- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца беларускага Падляшша1 Тэадора Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і законаў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаяннай рады растлумачаны: прымножана i дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размешчаны ў парадку рымскага права». У iм утрымліваліся каштоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), асабліва пра многiя звычаі i судовую практыку. Прааналізавана агульная сістэма права Вялікага княства Літоўскага: грамадзянскае і крымінальнае права, судовы парадак, грамадзянскі і крымінальны працэс, асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых пастаноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты. У дадатку дадзены прыклады розных юрыдычных актаў.
Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў XIX ст. У гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.
Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польшчы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецкага ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800–1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яблонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.
Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60–70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гісторыяй. Яны крытыкавалі рэакцыйную сутнасць поглядаў польскіх гiсторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Літвы польскім правам. Разам з тым яны адносілі права ВКЛ да агульнарускага права, падтрымлівалі расійскае самадзяржаўе, лічылі яго выразнікам інтарэсаў і абаронцам беларускага і ўкраінскага народаў. Да гэтай плеяды гісторыкаў трэба аднесці М. Уладзімірскага-Буданава, Ф. Леантовіча, М. Максімейку і інш. Даследаванню дзяржаўнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага прысвечаны працы прадстаўнікоў так званага гісторыка-юрыдычнага кірунку М. Кастамарава, В. Сяргеевіча, М. Любаўскага, I. Лапо і інш. Яны ўтрымліваюць каштоўны фактычны матэрыял і вырашаюць цэлы шэраг выключна важных прыватных пытанняў. Напрыклад, даследаваліся структура і кампетэнцыя цэнтральных і мясцовых органаў улады, сістэма магдэбургскага права, судовы лад і судаводства, прававое становішча розных груп насельніцтва. Імі была звернута ўвага на неабходнасць вывучэння гістарычнага развіцця норм крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права.
Да першай паловы XIX ст. адносіцца і афармленне патрыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі. Піянерамі тут былі I. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч1.
Іх заслуга ў тым, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыі Беларусі ХIV– ХVIII стст. і з іх дапамогаю паказалі гістарычную неабгрунтаванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі. Выдатныя гісторыкі ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, станаўленне беларускага гістарычнага самапазнання і нацыянальнага самавызначэння.
Іх традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі канца XIX — пачатку XX ст., як М. Доўнар-Запольскi, В. Ластоўскi, якiя адмоўна ацэньвалi вынiкi далучэння Беларусi да Расійскай iмперыі ў канцы XVIII ст. Яны, па словах сучаснага гiсторыка права Я. Юхо, увогуле не iмкнулiся «ўпісацца» ў iмперскую канцэпцыю расійскай гісторыі, а глядзелi ў мінулае з пазіцый беларусаў. В. Ластоўскі ў 1910 г. падрыхтаваў на беларускай мове першы падручнiк для суайчыннiкаў пад назваю «Кароткая гісторыя Беларусі».
Савецкая гістарыяграфія ўспрыняла ў асноўным славянафільскую канцэпцыю расійскай імперскай гістарыяграфіі і некалькі «мадэрнізавала» яе, спалучыўшы з класавай марксісцка-ленінска-сталінскай метадалогіяй і фразеалогіяй.
Але і ў савецкі перыяд магчыма выдзелiць некаторыя цiкавыя даследаваннi па гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, якiя не страцiлi i на сённяшнi дзень навуковай вагi. Да iх, напрыклад, можна аднесцi такiя работы У. Пiчэты, як «Юрыдычнае становiшча сельскага насельнiцтва на прыватнаўласнiцкiх землях на час выдання Лiтоўскага Статута 1529 года», «Валочная ўстава каралевы Боны i ўстава на валокi» i iнш.
Пэўную цікавасць уяўляюць і працы такіх савецкіх беларускіх гісторыкаў, як А. Бурдэйкi, У. Дружчыца, Т. Забэлы, якія аналізавалі класавую і сацыяльную структуру феадальнай Беларусі, прававое становішча працоўнага насельніцтва, важнейшыя прававыя акты эпохі феадалізму.
Значнай падзеяй у развіцці гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца выданне двухтомнай працы «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (1970, 1976). У першым томе выкладаюцца падзеі ад утварэння Беларускай ССР да 1937 г. У другім томе асвятляецца перыяд з 1937 да 1970 г. Падрабязна выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця органаў улады і кіравання савецкай Беларусі, развіцця розных галін права. Савецкую гісторыю дзяржавы і права ў 60–80-я гг. аналізавалі такія навукоўцы, як С. Маргунскі, В. Круталевіч, I. Марціновіч1 і інш. У 80-я гг. з’явілася праца Я. Юхо «Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ст.» (Мн., 1978), у якой даследаваліся крыніцы феадальнага права. Па-сутнасці, гэта праца зноў выклікала цікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяржаўнай спадчыны беларускага народа.
Новы ўсплёск у развіцці гiсторыка-прававых даследаванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з’яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо1, дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіч2 і інш. Падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. – 2003), Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (1988), Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003).
