- •Лекцыя 3. Станаўленне вялікага княства літоўскага Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •14. Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •15. Вярхоўная улада ў вялікім княстве літоўскім Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •16. Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Барацьба з Маскоўскім княствам
Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
Міхаіл Глінскі – прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Быў першым дарадцам вялікага князя Аляксандра. Пасля яго смерці страціў свае ўплывы. Ён выступіў супраць Жыгімонта І з мэтай падзелу краіны. Пачаў распаўсюджваць чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім пачнуць гвалтоўна абарочваць у каталіцкую веру. У выніку незадаволеных “было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца”. (З “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага).
Глінскі пайшоў на перамовы з Масквой (Васіль ІІІ).
Цэнтр выступлення – Тураў. Адсюль Глінскі пайшоў да Мазыра. “Мазыр узяў ды ўсіх сваіх людзей там пасадзіў”.
“Прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму”.
Сумесна з маскоўскім войскам атрады Глінскага аблажылі Менск. Рэйды да Слуцка і Новагародка.
Супраць паўстанцаў выступіла ўрадавае войска. Глінскі адступіў да Оршы (там былі асноўныя сілы рускіх). Перайшлі Днепр без барацьбы з войскамі Жыгімонта І.
Мірнае пагадненне. Глінскі і яго родныя атрымалі права свабоднага выезду ў Маскву. У Маскве Глінскі пазнаў узлёты і падзенні і ўрэшце загінуў у турме.
“Залаты век” ВКЛ
1520 – 1560-я гг. сталі адным з самых узнёслых перыядаў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Яны пазней атрымалі назву “залатога века”.
Шляхціч Фёдар Еўлашоўскі у сваіх мемуарах (17 ст.) пісаў: “Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку”. “Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ў любові прыяцельскай”.
Жыгімонт І праводзіў палітыку на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці.
Жігімонт І (1467 – 1548) – пяты сын Казіміра ІV Ягелончыка. У 1506 г. стаў вялікім князем літоўскім, а крыху пазней у гэтым жа годзе – каралём польскім. Яго шанавалі як разумнага, разважлівага і памяркоўнага кіраўніка Польшчы і ВКЛ. Па натуры неваяўнічы. Вядомы як мецэнат. Меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптара, архітэктараў, жывапісцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для Францыска Скарыны.
Пры ім у складзе нават “праднейшай рады” можна было ўбачыць праваслаўных феадалаў: з 1522 па 1529 гг. праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі з’яўляўся трокскім ваяводам, што дазволіла яму заняць першае месца раднай лавіцы. У 1559 г. сюды ж трапіў Рыгор Хадкевіч, які атрымаў трокскае кашталянства.
З 1563 г. (пастанова, якую падпісаў Жыгімон ІІ Аўгуст, сын Жыгімонта І Старога і прадстаўніцы міланскага роду Медычы Боны Сфорца) вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання. Галоўная ўмова – заслугі перад айчынай і здольнасць да адпаведнай працы.
Заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты “веры хрысціянскай” замацавалася таксама ў Статуце ВКЛ 1588 г. (арт. 3 раздзела ІІІ): “З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак якіх – небудзь непатрэбных не пачалося, якія ў іншых каралеўствах яскрава відаць.”
