Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КОНСПЕКТ Беларуская нацыянальная мова.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92 Кб
Скачать
☆

6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.

Лексіка (ад грэч. lexikos – слоўнікавы)-1.сукупнасць слоў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжання слоў, часу іх узнікнення, стылістычнай і экспрэсіўнай дыферэнцыяцыі. Тэрмінам «лексіка» можна абазначыць і розныя пласты слоў у мове, якія вылучаюцца па тых ці іншых прыметах: літаратурная лексіка, дыялектная лексіка, лексіка асобных пісьменнікаў, твораў, лексіка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нейтральная, экспрэсіўная і г.д.

2.Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексіка як сукупнасць слоў мовы, называецца лексікалогіяй.

Паводле паходжання Лексіка падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай пра-фесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная.

Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы

Навуковая – навуковыя і тэхнічныя тэрміны, абстрактныя словы

Кніжная – выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях

Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыяналь-ным стылі

Публіцыстычная – грамадска-публістычная тэрміналогія, газетна-публістычны.

Уласна гутарковая

Прастамоўная – перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку

Афіцыйна-справавая – грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў.

7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяль-насці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміна-лагічную і прафесійную.

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнас-цей і прафесій.

Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропа-ліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяна-лізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны).

У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора:

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназ-начнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, тангенс, ромб, трохвугольнік.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.