Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КОНСПЕКТ Беларуская нацыянальная мова.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
92 Кб
Скачать
☆

8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназ-начнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, трохвугольнік.

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмі-насістэмай. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагіч-ная, прамыслова-гандлёвая, фізікаматэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэр-мінаў пэўнай мовы.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2. Стылістычная нейтральнасць.

3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку.

4. Адназначнасць, г.зн., кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэтае патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі.

5. Сістэмнасць, г.зн., кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння): рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад.

Адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты, або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжывання беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Вы-карыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і выт-ворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, арты-кулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.

Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведам-ленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы.

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлу-чанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэн-нямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш.

Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэн-няý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш.

Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіý-ных моýных сродкаý.

Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжываль-ная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая.

У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абу-моўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці.

Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш.