- •2.Взаимодействие авиационных и наземных служб.
- •4, 64 Организация охраны лесов от пожаров.
- •8. Прафiлактычныя сельскагаспадарчыя выпальваннi
- •18. Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях
- •19. Рэгламентацыя работы лесапажарных службау па умовах надвор'я.
- •20. Лесапажарнае абсталяванне I сродкi тушэння
- •22. Супрацьпажарнае уладкаванне лясных тэрыторый.
- •24. Мiграцыя радыенуклiдаў у глебе
- •26, 50 77. Способы выявления лесных пожаров с помощью авиации и спутников Земли.
- •27. Знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў у лясной I сельскагаспадарчай прадукцыi
- •28. Класіфікацыя лясных пажарау (па паутаральнасці і інтэнсіунасті)
- •30 Назапашванне радыенуклiдаў I ўздзеянне iанiзуючага выпраменьвання на лясную фауну
- •31Асноуныя заканадаучыя I нарматыуна-тэхшчныя дакументы па ахове лясоу ад пажарау.
- •33. Радыеадчувальнасць асноуных кампанентау лясных бгягеацэнозау.
- •34,73Прычыны лясных пажарау IIX класіфкацыя.
- •35. Тактыка I тэхніка тушэння буйных I плямістых пажарау.
- •37. Лясная піралогіяi яе асноуныя заданы на сучасным этапе.
- •38. Тактыка I тэхніка тушэння нізавых пажарау вадой I растворамі
- •39. Геаграфізм лясных пажарау I лесапажарнае раянаванне.
- •40,84 Сучаснае становшча аховы лясоу ад пажарау у сумежных краінах.
- •42. Занальнае раяніраванне забруджаных радыенуклщамі лясоу.
- •43. Арганізацыя сувязіпры выяуленніi тушэнні лясных пажрау.
- •44,89 Прафілактычныя выпальванні у лясах I методыка IX правядзення
- •45. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да машын, механізмау I транспартных сродкау у зонах радыяцыйнага забруджвання.
- •46.Праблемы аховы лясоу ад пажарау IIX вырашэнне.
- •47.Агонь як экалагічны фактар.
- •48. Класіфікацыя гарэльнікау I змена парод на IX.
- •49. Паняцце аб лясным пажары. Лясны пажар як сістэма.
- •51. Тэхніка бяспекі пры тушэнні лясных пажарау выбуховым метадам I пры выкарыстанш xiммічныxрэчывау.
- •52. 59 Мерапрыемтвы па перасцярозе узшкнення I распаусюджвання лясных пажарау.
- •53. Пункты пажарнага швентару, IX размяшчэнне I аснашчальнасць.
- •56,79Паняцце аб лесапажарнай стратэгіі, тактыцы I тэхнщы тушэння лясных пажарау.
- •57. Прыродны радыяцыйны фон. Тэхнагенныя крынiцы забруджвання навакольнага асяроддзя
- •58. Гiсторыя лясной радыеэкалогii
- •60. Асаблiвасцi лясных бiягеацэнозаў як аб'ектаў радыяцыйнага забруджвання
- •61 Пирологическая характеристика лгм
- •59,62 Мероприятия по снижению пожарной опасности в лесах
- •63. Тактика и техника тушения пожаров в горах.
- •65. Условия возникновения и развития лесных пожаров.
- •69. Ахова лясоў ад пажараў
- •70 Сiлы I сродкi пажаратушэння
- •78. Фактары, якія ўплываюць на радыеадчувальнасць і радыеўстойлівасць раслін
- •80. Выяуленне лясных пажарау з назіральных пунктау, выкарыстане тэле-I відэатэхнікі пры выяуленні лясных пажарау.
- •85.. Тактычныя часткі ляснога пажарау IIX вызначэнне.
- •86. Уплыу лясных пажарау на фiзiкa-xiмiчныя уласцівасці г.
- •87. Вядзенне паляунічай гаспдаркі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.
- •88. Лясныя гаручыя матэрыялы IIX класіфікацыя.
20. Лесапажарнае абсталяванне I сродкi тушэння
Лесапажарнае абсталяванне ўключае спецыяльныя сродкi, машыны i механiзмы для выяўлення пажараў, правядзення абмежавальных супрацьпажарных мерапрыемстваў i тушэння лясных пажараў.
