- •2.Взаимодействие авиационных и наземных служб.
- •4, 64 Организация охраны лесов от пожаров.
- •8. Прафiлактычныя сельскагаспадарчыя выпальваннi
- •18. Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях
- •19. Рэгламентацыя работы лесапажарных службау па умовах надвор'я.
- •20. Лесапажарнае абсталяванне I сродкi тушэння
- •22. Супрацьпажарнае уладкаванне лясных тэрыторый.
- •24. Мiграцыя радыенуклiдаў у глебе
- •26, 50 77. Способы выявления лесных пожаров с помощью авиации и спутников Земли.
- •27. Знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў у лясной I сельскагаспадарчай прадукцыi
- •28. Класіфікацыя лясных пажарау (па паутаральнасці і інтэнсіунасті)
- •30 Назапашванне радыенуклiдаў I ўздзеянне iанiзуючага выпраменьвання на лясную фауну
- •31Асноуныя заканадаучыя I нарматыуна-тэхшчныя дакументы па ахове лясоу ад пажарау.
- •33. Радыеадчувальнасць асноуных кампанентау лясных бгягеацэнозау.
- •34,73Прычыны лясных пажарау IIX класіфкацыя.
- •35. Тактыка I тэхніка тушэння буйных I плямістых пажарау.
- •37. Лясная піралогіяi яе асноуныя заданы на сучасным этапе.
- •38. Тактыка I тэхніка тушэння нізавых пажарау вадой I растворамі
- •39. Геаграфізм лясных пажарау I лесапажарнае раянаванне.
- •40,84 Сучаснае становшча аховы лясоу ад пажарау у сумежных краінах.
- •42. Занальнае раяніраванне забруджаных радыенуклщамі лясоу.
- •43. Арганізацыя сувязіпры выяуленніi тушэнні лясных пажрау.
- •44,89 Прафілактычныя выпальванні у лясах I методыка IX правядзення
- •45. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да машын, механізмау I транспартных сродкау у зонах радыяцыйнага забруджвання.
- •46.Праблемы аховы лясоу ад пажарау IIX вырашэнне.
- •47.Агонь як экалагічны фактар.
- •48. Класіфікацыя гарэльнікау I змена парод на IX.
- •49. Паняцце аб лясным пажары. Лясны пажар як сістэма.
- •51. Тэхніка бяспекі пры тушэнні лясных пажарау выбуховым метадам I пры выкарыстанш xiммічныxрэчывау.
- •52. 59 Мерапрыемтвы па перасцярозе узшкнення I распаусюджвання лясных пажарау.
- •53. Пункты пажарнага швентару, IX размяшчэнне I аснашчальнасць.
- •56,79Паняцце аб лесапажарнай стратэгіі, тактыцы I тэхнщы тушэння лясных пажарау.
- •57. Прыродны радыяцыйны фон. Тэхнагенныя крынiцы забруджвання навакольнага асяроддзя
- •58. Гiсторыя лясной радыеэкалогii
- •60. Асаблiвасцi лясных бiягеацэнозаў як аб'ектаў радыяцыйнага забруджвання
- •61 Пирологическая характеристика лгм
- •59,62 Мероприятия по снижению пожарной опасности в лесах
- •63. Тактика и техника тушения пожаров в горах.
- •65. Условия возникновения и развития лесных пожаров.
- •69. Ахова лясоў ад пажараў
- •70 Сiлы I сродкi пажаратушэння
- •78. Фактары, якія ўплываюць на радыеадчувальнасць і радыеўстойлівасць раслін
- •80. Выяуленне лясных пажарау з назіральных пунктау, выкарыстане тэле-I відэатэхнікі пры выяуленні лясных пажарау.
- •85.. Тактычныя часткі ляснога пажарау IIX вызначэнне.
- •86. Уплыу лясных пажарау на фiзiкa-xiмiчныя уласцівасці г.
- •87. Вядзенне паляунічай гаспдаркі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.
- •88. Лясныя гаручыя матэрыялы IIX класіфікацыя.
