- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лёсам беларускага народа. Таму звернемся да гісто-рыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісьменстве, у грамадскім і культурным жыцці.
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моў-ныя сем’і, групы і падгрупы. Беларускаятмова належыць да славянскай групы індаеў-рапейскай сям’і.
Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць «агульнаіндаеўрапейскай», ці «індаеўрапейскай прамовай».
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў ёсць і так званыя «мёртвыя мовы», якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных імёнаў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад іншых засталіся пісьмовыя помнікі. Па ступені род-насці індаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў.
Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, ісландская, і іншыя мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская і інш., мёртвая – лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская і інш.), бал-тыйская (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская і яцвяжская), іранская (персідская, таджыкская і інш., мёртвыя – авестыйская, старажытна-персідская), індый-ская ці індаарыйская (хіндзі, урду і інш., а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і іншымі належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.
3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі.Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай ці дзяржаўнай выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.
Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі
Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы ў краіне пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі ж беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Такім чынам, моўная сітуацыя на Белару-сі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двух-моўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:
індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;
руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выка-рыстоўвае беларускую мову;
індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.
На тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоў-цамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае ха-рактар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае бела-руска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.
Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча ахарактарызаваў Мова з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Яна – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці.