Для пракладкi загараджальных апорных мiнералiзаваных палос i канаў i тушэння пажараў прымяняюцца плугi розных марак, глеба-фрэзы, палосапракладальнiкi, грунтакiдальнiкi, бульдозеры, канавака-пальнiкi, iншыя машыны i механiзмы. Плугi аднакорпусныя, кустова-балотныя ПКБ-75 i ПБН-75 з трактарамi Т-74, ЛХТ-55 рэкамендуюцца для работы на забалочаных i мiнеральных глебах пакрытых кустоўем. Эфектыўная мiнералiзаваная паласа з адваламi складае 1,4 м. Плуг камбiнаваны лясны навясны ПКЛ-70 з трактарамi ЛХТ-55, ТДТ-55А рэкамендуецца для работы на мiнеральных глебах. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi 1,4 м.. Плуг лясны палосны ПЛП-135 з трактарам Т-100 прызначаны да стварэння мiнералiзаваных палос на мiнеральных i забалочаных глебах. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi складае 2,7 м. Плуг-канава-капальнiк лясны навясны ПКЛН-500А агрэгатуецца з трактарамi Т-100М, ТДТ-75,. Прызначаны да стварэння палос на мiнеральных i тар-фяных глебах. У вынiку праходу плуга ўтвараецца паласа шырынёй 2,3 м. Канавакапальнiк навясны ЛКН-600 выкарыстоўваецца пры пракладцы загараджальных канаў на мiнеральных глебах i на забалочаных з невялiкай таўшчынёй тарфянога пласта. Агрэгатуецца ЛКН-600 з трактарам Т-100 М, Шырыня канавы па дне - 0,3 м, глыбiня - 0,7 м.
Фрэза лясная унiверсальная ФЛУ-0,8 прымяняецца для стварэння палос на слаба здзiрванелых глебах. Агрэгатуецца з трактарамi ЛХТ-55, Т-74 Шырыня эфектыўнай мiнералiзаванай паласы 0,8 м. Прадукцыйнасць агрэгата да 0,8 км/гадз.
Палосапракладальнiк фрэзерны ПФ-1 прызначаны для пракладкi i паднаўлення загараджальных палос пры супрацьпажарным уладкаваннi лясной тэрыторыi i апорных палос пры лакалiзацыi пажараў. Агрэгатуецца з трактарамi тыпу ЛХТ-55,
Лесапажарны трактарны грунтакiдальнiк ГТ-3 навешваецца на трактар Т-150 К. Выкарыстоўваецца на пясчаных i супясчаных глебах без камянёў для стварэння ахоўных мiнералiзаваных палос i тушэння лясных пажараў накiраваным струмянём грунту.
Для стварэння мiнералiзаваных палос шырынёй да 10 м i тушэн-ня лясных пажараў распрацаваны фрэзерныя агрэгаты АФ-1 i АЛФ-10. Агрэгатуюцца яны з трактарамi МТЗ-82(80), ЛХТ-55(100)
Вялiкiя перспектывы ў лесапажарнага фрэзернага агрэгатаАЛФ-10, якi прызначаны для пракладкi загараджальных i апорных мi-нералiзаваных палос пры тушэннi лясных пажараў, а таксама для ства-рэння i паднаўлення ахоўных мiнералiзаваных палос пры супрацьпажарным уладкаваннi лясной тэрыторыi ва ўсiх зонах на пясчаных, супясчаных i суглiнкавых глебах.
Малагабарытны матарызаваны палосапракладальнiк Гэты агрэгат можа з поспехам выкарыстоўвацца пры тушэннi нiзавых пажараў пад полагам лесу на невялiкiх плошчах.
На базе мотаблокаў "Беларусь" МТЗ-05 i "Кутаiсi" мадэлi "Супер-610" распрацаваны самаходныя палосапракладальнiкi, якiя могуць працаваць пад полагам дрэвастояў з гушчынёй да 10 тыс. дрэваў на1 га. Рабочы орган выкананы ў выглядзе двух фрэзерных барабанаў, якiя размешчаны пад вуглом 120° адносна адзiн да аднаго. Агульная шырыня мiнералiзаванай паласы - 85-100 см, шырыня паласы па дне-45-50 см, глыбiня баразны-8- 14 см.
