТР – галоўны кіраўнік ваенна – манаскага ордэна.

БАМБАРДА– гармата, якая страляе каменнымі ядрамі.

АГРЭСІЯ – напад адной дзяржавы на другую.

АРДЫНШЧЫНА – падатак, які плацілі крымскім татарам у асноўным футрам.

ТАТАРШЧЫНА – палонныя, якіх татары прадавалі.

МАНАРХІЯ – улада аднаго чалавека ў дзяржаве.

ЗМОВА – тайнае пагадненне группы людзей.

САСЛОЎЕ – грамадзянская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя па спадчыне. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова “станы”.

КАШТАЛЯН – памошнік ваяводы, камендант замка.

КАНЦЛЕР – кіраўнік вялікакняжацкай канцылярыі. Хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

ПАДСКАРБІ – распарадцык дзяржаўнага скарбу.

ГЕТМАН – начальнік войска.

МАРШАЛАК – вышэйшая прыдворная пасада ў ВКЛ. Старшыня на пасяджэннях Рады і Сойму.

ВАЛЬНЫ СОЙМ – найвышэйшы орган дзяржаўнай улады.

ВАЯВОДА – кіраўнік ваяводства.

СТАРАСТА – кіраўнік павета.

ЦІУН – дзяржаўная асоба ў всёсцы.

ЧОРНЫЯ ЛЮДЗІ – перавахная по колькасці частка насельніцтва горда.

МЯШЧАНЕ – карэныя жыхары горада, якія не залежалі ад феадалаў.

У кіраванні горадам удзельнічалі купцы і баяры.

ГАРАДНІЧЫ – адказы за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка.

КЛЮЧНІК – наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннесцей.

ЛЯСНІЧЫ (ЛОЎЧЫ) – дагладаў за ляснымі ўгоддзямі.

СТАЙНІК – загадваў ваяводскай стайняй.

ВЯЛІКАКНЯЖАЦКІ (ГАСПАДАРЧЫ) СУД - вышэйшы судовы орган ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва. Разглядаў справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, скаргі на злоўжыванні ўладаю вышэйшымі чыноўнікамі.

ВАЯВОДСКІ СУД – судзіў дзяржаўных сялян, мяшчан гарадоў, якія не мелі Магдэбурскае права, шляхту, якая мела маёнткі ў вялікакняжацкіх землях.

ВОТЧЫННЫ СУД – суд для прыватнаўладальніцкіх і царкоўных сялян.

ВОЙТАЎСКА-ЛАЎНІЧЫ СУД – суд у гарадах з Магдэбургскім правам. Разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы.

ЗЕМСКІ СУД – разглядаў грамадска – прававыя іскі (справы князёў, шляхты, баяр, якія мелі землі ў павеце)

ГРОДСКІ СУД – складаўся з асобаў, якіх прызначаў ваявода. Быў для усіх саслоўяў (усесаслоўны) – для шляхты, мяшчан, сялян. Нават сяляне узбуджалі справы (выступалі “стороной поводовой”). Вырашаў у асноўным крымінальныя справы.

ПАДКАМОРСКІ ПАВЯТОВЫ СУД – пазямельныя спрэчкі. Створаны паводле рэформы 1565 г.

КОПНЫ СУД –дзейнічаў да к. 16 – пач. 17 ст. У ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі былі мужы і старцы якія вылучаліся з сялян. Для грамадзянскіх і крымінальных спраў.

СОЙМІК -- Сход шляхты павета ці ваяводства ў ВКЛ

ЖАМОЙЦКІЯ, ЖМУДЗЬ, ЖЭМАЙЦЬ, ЖЭМАЙЦІЯ -- назва заходніх этнічна-літоўскіх зямель, якія былі канчаткова далучаны да ВКЛ у першай палове XV ст., што было адлюстравана ў назве дзяржавы.

ФЕДЭРАЦЫЯ -- форма дзяржаўнага уладкавання ВКЛ пры стварэнні.

