Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культурология(эстетика)_УМК_2007.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Тэма 15. Беларуская культура: своеасаблiвасць культурнага тыпу

  1.  Праблемы тыпалагiзацыi беларускай культуры.

  2.  Беларуская культура часоў Полацкага i Тураўскага княстваў. «Залаты век» беларускай культуры (XVI ст.). Спецыфiка Рэнесанса i Рэфармацыi на беларускiх землях.

  3.  Беларуская культура барока (XVII – XVIII стст.). Стыль барока ў архiтэктуры i жывапiсе.

  4.  Культура Беларусі канца XIX – пач. XX ст. Сучасная культура Беларусі.

Асноўныя паняццi: рускацэнтрычная мадэль, еўропацэнтрычная мадэль, польскацэнтрычная мадэль, талерантнасць, сацыяльны кампрамiс, беларускі Рэнесанс, Рэфармацыя, рэнесансны стыль, барока, міжкультурны дыялог.

I. Галоўная праблема, якую вырашаюць культуролагі сёння – гэта праблема тыпалагізацыі беларускай культуры. Чым з’яуляецца Беларусь? Да якога з вядомых культурных тыпаў – усходнееўрапейскага цi заходнееўрапейскага можна аднесцi беларускую культуру?

Frame371

ПОЛЬСКАЦЭНТРЫЧНАЯ МАДЭЛЬ

Frame372 Frame373

Схема 15.1. Мадэлі культурнага развіцця Беларусі

Упершыню еўропацэнтрычная пазiцыя пры вывучэннi праблемаў тыпалагiзацыi нашай культуры была прапанавана беларускiм фiлосафам Iгнатам Канчэўскiм яшчэ ў 1921 г. У сваiм культуралагiчным нарысе «Даследзiны беларускага светапогляду» ён першым угледзеў i зазначыў грунтоўнейшую адзнаку айчыннай гiсторыi: Беларусь заўседы была мяжою памiж Усходам i Захадам. Ён пiсаў: «Беларусь ад Х веку i да гэтай пары фактычна з’яўляецца полем змагання двух кiрункаў эўрапейскай культуры – заходняга i ўсходняга. Гранiца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на 2 станы, праходзiць праз Беларусь, Украiну. На працягу сваей тысячагадовай гiсторыi беларусы … не змаглi канчаткова злiцца цi далучыцца нi да аднаго з гэтых тыпаў культуры. Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая непрыхiльнасць нi да аднаго, нi да другога – з’яўляецца асноўнай адзнакаю гiсторыi беларускага народу».

Сутнасць еўропацэнтрычнай мадэлі культурнага развіцця Беларусі можна зафіксаваць наступным чынам: Беларусь заўседы была мяжою паміж усходам і захадам Еўропы, і на перакрыжаванні традыцый нарадзілася сінтэтычная, унікальная, непадобная на іншыя беларуская культура.

Frame375

Геапалітычны фактар

Frame376 Frame377 Frame378

Схема 15.2. Фактары станаўлення адметнасці беларускай культуры

Падкрэслiм, у аснову нашага адметнага тыпу культуры цалкам ляглi рэлiгiйныя iдэi. Гэтыя iдэi нiчым не адрознiвалiся ад тых iдэй, што існавалі ў суседнiх хрысцiянскiх краiнах. Адметнасць i асаблiвасць iх была не ў змесце, а ў незвычайнай свабодзе iх перамяшчэння, пранiкнення, і, што асаблiва важна, у пераплеценасцi i ўзаемауплывах. Вобразна кажучы, не толькi хрысцiянскае побач з «паганскiм», але i хрысцiянскае ў розных яго адценнях i традыцыях (праваслаўе, каталiцызм, пратэстантызм, унiяцтва).

II. Фармiраванне асноваў духоўнай культуры Беларусi адбывалася ў час, якi ў гiсторыi вызначаецца як перыяд Полацкага i Тураўскага княстваў. Менавiта ў гэтыя часы на старажытную Беларусь прыходзiць хрысцiянства, адгэтуль бярэ свой пачатак гiсторыя мураванага дойлiдства. Ужо ў 50-я гады XI ст. у Полацку ўзводзiцца Сафiйскi сабор, якi стаў сiмвалам дзяржаўнасцi. У XII ст. узнiкае полацкая архiтэктурная школа, з адметным мастацкiм прыёмам у храмавых пабудовах – двухколернай (бела-чырвонай) гамай сцен. Славу беларускаму дойлiдству прынеслi такiя храмы, як Спаса- Праабражэнская царква у Полацку, Каложская царква ў Гродна, храм Дабравесця ў Вiцебску, Тураўскi трохнефны храм. Усе старажытныя храмы былi аздоблены фрэскавымi роспiсамi i абразамi. З’яўленне рэлiгiйнага жывапiсу на беларускай зямлi звязваецца з iмем Ефрасiннi Полацкай, бо менавiта ў адказ на яе асабiстую просьбу быў прысланы з Канстанцiнопаля (Вiзантыя) абраз Богамацi Эфескай.