Для пракладкi мiнералiзаваных апорных палос i канаў выбуховым спосабам прызначаны мотабур МБ-1.. Глыбiня закладваемага шпура 0,7 м. Час падрыхтоўкi аднаго шпура 10-40 с.
Лесапажарны трактар ТЛП-100Прызначаны для стварэння мiнералiзаваных i апорных палос, тушэння лясных пажараў.
Лясны пажарны ўсюдыход УПЛ-149 (149А) выкананы на базе гусенiчнага трактара ГТ-СМ (ГАЗ-71), што забяспечвае яму высокую праходнасць i выкарыстанне ва ўмовах бездарожжа. Прызначаны для тушэння лясных пажараў вадой або спецыяльнай вогнетушыльнай вадкасцю з дапамогай перанасных сродкаў пажаратушэння, а таксама для лакалiзацыi пажараў загараджальнымi мiнералiзаванымi палосамi, якiя пракладваюць перад фронтам пажару пры дапамозе глебаапрацоўчага дыскавага плуга.
Лесапажарны агрэгат на базе артылерыйскай самаходнай устаноўкi АСУ-152 М прызначаны для тушэння лясных пажараў, падрыхтоўкi мiнералiзаваных палос, дастаўкi дэсантнiкаў, вогнетушыльных рэчываў i сродкаў пажаратушэння да ачага пажару.
Агрэгат лесапажарны АПЛ-10 (Т-150 К)-177 складаецца з трактара Т-150 К i прычэпа ММЗ-771 Б-цыстэрна для вады ёмiстасцю 1250 л, бакамі для раствораў ёмiстасцю 90 л і вады ёмiстасцю 12 л, пажарнай помпай, што працуе ад раздатачнай каробкi трактара, рукаўнай шпулькай, лафетным ствалом, закрытымi металiчнымi кузавамi для ўкладкi i захавання лесапажарнага абсталявання, дыскавым плугам i пенагенератарамi.
Прымяняецца лесапажарны агрэгат для дастаўкi да месцаў пажараў вогнетушыльных вадкасцяў, хiмiчных рэчываў, лесапажарнага абсталявання i для стварэння загараджальных палос з дапамогай плугоў i хiмiчных рэчываў.
Найбольш распаўсюджанымi апырсквальнiкамi рэкамендаванымi для барацьбы з агнём у лесе, з'яў-ляюцца РЛА-М, АР, АРМ-1, АРХ-3 АЛУ16 iiншыя.
Ранцавы лясны апырсквальнiк РЛАМ прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой або растворамi хiмiчных рэчываў.
Апырсквальнiк ранцавы хiмiчны АРХ-3М прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой з рэзервуара, зробленага з нержавею-чай сталii здольнага вытрымаць цiск да 0,9 МПа, i гiдрапульта.
Ранцавы пнеўматычны вогнетушыцель-апырсквальнiк РВАП-4А мае рэзервуар такi, як i АРХ-3. Двое рабочых з ранцавымi вогнетушыцелямi могуць за адну гад-зiну патушыць 500 м беражка пажару з вышынёй полымя да 1 м.
Вогнетушыцель лясны ўніверсальны ВЛУ-16 забяспечвае хуткую перазарадку і эканамічнасць у рабоце і дазваляе выкарыстоўваць як вогнетушыльным парашкі, так і растворы хімічных рэчываў.
Пажарныя мотапомпы, помпы, аўтацыстэрны. Пажарныя мотапомпы прызначаны для падачы вады да беражка пажару з адкры-тых вадаёмаў або перакачкi вады з розных ёмiстасцяў. Па спосабу транспарцiроўкi мотапомпы дзеляцца на пераносныя i прычапныя. На пажарна-хiмiчных станцыях ёсць у наяўнасцi мотапомпы наступных марак: малагабарытныя МЛП-0,2 (плаваючая), МЛН-2,5/0,25 ПМПЛ-1, перанасныя - МП-800 (рыс. 7.5) i МП-800Б, прычапныя - МП-1600.
Для тушэння лясных пажараў вадой з розных крынiц або прывазной, пры наяўнасцi дарог, могуць быць выкарыстаны пажарныя аў-тацыстэрны агульнага прызначэння.
