- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •7. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а , утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду (параўн.: кніга, трэска, муха і інш.) набываюць у давальным і месным склонах кан-чаткі ў залежнасці ад полу асобы : пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя проз-вішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення (параўн.: Алёне Кнізе, Марыне Трэсцы і інш.), а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчат-кі рознаскланяльных назоўнікаў (параўн.: Івану Кнігу і інш.). Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на -а (параўн.: суша, луста, гушча і інш.), скланяюцца незалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на -а не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу (параўн.: Карызна, Карызны, Карызне, Карызну, Карызнам, Карызне).
Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцца калі яны заканчваюцца на зычны (параўн.: Ніны Верас, Верай Бародзіч і інш.) і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду (параўн.: Шыла, Калена і інш.).
Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага роду на націскны -о (тыпу Жудро, Ралько і інш.), на –ых, -іх (параўн.: Сядых, Мялкіх і інш.). Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, - оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на –ав (-а), -ев (-а), -ов (-а). –ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновай у родным, давальным, вінавальным склонах (па-раўн.: Пятрова,Пятрову і г.д.), а ў творным склоне – канчатак -ым, як прыметнікі (параўн.: Пятровым), у месным склоне – канчатак -е (параўн.: аб Пятрове) , або варыянтны канчатак -у (аб Пятрову); жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне маюць канчатак назоўнікаў другога скланення (параўн.: Пятрову), а ў родным, давальным, творным, месным склонах – аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў (параўн.: Пятровай).
15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэн-сіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных, і наадварот, якас-ныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных.
Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш), і складаную (аналі-тычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны, менш якасны і інш.
Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені, а складаная форма ўтвараецца аналітыч-ным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (параўн.: самы добры, менш прыгожы і інш.).
Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме, але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формам
Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыка-тываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах ва ўстойлівых выразах, практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія.
