- •2.Взаимодействие авиационных и наземных служб.
- •4, 64 Организация охраны лесов от пожаров.
- •8. Прафiлактычныя сельскагаспадарчыя выпальваннi
- •18. Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях
- •19. Рэгламентацыя работы лесапажарных службау па умовах надвор'я.
- •20. Лесапажарнае абсталяванне I сродкi тушэння
- •22. Супрацьпажарнае уладкаванне лясных тэрыторый.
- •24. Мiграцыя радыенуклiдаў у глебе
- •26, 50 77. Способы выявления лесных пожаров с помощью авиации и спутников Земли.
- •27. Знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў у лясной I сельскагаспадарчай прадукцыi
- •28. Класіфікацыя лясных пажарау (па паутаральнасці і інтэнсіунасті)
- •30 Назапашванне радыенуклiдаў I ўздзеянне iанiзуючага выпраменьвання на лясную фауну
- •31Асноуныя заканадаучыя I нарматыуна-тэхшчныя дакументы па ахове лясоу ад пажарау.
- •33. Радыеадчувальнасць асноуных кампанентау лясных бгягеацэнозау.
- •34,73Прычыны лясных пажарау IIX класіфкацыя.
- •35. Тактыка I тэхніка тушэння буйных I плямістых пажарау.
- •37. Лясная піралогіяi яе асноуныя заданы на сучасным этапе.
- •38. Тактыка I тэхніка тушэння нізавых пажарау вадой I растворамі
- •39. Геаграфізм лясных пажарау I лесапажарнае раянаванне.
- •40,84 Сучаснае становшча аховы лясоу ад пажарау у сумежных краінах.
- •42. Занальнае раяніраванне забруджаных радыенуклщамі лясоу.
- •43. Арганізацыя сувязіпры выяуленніi тушэнні лясных пажрау.
- •44,89 Прафілактычныя выпальванні у лясах I методыка IX правядзення
- •45. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да машын, механізмау I транспартных сродкау у зонах радыяцыйнага забруджвання.
- •46.Праблемы аховы лясоу ад пажарау IIX вырашэнне.
- •47.Агонь як экалагічны фактар.
- •48. Класіфікацыя гарэльнікау I змена парод на IX.
- •49. Паняцце аб лясным пажары. Лясны пажар як сістэма.
- •51. Тэхніка бяспекі пры тушэнні лясных пажарау выбуховым метадам I пры выкарыстанш xiммічныxрэчывау.
- •52. 59 Мерапрыемтвы па перасцярозе узшкнення I распаусюджвання лясных пажарау.
- •53. Пункты пажарнага швентару, IX размяшчэнне I аснашчальнасць.
- •56,79Паняцце аб лесапажарнай стратэгіі, тактыцы I тэхнщы тушэння лясных пажарау.
- •57. Прыродны радыяцыйны фон. Тэхнагенныя крынiцы забруджвання навакольнага асяроддзя
- •58. Гiсторыя лясной радыеэкалогii
- •60. Асаблiвасцi лясных бiягеацэнозаў як аб'ектаў радыяцыйнага забруджвання
- •61 Пирологическая характеристика лгм
- •59,62 Мероприятия по снижению пожарной опасности в лесах
- •63. Тактика и техника тушения пожаров в горах.
- •65. Условия возникновения и развития лесных пожаров.
- •69. Ахова лясоў ад пажараў
- •70 Сiлы I сродкi пажаратушэння
- •78. Фактары, якія ўплываюць на радыеадчувальнасць і радыеўстойлівасць раслін
- •80. Выяуленне лясных пажарау з назіральных пунктау, выкарыстане тэле-I відэатэхнікі пры выяуленні лясных пажарау.
- •85.. Тактычныя часткі ляснога пажарау IIX вызначэнне.
- •86. Уплыу лясных пажарау на фiзiкa-xiмiчныя уласцівасці г.
- •87. Вядзенне паляунічай гаспдаркі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.
- •88. Лясныя гаручыя матэрыялы IIX класіфікацыя.
45. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да машын, механізмау I транспартных сродкау у зонах радыяцыйнага забруджвання.