Аўтацыстэрна пажарная АЦ-30(54342),
Аўтамабiль лесапатрульны АЛП-15(66)-221 прызначаны для выяўлення лясных пажараў, тушэння iх у пачатковай стадыi,
Цыстэрна пажарная лясная трактарная ЦПЛТ-2 прызначана для такiх жа мэтаў, як i АЦЛ.
Лесапажарны камплект - цыстэрна i абсталяванне здымнае (ЦАЗ) - прызначаны для тушэння лясных пажараў у раёнах з развiтай сеткай дарог.
Лесапажарны кацер ЛС-52А (мадыфiкацыя КС-100А) прызначаны для патрулявання лясной тэрыторыi ў зоне рэк з камандай пажарных.
Ствалы пажарныя. У залежнасцi ад вiду падаваемага вогнетушыльнага сродку пажарныя ствалы дзеляцца на водныя, парашковыя i паветрана-пенныя, а ў залежнасцi ад прапускной здольнасцi i памераў - на ручныя i лафетныя. Ствалы ручныя пажарныя РС-50 i РС-70 (ДАСТ 9923-80 Е), ствалы распыляльнiкi РС-А i РС-Б, ствол ручны камбiнаваны РКС-50 (табл. 7.6). РКС-50 дае магчымасць рэгуляваць падачу вады i тушыць беражок пажару суцэльным i распыленым струменем. Ствалы гэтага тыпу ўваходзяць у камплект толькі пажарных аўтамабіляў.
Лафетныя ствалы скарыстоўваюць для атрымання магутных водных або пенных струменяў пры тушэнні буйных пажараў у выпадку недастатковай эфектыўнасці ручных пажарных ствалоў.
Ствалы ручныя пажарныя РС-50 і РС-70 прызначаны для фармiравання i накiравання суцэльнага струменя вады пры тушэннi пажараў i ўваходзяць у камплект пажарных помпаў i ўнутраных пажарных кранаў.
Рукавы пажарныя. Рукавы пажарныя напорныя iльняныя ў залежнасцi ад велiчынi гiдраўлiчнага цiску дзеляцца на тры групы: аблегчаныя, нармальныя i ўзмоцненыя. Выпускаюцца льняныя рукавы дыяметрам 26, 51, 66 i 71 мм.
Сеткi ўсмоктвальныя (ДАСТ 12963-80 Е) прызначаны для аховы рукаўнай лiнii ад пападання ў яе з крынiцы вады пабочных прадметаў, якiя могуць забрудзiць i пашкодзiць помпу, а таксама для ўтрымання вады ва ўсмоктвальнай лiнii пры кароткатэрмiновым спыненнi яе падачы або пры залiўцы помпы вадой перад запускам яе з няспраўным усмоктвальным вакуум-апаратам.
Тарфяныя ствалы. Тарфяныя ствалы ТС-1 (рыс. 7.9) i ТС-2 прызначаны для тушэння тарфяных пажараў пры глыбiнi прагарання торфу да 1 i 2 м. дыяметрам 3 мм. Агрэгатуюцца тарфяныя ствалы з мотапомпамi МЛП-0,2, ПМПЛ-1, МП-600, МП-800, HONDA i iнш. Выкарыстоўваюцца прагумаваныя рукавы дыяметрам 26, 51 і66 мм.
Запальныя апараты. Запальныя апараты прызначаны для запальвання наглебавага покрыва пры пуску агню адпалу i падпальваннi куч парубкавых рэшткаў. Прамысловасцю выпускаюцца ранцавыя кнотава-кропельныя апараты (АЗ, ЗА-КК), кнотава-кропельныя трубчатыя (ЗА-ККТ) i з гарэлкай па тыпу гарэлкi паяльнай лямпы (ЗА-1М).
