- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў. Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г. д. Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.Асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: дакладнасць, паслядоўнасць выкладу, адназначнасць, недвухсэнсоўнасць фармулёвак, устойлівасць формы дзелавых папер.Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, зялёны масіў, мець права, давесці да ведама, дагаворныя бакі і інш. У дзелавым стылі такія выразы дарэчныя, яны падкрэсліваюць афіцыйны характар дзелавых папер. Ужыванне канцылярскіх зваротаў у гутарковым, публіцыстычным, мастацкім стылях апраўдана пэўнымі стылістычнымі мэтамі.
Усе дакументы можна падзяліць на групы:
1) распарадчыя (пастановы, распараджэнні, дырэктывы, рашэнні, загады і інш).
2) адміністрацыйна-арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі, планы…);
3) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, распіска, даручэнне);
4) інфармацыйна-даведачныя (даведкі, зводкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі.)
5) справавыя лісты (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-зварот, ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Галоўная рыса службова-справавой мовы – дакладнасць, паслядоўнасць, лаканічнасць і лагічнасць. Кожны дакумент афармляецца па стандартнай форме. Канцылярскія штампы з’яўляюцца характэрнай асаблівасцю афіцыйна-справавой мовы.
Як асобная функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, афіцыйна-справавы стыль мае свае прыкметы:
1) шырокае ўжыванне грамадска-палітычнай і прафесійнай тэрміналогіі, скарочаных слоў і абрэвіятур;
2) строгі і пэўны парадак членаў сказа;
3) насычанасць сказа аддзеяслоўнымі назоўнікамі;
4) істотная перавага складаных сказаў;
5) амаль поўная адсутнасць эмацыянальнай лексікі і пытальных і клічных сказаў; 6) выкарыстанне ўстойлівых выразаў-штампаў і зваротаў тыпу парадак дня, вышэйназваны, прыняць да ведама, камюніке, ратыфікацыя, заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад і інш.
27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці. Службовая карэспандэнцыя- адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш. Мэта большасці афіцыйных папер- нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб’яў даведва-емся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях апісваюць свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржа-вамі, групамі дзяржаў.
Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэн-соўных і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная, размоўная і ўзнёслая лексіка, фразеалогія.
Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць пэўныя ўстойлівыя выразы, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, усту-піць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмі-наў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў, ужываннем зваротных дзеясловаў.
У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга за-хоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрым-лівацца толькі збольшага (аб’ява, справаздача, афіцыйны ліст).