БАЛЦКІ -- назва аднаго з пачаткаў працэсу ўтварэння політэрытарыяльнага і поліэтнічнага ВКЛ, які існаваў разам з усходнеславянскім

МАНАРХІЯ -- форма дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ у другой палове ХІІІ – ХІV ст.

ЦЭНТРАЛІЗАЦЫЯ, АБСАЛЮТЫЗМ -- назва гістарычнай з’явы, аб якой сведчыла ўзмацненне адзінаўладдзя ў ВКЛ

ПРЫВІЛЕЙ -- назва заканадаўчага акту, якім у ВКЛ вялікія князі надавалі, або пацвярджалі асаблівыя правы пэўнай сацыяльнай ці этнічна-рэлігійнай групе, асобе.

МАГІСТРАТ -- выбарны адміністрацыйны і судовы орган гарадскога самакіравання.

ГЕТМАН -- начальнік войска ў Вялікім княстве Літоўскім.

РАТУША -- будынак органаў гарадскога самакіравання.

ПАВЕТ -- адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ВКЛ, якая складала частку ваяводства.

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ – дзяленне тэрыторыі дзяржавы на часткі для больш зручнага кіравання ёю.

ВОЙТ – 1) службовая асоба, якая прызначалася землеўласнікам для дагляду за выкананнем павіннасцей залежным ад яго насельніцтвам; 2) галава гарадскога магістрата.

БУРМІСТР – службовая асоба гарадскога магістрата.

ЛАЎНІК – службовая асоба гарадскога магістрата.

ЛЕНТВОЙТ – памочнік войта ў гарадах з магдэбургскім правам.

ПАДСКАРБІ – вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам.

СОЙМ – вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

УРАДНІК – дзяржаўная службовая асоба.

ХАРУГВА – 1) вайсковая адзінка ў велікакняжацкім войску, 2) баявы сцяг падраздзяленняў войска ВКЛ.

МАГІСТРАТ

(засядалі разам не па нормах Магдэбургскага права)

ГАРАДСКАЯ РАДА

ЛАВА

Бургамістры (часцей 2)

радцы

пісар

Войт

лаўнікі

Бургамістра-радецкі суд (разглядаў маёмасныя спрэчкі гараджан)

Войтаўска-лаўнічы суд (разглядаў крымінальныя справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы)

ВОЙТ – найбольш ранняя пасада ў сістэме гарадскога самакіравання. Узначальваў мясцовае самакіраванне ці кіраванне ў горадзе ці сяле. Прызначаўсы вялікім князем, уладальнікамі гарадоў. Старшынстваваў на войтаўска-лаўнічым судзе.

БУРГАМІСТР (бурмістр) – узначальваў гарадскую раду (магістрат). Выконваў галоўную гаспадарчую ролю. Выбарная асоба.

Бургамістра выбіралі войт і прызначаныя ім выбаршчыкі. Выбіралі часцей 2 бургамістраў на 1 год. Абавязкі: загадванне гарадско йказной, старшынстваванне на пасяджэннях бургамістра-радзецкага суду.

КНЯЗІ ВКЛ (гады княжэння)

Міндоўг 1245-1263

Трайнята 1263-1264

Войшалк, сын Міндоўга 1267

Шварн 1267-1270

Трайдэн 1270 – 1282

Лютавер (Будзікід) 1283-1293

Віцень 1293-1316

Гедымін 1316 – 1341

Яўнуцій 1341 – 1345

Альгерд 1345 – 1377

Ягайла 1377 – 1381, 1382-1392

Кейстут 1381-1382

Вітаўт 1392 – 1430

Свідрыгайла 1430-1432

Жыгімонт І Кейстутавіч 1432-1440

Казімір Ягелончык 1440-1492

Аляксандр 1492-1506

Жыгімонт ІІ Стары 1505-1548

Жыгімот ІІІ Аўгуст 1548-1572 (фармальна з 1529)

Генрых Валуа 1573 1574

17

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]