Лесапажарныя рэзервуары. Лесапажарныя мяккiя рэзервуары, зробленыя з прарызiненай тканiны, прымяняюцца для дастаўкi вады i раствораў да месцаў лясных пажараў.. РДВ-12 i РДВ-30, РДВ-100 РДВ-1500
21. Уплыу лясных пажарау i іанізуючага выпраменьвання на наглебавае покрыва i глебу.Напочвенный покров. На напочвенный покров лесные пожары оказывают более значительное влияние, чем на древостой. Лишайники, мхи, некоторые травянистые растения и кустарнички, лесной опад и подстилка являются прекрасными проводниками горения и при возникновении лесных пожаров гибнут частично или полностью. В результате происходят значительные потери органического вещества и азота, снижение емкости и интенсивности биологического круговорота веществ. Опад сгорает полностью при всех видах пожаров. Слой лесной подстилки при слабой интенсивности низового пожара уменьшается на 10-15 %, средней - до 70 %, при сильных устойчивых низовых и верховых пожарах подстилка выгорает почти полностью. Послепожарное формирование живого напочвенного покрова и лесной подстилки зависит от типа леса и лесорастительных условий, вида и интенсивности пожара, времени возникновения его и других факторов.
Почва. Уничтожение при пожаре напочвенного покрова, подроста, подлеска, других компонентов и изменение микроклимата оказывает существенное влияние на физико-химические свойства почвы. Степень и продолжительность воздействия определяются видом и интенсивностью пожара, типом леса и лесорастительных условий, особенностями насаждений.
После низовых пожаров в сосняках Беларуси по данным И.В. Гуняженко общее количество микроорганизмов в 5-сантиметровом слое почвы в сосняке вересковом в год низового пожара слабой интенсивности снижалось на 20 %, средней - 36 %, сильной - на 49 %.
Значительные изменения в азотном режиме лесных почв, содержании в них калия, кальция, других элементов и кислотности непосредственно после пожара наблюдали З.Н. Арефьев и Б.П. Колесников. Отмечено увеличение объемной плотности и ухудшение аэрации легкосуглинистой почвы после пожара (И.П. Щербаков и др.).
Радыеадчувальнасць глебавага покрыва на парадак вышэй, чым дрэвавага яруса. Лятальная доза для мхоў i лiшайнікаў вагаецца ў межах 2–5 тыс. Гр. Для значнай часткi вiдаў травянiстых раслiн пад полагам апрамененага лесу магутнасць экспазiцыйнай дозы вышэй за 0,45 Гр/сут з'яўляецца лятальнай.
Прамянёвыя эфекты ў травянiстых раслiн пры апраменьваннi дозамi да 230 Гр нязначныя i выражаюцца ў кароткатэрмiновым пагаршэннi або паляпшэннi росту, прамянёвых апалах i марфалагiчных метамарфозах. На ўчастках са шчыльнасцю забруджвання звыш за 1500 Кі/км2 на працягу 3–4 гадоў пасля апраменьвання шматгадовыя раслiны поўнасцю гiнуць.
Розныя вiды травянiстых раслiн характарызуюцца неаднолькавым назапашваннем радыенуклiдаў. Імхова-лiшайнiкавая раслiннасць назапашвае радыенуклiды ў значна большых колькасцях, чым шматлiкiя вiды травянiстых раслiн. Роля мхоў як акумулятараў радыенуклiдаў вызначаецца iх водаўтрымлiваючай здольнасцю. Высокая самкнутасць iмховага покрыва стварае ўмовы для працяглага ўтрымання ў iм водных раствораў i назапашвання радыеактыўных рэчываў, якiя паступаюць з атмасферы i паверхневых сцёкаў.
Усе вiды лекавых раслiн, якiя растуць у гiдраморфных умовах, назапашваюць у дзесяткi разоў большую колькасць 137Cs, чым у аўтаморфных. У сувязi з гэтым лекавыя раслiны-гiграфiты характарызуюцца максiмальным забруджваннем. Пры павышаным увiльгатненнi глебы назапашванне 137Cs ягадамi ўзрастае ў 17 разоў i па ступенi забруджвання значна пераўзыходзiць лiсце.
Вынас радыенуклiдаў у фiтамасу раслiн адбываецца ў асноўным з пласта глебы да 30 см. Для вiдаў з паверхневай каранёвай сiстэмай зонамi найвялiкшага паглынання з'яўляюцца пласты 0–5 i 0–10 см. \. Вынас радыенуклiдаў з розных пластоў глебы знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад вiльготнасцi, уласцiвасцей глебы i бiямасы актыўных каранёў.
