Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КОНСПЕКТ Беларуская нацыянальная мова.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92 Кб
Скачать
☆

10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.

Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову.

У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць

Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі.

Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шмат-моўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпіч-ныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя- гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот- да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.

Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую.

У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам.

Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы. Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.

Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з’яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты.

Аднак змены павінны адпавядаць агульным заканамернасцям моўнай сістэмы, тэндэнцыям яе развіцця. Афіцыйнаму замацаванню змен моўнай нормы звычайна папярэднічае перыяд варыянтнасці. Варыянты – гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме. Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных).

Працэс змены норм адбываецца наступным чынам. Новае трапляе ў мову ў процівагу існуючым правілам. Яно з’яўляецца звычайна па-за межамі літаратурнага ўжывання – у прастамоўі, у прафесійным маўленні, у размоўна-бытавым і г.д. На другім этапе адбываецца паступовае збліжэнне гэтых двух з’яў, ужо пачынае ўжывацца і ў літаратурнай мове, у вуснай яе разнавіднасці. Трэці этап характарызуецца тым, што дзве з’явы ўжываюцца як варыянты нормы. Затым на чацвёртым этапе адбываецца зрух нормы: раней пазалітаратурны варыянт паступова выцясняе першапачатковы варыянт і замацоўваецца ў літаратурнай мове.

Пры выбары аднаго з магчымых варыянтаў неабходна кіравацца:

а) фактарам устойлівасці;

б)аўтарытэтам крыніцы (Істрына);

в) асабістым густам;

г) пашыранасцю.

Адрозніваюць дватыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя.

Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.

Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў).

Неабходна помніць, што побач з варыянтамі, якія дапускаюцца нормамі літаратурнай мовы, існуе і мноста адхіленняў ад норм, г.зн. маўленчых памылак. Прычыны парушэння моўных норм:

а) захаванне дыялектных асаблівасцей;

б) непаслядоўнасцю і супярэчаннямі ва ўнутранай сістэме мовы;

в) уплыў арфаграфіі;

г) недастатковае засваенне літаратурных норм беларускай мовы;

д) недастатковая падрыхтаванасць настаўнікаў;

е) уплыў рускай мовы.

Нормы захоўваюцца і змяняюцца ў залежнасці ад многіх умоў: ад уплыву кніг на грамадства, ад моўнага акружэння. З пытаннямі норм, іх варыянтнасці цесна звязаны паняцці нармалізацыі і кадыфікацыі. Часта тэрміны ‘нармалізацыя’ і ‘кадыфікацыя’ ўжываюцца як сінонімы. Аднак у даследаваннях апошніх гадоў гэтыя тэрміны размяжоўваюцца.

Нармалізацыя – комплекс праблем, якія закранаюць наступныя аспекты: а) вывучэнне праблемы азначэння і ўстаўлення нормы літаратурнай мовы; б) даследаванне ў нарматыў-ных мэтах моўнай практыкі ў яе адносінах да тэорыі; в) прывядзенне ў сістэму, далейшае ўдасканальванне правіл ужывання ў выпадках разыходжання тэорыі і практыкі, калі з’яўляецца неабходнасць умацавання норм літаратурнай мовы.

Тэрмін кадыфікацыя з’яўляецца больш вузкім ў параўнанні з тэрмінам нармалізацыя і выкарыстоўваецца ў выпадках, калі ідзе гаворка аб рэгістрацыі правіл у нарматыўных пра-цах. Кадыфікаваныя нормы літаратурнай мовы – гэта нормы, якімі павінны карыстацца ўсе носьбіты мовы, любы слоўнік ёсць кадыфікаванне.

Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя, акцэнталагіч-ныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сін-таксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.