57. Прыродны радыяцыйны фон. Тэхнагенныя крынiцы забруджвання навакольнага асяроддзя
Прыродны радыяцыйны фонфармiруецца пад уплывам касмiчнага выпраменьвання, якое прыходзiць з мiжзоркавай прасторы з галактыкii ад Сонца. Ён складаецца з зараджаных часцiц высокай энергii, iанiзуючых выпраменьванняў і ў тым ліку ад прыродных радыенуклiдаў, якiя знаходзяцца ў глебе, вадзе, паветры, раслiннасцi. У цяперашнi час вядома больш за 60 прыродных радыенуклiдаў, якiя фармiруюць радыеактыўнасць бiясферы. Па паходжаннiiх дзеляць на дзве групы:
1) касмагенныя – нуклiды, якiя ўтвараюцца ў вынiку ўзаемадзеяння касмiчнага выпраменьвання з атамамi азоту, вадароду iiнш. З вялiкай колькасцi касмагенных радыенуклiдаў значны ўклад у дозу апраменьвання ўносяць 3H, 7Be, 14C, 22Na;
2) прыродныя – нуклiды радыеактыўных сямействаў 235U, 238Ui232Th, а таксама 40К i87Rb, якiя знаходзяцца ў зямной кары i аб'ектах навакольнага асяроддзя з моманту ўтварэння Зямлi.
Тэхнагенны радыяфонфармiруецца ў вынiку прымянення фосфарных угнаенняў, попелу, каменнага вугалю, радыеактыўных адходаў, работы розных установак, выкарыстання радыеактыўнага палiва, ядзерных выпрабаванняў, аварый на АЭС, уцечкi радыеактыўных рэчываў iiнш. Гэтыя крынiцы садзейнiчаюць 2–3-кратнаму павелiчэнню радыяцыйнага фону ў параўнаннi з прыродным (Вазняк В. Я, Пральнiкаў А. Е.).
У вынiку ўздзеяння прыроднага i тэхнагеннага радыяцыйнага фонаў кожны жыхар Зямлi ў сярэднiм за год атрымлiвае сумарную дозу 33–500 мбэр. Гэта звычайнае асяроддзе нашага пражывання ў сучасным свеце. Уздзеянне вялiкiх доз ядзерных выпраменьванняў на жывыя арганiзмы выклiкае комплекс узаемазвязаных i ўзаемаабумоўленых змяненняў, якiя адбываюцца на малекулярным, бiяструктурным, фiзiялагiчным i генетычным узроўнях жывой клеткi, што можа прывесцi да гiбелi ўсяго арганiзма.
58. Гiсторыя лясной радыеэкалогii
Лясная радыеэкалогiя зарадзiлася, у першую чаргу, як прыкладная галiна ведаў, асноўныя задачы якой звязаны з вырашэннем канкрэтных пытанняў аховы навакольнага асяроддзя ад радыяцыйнага забруджвання. З’яўленне радыяцыйнай экалогii лесу, як i радыеэкалогii ў цэлым, звязана з антрапагенным узмацненнем радыяцыйнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, абумоўленага асваеннем чалавекам ядзернай энергii. Лясная радыеэкалогiя з выразна акрэсленымi мэтамi, а таксама з уласнай метадалогiяй даследаванняў добра ўпiсалася ў структуру сучаснай радыеэкалогii. Вызначылiся яе кантакты з сумежнымi дысцыплiнамi, фундаментальнымi навукамi, комплексам навук аб лесе i шэрагам дысцыплiн радыеэкалагiчнага кiрунку (экология, зоология, ботаника, генетика, геофизика, геохимия, физиология, почвоведение, радиобиология, радиохимия, ядерная физика, лесоводство, лесоведение, лесн. Пирология, лес. биоценология). Яна таксама цесна звязана з вырашэннем задач экалагiчнага манiторынгу i нармiравання.
Радыеэкалогiя ў многiм узбагацiла агульную экалогiю новымi метадамi, шырокiм укараненнем работ з радыеактыўнай «меткай» у даследаваннях самага рознага характару.
Даследаванне бiялагiчнага дзеяння iанiзуючага выпраменьвання пачалося ўслед за адкрыццём гэтых выпраменьванняў Вiльгельмам Конрадам Рэнтгенам (1895), Анры Бекерэлем (1896) i адкрыццём радыя М. Складоўскай-Кюры i П. Кюры (1898).
