- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Новы стан грамадства
У 16 ст. адбылося дзяржаўна – палітычнае аб’яднанне грамадства ВКЛ. На другі план адышлі мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы. Найважнейшымі сталі агульнадзяржаўныя.
Характар аб’яднання зямель у ВКЛ у розныя стагоддзі
13 – 15 стст. |
Ваенна – абарончы саюз |
Шматэтнічная дзяржава, у якой пераважалі мясцовыя інтарэсы |
|
|
16 ст. |
Дзяржаўна – палітычнае ўтварэнне |
Шматэтнічная дзяржава з агульнадзяржаўнымі інтарэсамі |
||
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае 16 ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, у якой суіснавалі і супрацоўнічалі розныя народы і цэрквы.
Барацьба за шляхецкія вольнасці
У 16 ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя – паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай.
У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.
З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: “Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны – рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем”.
У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.
Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай “учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць.”
Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі.
14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
У 70 – 80-х гг 14 ст. ВКЛ дасягнула значай магутнасці.
Княства адчувала ўмяшальніцтва ў свае ўнутраныя справы з боку рымскай курыі і Польскага каралеўства. Вынік – празаходняя, пракаталіцкая пераарыентацыя ВКЛ.
1385 – 1387 гг. – час змянення палітычна – прававога становішча феадалаў праваслаўнага веравызнання.
У 1387 г. – Ягайла хрысціў літоўскае насельніцтва па каталіцкаму абраду. Выдаў спецыяльную грамату (прывілей) Прывілей 1387 г аб наданні дадатковых правоў феадалам, калі яны прымуць каталіцызм. Няроўнае эканамічнае становішча праваслаўных у параўнанні з каталікамі.
Прывілей – дзяржаўны дакумент, у якім князь ці кароль даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.
1413 г. – Гарадзельская унія. У замку на зах. Бузе Гародля. Праваслаўным не дазвалялася займаць пасады дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Тым, хто прыме каталіцызм і польскія гербы – прывілеі. Іх князь абавязваўся прызначаць на дзяржаўныя пасады.
Уводзіўся аднолькавы адміністрацыйны падзел ў ВКЛ і Польшчы. Існаваўшы пры Альгердзе падзел на дзве часткі быў адменены. Створана 2 ваяводствы – Віленскае і Трокскае.
Гарадзельскі з’езд феадалаў пацвердзіў аб’яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага.
Брат Ягайлы Вітаўт (1350 – 1430) у 90-х гг. 14 ст. узнавіў незалежнасць ВКЛ. Апора на праваслаўную знаць, крыжацкі Ордэн, былога залатаардынскага хана Тахтамыша.
Немцы.
Нямецкія рыцары працягвалі грабежніцкае наступленне на Усход. Бесперапынна ажыццяўлялі яны свае рэйды ў балцка – славянскія землі.
Рэйд – набег, налёт, вылазка.
Пяць разоў спрабавалі захапіць Полацк, чатыры – Навагрудак.
1348 г. – бітва з нямецкімі рыцарамі на р. Стрэве (прыток Нёмана). На дапамогу крыжакам прыбылі наёмнікі з Францыі і Англіі. Бітва не прынесла рашаючай перамогі рыцарам.
1398 г. – пагадненне з Ордэнам на востраве Салін. Вітаўт абвяшчаўся “каралём Літвы і Русі”. 12 жніўня 1399 г. – бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем. У якой “попусті бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт “побеже в мале дружіне”.
Вынік паражэння – Віленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г. Яна ўмацавала саюз балта – славянскіх сіл у супрацьстаянні з крыжакамі.
У 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта было вырашана пачаць вайну супраць крыжакоў.
На баку крыжакоў выступілі чэшскі і венгерскі каралі.
У канцы мая 1410 г. у Гродна скончыўся збор беларускіх і літоўскіх харугваў. Харугва – баявы атрад, у якім налічвалася ад шасці дзесяткаў да шасці соцень коп’яў.
Кап’ё – баявая тройка: рыцар (вершнік), збраяносец – парабак і лучнік.
Агульнае кіраўніцтва ўсімі войскамі ажыццяўляў Ягайла.
Сярод войска быў атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі.
