- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя.
Мова – гэта сістэма сродкаў зносін. Маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы, ці функцыянаванне мовы.
Вуснае і пісьмовае маўленне – формы праяўлення мовы як сродку зносін. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў, таму значнае месца адводзіцца мелодыцы, тэмпу, тону, тэмбру голаса, паўзе, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі і інш.
Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія і эмацыянальнасць.
Пісьмовае маўленне характарызуецца наступнымі асаблівасцямі:
1) адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 90 % палягчае ўзаемаразуменне ў размоўным маўленні;
2) адсутнасць дапамогі жэстамі, мімікай, інтанацыяй;
3) максімальна ўзбагачаны слоўнік, пераважна за кошт адцягненых паняццяў;
4) максімальна ўскладнены сінтаксіс.
Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст). Да відаў маў-ленчай дзейнасці адносяцца гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо, а вынікам яе з’яўляец-ца выказванне і тэкст. Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем – гэта знешняе маўленне. Унутранае маўленне характарызуецца фрагментарнасцю, хуткасцю мыслення, сцісласцю. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Знешняе маўленне можа быць вусным ці пісьмовым, маналагічным ці дыялагічным.
Тэкст – гэта аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзінак, асноў-нымі якасцямі якой з’яўляюцца звязнасць, цэласнасць і закончанасць. У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і арганізацыі тэксту адрозніваюць такія тыпы, як апісанне, апавяданне, разважанне.
29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям, у выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія за-фіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення асабліва цесна звязана з лексічнай нормай.
Дакладнасць маўлення, як мяркуюць мовазнаўцы, забяспечваецца добрым валодан-нем прадмета маўлення (гэта пазамоўная ўмова), а таксама
1) веданнем сінанімічных магчымасцей мовы і ўменнем выбраць з сінані-
мічнага рада найбольш дакладнае для пэўнага выпадку слова,
2) веданнем і дакладным размежаваннем полісеміі,
3) уменнем размяжоўваць паронімы, а таксама амонімы (гэта лінгвістычныя, ці моў-ныя, умовы дакладнасці).
Асаблівую ролю дакладнасць адыгрывае ў афіцыйна-справавым і навуковым стылях, дзе важнае значэнне надаецца выкладу думак, меркаванняў, дзе, як правіла, адназначная лексіка, дакладна вызначаныя паняцці.
Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю, аднак лагічнасць найбольш праяў-ляецца ў сінтаксісе маўлення, якое будуецца як паслядоўнае, несупярэчлівае выказванне, дзе часткі звязаны паміж сабой. У сказе важна правільна, лагічна спалучаць адно слова з другім, каб яны не супярэчылі адно аднаму, правільна выбіраць парадак слоў.
Сказы павінны быць звязаны паміж сабой, таму значную ролю адыгрываюць сродкі сувязі паміж сказамі, часткамі тэксту. Гэтым тлумачыцца патрабаванне да структуры ла-гічнай думкі і лагічнага яе развіцця.
Дарэчнасць цесна звязана з дакладнасцю і лагічнасцю, паколькі моўныя сродкі па-вінны адпавядаць тэме, сітуацыі, мэце выказвання, стылю маўлення.
Чыстата маўлення забяспечваецца адсутнасцю ў маўленні дыялектных слоў, прастамоў-ных лексем і выразаў, паразітычных гукаў і слоў.
Адмаўленне ад ужывання ў маўленні пералічаных груп моўных адзінак у пэўных выпадках звязана са стылем.
Наконт іншамоўных слоў, колькасць і роля якіх даволі значная ў моўнай сістэме, варта адзначыць, што іх ужыванне без патрэбы- гэта недаравальная абыякавасць да род-най мовы (чао, ад’ю, о’кей). Русізмы- сведчанне няўважлівасці, моўнай неахайнасці альбо звычкі думаць па-руску.
Выкарыстанне слоў-паразітаў у любых стылях літаратурнай мовы лічыцца парушэн-нем нормы, абыякавасцю да маўлення, а ў пэўнай меры і сведчаннем нізкага ўзроўню агульнай культуры чалавека.
Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і адсут-насці ці вельмі рэдкім паўтарэнні слоў і выразаў. Выключныя магчымасці ў пазбяганні паўтораў маюць сінонімы, якія дапамагаюць выказаць думку вобразна, цікава, неаднастай-на, перадаць адценні і выразіць адносіны. Так, паняцце «многа» выражаецца з дапамогай 66 розных сінонімаў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад сітуацыі маўлення.
Разнастаіць маўленне дапамагаюць розныя прыёмы яго сінтаксічнай арганізацыі. Ба-гацце лексічных запасаў беларускай мовы часткова адлюстравана ў слоўніках, паколькі няма такога слоўніка, які б зафіксаваў усе словы мовы. Гэта звязана з тым, што колькасць слоў пастаянна павялічваецца: прыходзяць словы з жывых народных гаворак, з іншых моў, пашыраецца семантыка вядомых слоў, утвараюцца новыя словы, асабліва тэрміны, абрэвіятуры, што з’яўляецца вынікам развіцця грамадства, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва.
Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца спалучэннем колькасці, якасці ўжыван-ня моўных сродкаў: да месца трапны сінонім, эпітэт, метафара, фразеалагізм, параўнанне, прыказка, прымаўка, перыфраза і інш. Уменне карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічнай арганізацыяй тэксту – гэта таксама сродкі ўзмацнення выразнасці.
Выразнасць як камунікатыўная якасць маўлення найбольш характэрна для мастацкага, публіцыстычнага стыляў, менш для гутарковага. У навуковым і афіцыйна-справавым сты-лях сродкі выразнасці маўлення тычацца асобных жанраў, дзе патрабуецца зацікавіць, прыцягнуць увагу, даць ацэнку. Таму лекцыя, дыспут, рэцэнзія, вуснае выступленне характарызуюцца выкарыстаннем розных вобразна-выяўленчых сродкаў мовы (фанетыч-ных, лексічных, марфалагічных, фразеалагічных, сінтаксічных), што паляпшае ўспры-манне інфармацыі. Пры гэтым яны вызначаюцца самастойнасцю мыслення аўтара, яго цікавасцю да пытання і кантактам з аўдыторыяй.