Усе машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, якiя выкарыстоўваюцца для выканання работ на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, павiнны знаходзiцца ў спраўным стане i быць укамплектаванымі iнструментамі i прыстасаваннямi ў адпаведнасцi з заводскiм тэхнiчным пашпартам. Механiзаваныя работы неабходна выконваць з прымяннем тэхнiкi, якая адпавядае патрабаванням Правіл (2002). Выкарыстанне на гэтых тэрыторыях машын i транспартных сродкаў без кабiн забараняецца. Кабiны трактароў, сельска- i лесагаспадарчых машын, аўтатранспарту i iншай тэхнiкi павiнны быць герметызаваны шляхам ушчыльнення аконных i дзвярных праёмаў. Машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, выдзеленыя для работы на тэрыторыях, забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны мець знак радыяцыйнай бяспекi з абазначэннем зоны.
Рабочы iнвентар замацоўваецца за адпаведнай зонай i прамаркiроўваецца. Выкарыстанне рабочага iнвентару па-за тэрыторыяй, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, дапускаецца толькi з дазволу службы радыяцыйнай бяспекi. Дэзактывацыя машын i механiзмаў праводзiцца на ўчастках, якiя аднесены да зоны са шчыльнасцю забруджвання 137Cs 40 Кi/км2 i больш або ў спецыяльна адведзеных для гэтай мэты месцах. Пасля дэзактывацыi праводзiцца дазiметрычны кантроль.
Рамонт машын, механiзмаў i транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўвалiся на выкананнi работ у забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi зонах, дапускаецца толькi пасля поўнай дэзактывацыi i з дазволу службы радыяцыйнай бяспекi.
Штодзённа пасля заканчэння работ у зоне са шчыльнасцю забруджвання 40 Кi/км2 i больш тэхнiка павiнна быць адведзена на спецпляцоўкi для дэзактывацыi. Для транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi людзей i харчовых прадуктаў, радыеактыўнае забруджванне не дапускаецца.
46.Праблемы аховы лясоу ад пажарау IIX вырашэнне.
У сувязi з абвастрэннем праблемы аховы лясоў ад пажараў Iнстытутам Белгiпралес рэкамендуецца арганiзоўваць яшчэ i базавыя ПХС, задачай якiх з'яўляецца сумеснае з ПХС1 i ПХС2 тушэнне буйных лясных пажараў на тэрыторыi некалькiх лясгасаў, будаўнiцтва аб'ектаў супрацьпажарнага прызначэння. Гэтыя станцыi павiнны быць аснашчаны ў два разы большай колькасцю тэхнiчных сродкаў у параўнаннi са звычайнай ПХС2. Iх таксама рэкамендуецца ўкамплектоўваць землярыйнымi тэхнiчнымi сродкамii траламi для iх перавозкi.
Прыблiзная структура каманд ПХС у лясгасах рэспублiкi прыведзена ў табл. 7.1.
Таблiца 7.1. Структура пажарна-хiмiчных станцый
Назва пасады i прафесii рабочых |
Колькасць чалавек на станцыi тыпу |
Заўвагi |
|
I |
II |
||
Начальнiк ПХС |
1 |
- |
- |
Старшы майстар |
- |
1 |
- |
Вадзiцелi аўтамабiляў |
|
|
У залежнасцi ад колькасцi аўтамабiляў або трактараў |
Трактарысты-машынiсты |
|
|
- |
Брыгадзiры лесапажарных брыгад |
1 |
2 - 4 |
Па колькасцi брыгад |
Рабочыя лесапажарныхбрыгад |
3-5 |
5 - 10 |
Па колькасцi брыгад |
Каманды штогод праходзяць падрыхтоўку па лесапажарнай пра-фiлактыцы, тэхнiцы i тактыцы барацьбы з ляснымi пажарамi, па бяс-пецы працы і інш. Перад пачаткам пажаранебяспечнага сезона з камандамi ПХС праводзяць вучэннi ў лясных умовах па тэхнiцы i тактыцы тушэння ўмоўных пажараў, па адпрацоўцы ўзаемадзеяння членаў каманд пры выкарыстаннi розных тактычных варыянтаў.
Для размяшчэння асабовага саставу каманд, захавання хiмiчных рэчываў, абсталявання, iнвентару i сродкаў пажаратушэння ПХС павінны мець тыпавыя будынкi.
Састаў, парадак укамплектавання i работы каманд ПХС, аснашчэнне пажарнай тэхнiкай, сродкамi транспарту i сувязi азначаны Палажэннем аб пажарна-хiмiчных станцыях.
