Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_3.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
264 Кб
Скачать
☆

Судовая сістэма і яе эвалюцыя

Вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд - вышэйшы судовы орган ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва. Да вышэйшых судовых органаў адносіліся суды паноў – рады і сойма.

З 1581 г. – да вялікакняжацкага суда дадаўся Галоўны трыбунал ВКЛ.

Разглядаў справы – аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладаў вышэйшых службовых асоб.

На месцах – суд ваявод.(ваяводскі суд). Ён судзіў – дзяржаўных сялян, мяшчан гарадоў, якія не мелі Магдэбурскае права, шляхту, якая мела маёнткі ў вялікакняжацкіх землях.

У Полацку і Віцебску на ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан. Тут вялікі князь дазваляў мясцовай арыстакратыі вырашаць пытанні адносна выбрання службовых асоб, выканання воінскай службы, некаторыя гаспадарчыя справы. Займаць пасады гараднічага, ключніка, лоўчага і іншыя мелі права толькі ўраджэнцы гэтых зямель. ЧАМУ ТАК? – Бо ўвайшлі ў склад ВКЛ на пачатку 14 ст. на ўмовах дагавору мясцовага баярства з вялікімі князямі.

Асобны суд быў у: гарадоў з Магдэбурскім правам (войтаўска – лаўніцкі суд), для прыватнаўладальніцкіх і царкоўных сялян. Такіх сялян судзілі ўладальнікі на так званым вотчыным судзе “па звычаю старадаўняму”. Такое права было дадзена Свідрыгайлам (1430 – 1435), калі ён раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне землі. (“права люді судіті, і віны і пересуд з оных іматі”.

У 1447 г. – прывілей Казіміра. Афіцыйна ўзаконена права суда феадалаў над сялянамі. Пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам.

1468 г. – Судзебнік Казіміра. Першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў ВКЛ. Устанаўліваў адзіныя ва ўсім княстве віды пакаранняў: пакаранне смерцю, пабоі і грашовае спагнанне. Быў напісаны на беларускай мове.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў прыняты паводле рэформы 1565 г. Паводле рэформы у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскі суды. Земскі суд складаўся з суддзі, падсудка і пісара.

Кандыдатамі на пасаду маглі стаць толькі шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні, былі ўраджэнцамі ВКЛ, мясцовыя (не “новооселыя”), хрысціяне, якія ведалі права, былі пісьменнымі і не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных пасад.

Земскі суд – разглядаў грамадска – прававыя іскі (справы князёў, шляхты, баяр, якія мелі землі ў павеце). Не разглядаў справы, якія адносіліся да ведама вялікакняжацкага і гродскага (замкавага) суду.

Гродскі суд – складаўся з асобаў, якіх прызначаў ваявода. Быў для усіх саслоўяў (усесаслоўны) – для шляхты, мяшчан, сялян. Нават сяляне узбуджалі справы (выступалі “стороной поводовой”). Вырашаў у асноўным крымінальныя справы.

Падкаморскі павятовы суд – пазямельныя спрэчкі. Створаны паводле рэформы 1565 г.

Войтаўска – лаўнічы суд – у гарадах. Крымінальныя і грамадзянскія справы. Складаўся з: войта, намесніка (лентвойта) і лаўнікаў (засядацелаў), якіх выбіралі мяшчане.

Копны суд. Дзейнічаў да к. 16 – пач. 17 ст. у ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Тут судовыя пастановы не падлягалі абскарджанню і адразу выконваліся. У 17 ст. копныя суды пачалі забараняцца землеўладальнікамі і прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.

Заканадаўчая база судовай дзейнасці: Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У Статуце сабраны нормы дзяржаўнага, зямельнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і іншых галін права.

Асноўнымі прынцыпамі правасуддзя былі: прыярытэт законаў, публічнасць суда, права абвінавачанага на абарону, персанальная адказнасць за забойства, аддзяленне суда ад улады, адзінства законаў для ўсіх.

Войска

Пераходны этап у арганізацыі вайсковай справы ў ВКЛ было 16 ст.

Асновай войска па традыцыі з’яўлялася ўсеагульнае апалчэнне – паспалітае рушанне.

У 17 – 18 ст. войска было пастаянным і прафесійным, складалася з наёмнікаў.

Паводле заканадаўства ВКЛ ваеннаабавязанымі былі ўсе мужчыны, якія мелі зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і падрыхтаванага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад васьмі службаў (адна служба прыкладна дзве сялянскія гаспадаркі).

Вальны сойм абвяшчаў аб распачынанні баявых дзеянняў і зборы паспалітага рушання. Вялікі князь – рассылаў па паветах загады – універсалы, дзе паведамляў аб месцы і часе агульнага збору.

У павеце – харугвы. Яны злучаліся на ўзроўні ваяводства. На чале аб’яднаных харугваў станавіўся кашталян.

З ваяводстваў рухаліся да месца агульнага збору, дзе камандаванне над усімі прымаў гетман.

Тарч – лёгкі шчыт

ДАТЫ

к. 12 ст. – пачатак пранікнення нямецкіх рыцараў на берагі Рыжскага заліва і ў басейн Зах. Дзвіны.

1201 г. – узведзена крэпасць Рыга крыжакамі.

1202 г. – стварэнне ваенна – манаскага ордэна Мечаносцаў.

1203 – 1410 – Экспансія нямецкіх крыжакоў

1203 і 1206 г. – паходы Уладзіміра супраць крыжакоў.

1203 г. – на Рыгу напаў князь горада Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў. Гэта пачатак адкрытай барацьбы насельніцтва беларускіх зямель з крыжакамі.

1208 г. – аблога крыжакамі Кукенойса.

1209 г. – крыжакі захапілі і спалілі Герцыке.

1212 г. – рыжскі епіскап Альберт дамогся спынення выплаты даніны Полацку лівамі. Полацк страціў Ніжняе Падзвінне.

1216 г. – смерць полацкага князя Уладзіміра.

1240 г. – бітва на Няве са шведамі.

1242 г. – Лядовае пабоішча.

1237 г. – аб’яднанне ордэна Мечаносцаў (Лівонскага) з Тэўтонскім.

1260 г. – паход крыжакоў на Жэмайцію. Былі разбіты на возеры Дурбе.

У другой палове 13 ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.

1314 г. – Давыд гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Наваградку.

1326 г. – Давыд гарадзенскі быў забіты перад боем.

1331 г. – бітва з крыжакамі на р.Акмяне. Паражэнне немцаў.

1345 г. – Альгерд асадхіў Рыгу, але ўзяць не змог

1348 г. – бітва на р. Стрэва

1398 г. – пагадненне з Ордэнам на в.Салін

1408-1411 – “вялікая вайна” з Ордэнам.

15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская бітва

1411 г. – Таруньскі мір паміж ВКЛ. Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам.

1435 г. – бітва пад Вількамірам. Разбіты Свідрыгайла і атрады Лівонскага ордэна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]