20–30-я г. ХХ ст. адзначаны шэрагам буйных адкрыццяў i новых iдэй, якiя паскорылi станаўленне радыеэкалогii як навукi. У 1925 г. савецкiя вучоныя Надсан Г. А. i Фiлiпаў Г. С. адкрылi мутагеннае дзеянне рэнтгенаўскага выпраменьвання на нiжэйшыя грыбы, Стадлер Л. – на раслiны. Працы стваральнiка бiягеацэналогii Сукачова У. М. паслужылi метадычнай асновай, на якой разгортвалiся радыеэкалагiчныя даследаваннi Маўчанава А. А., Цiхамiрава Ф. А., Аляксахiна Р. М., Крывалуцкага Д. А. i iнш. У вынiку былi сфармуляваны, а ў далейшым эксперыментальна даследаваны пытаннi, якiя тычацца аналiзу складаных з'яў радыяцыйнага пашкоджання кампанентаў лясных бiягеацэнозаў.
У пачатку 50-х г. былi праведзены даследаваннi па вывучэннi мiграцыi радыеактыўных прадуктаў ядзернага дзялення урану i плутонiю па бiялагiчных i кармавых ланцугах. Перадзельскiм А. А. у 1956 г. прапанаваны тэрмiн «радыеэкалогiя». Перспектывы развiцця радыеэкалогii як навукі былі раскрыты Кузiным А. М. i Перадзельскiм А. А.
З iмем Маўчанава А. А. звязаны пачатак радыеэкалагiчных лясных даследаванняў, у якiх асноўная ўвага ўдзелена ацэнцы лесазнаўчых i бiягеацэналагiчных аспектаў прамянёвых уздзеянняў у эксперыментах з унясеннем радыенуклiдаў у лес, а таксама перамяшчэнню штучных радыенуклiдаў у бiягеацэнозах. Пад яго кiраўнiцтвам у 1966 г. былi пачаты даследаваннi па размеркаваннi i мiграцыi радыеактыўных прадуктаў выпадзення пасля ядзерных выпрабаванняў у лясах розных зон былога СССР.
У канцы 70-х, пачатку 80-х гг. i пазней Аляксахiным Р. М. i Нарышкiным М. А., Цiхамiравым Ф. А, Кулiковым М. У., Кудзiнавым М. А.,. Крывалуцкiм Д. А iiнш., Градзiнскiм Д. М., Сушчэнем Л. М. iiнш., Іпацьевым В. А., Парфёнавым В. I., Якушавым Б. I., Марцiновiчам Б. С. iiншымі апублiкаваны манаграфiii агляды, у якiх апiсаны стан i вынiкi даследаванняў па асобных раздзелах лясной радыеэкалогii, задачы i змест гэтай дысцыплiны.
З першага этапа развiцця радыеэкалогii, у тым лiку i лясной, вылучалiся тры асноўныя задачы:
1) вывучэнне заканамернасцей мiграцыi радыеактыўных рэчываў у розных прыродных асяроддзях у сiстэме «глеба–раслiны–глеба»;
2) даследаванне ўздзеяння iанiзуючага выпраменьвання на бiягеацэнозы;
3) рэгуляванне паступлення радыеактыўных рэчываў у дрэвавыя раслiны. Актуальнасць даследавання кругавароту радыенуклiдаў у лясах вызначаецца тым, што на аснове эксперыментальных даных аб мiграцыi радыеактыўных рэчываў у лясах можна атрымаць уяўленне аб ступенi забруджвання лясных рэсурсаў, якое звязана з акумуляцыяй радыенуклiдаў, i аб магчымасцi вядзення лясной гаспадаркi ва ўмовах павышанага ўтрымання радыенуклiдаў у навакольным асяроддзi пасля аварыйных выкiдаў. Мiграцыя радыеактыўных рэчываў у лясных бiягеацэнозах вывучаецца па трох напрамках:
1) устанаўленне заканамернасцей паступлення радыенуклiдаў у лясную раслiннасць у залежнасцi ад шчыльнасцi забруджвання i асаблiвасцi глеб;
2) аналiз асаблiвасцей назапашвання радыенуклiдаў раслiнамi з глебы;
3) аналiз мiграцыi радыенуклiдаў у кампанентах бiягеацэнозаў.
