- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з’яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з’явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.
Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.
Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага.
М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная «літва» знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
У працэссе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М. Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга. — А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання “літвы”».
Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародак і Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.
Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».
На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае з’яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб’яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб’яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб’ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.
Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву княства Літоўскага. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння — Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звычайна ўжывалася скарочаная форма: «Вялікае княства Літоўскае» ці ўвогуле — «Літва». У Вялікім княстве Літоўскім тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Княства ў першай палове XV ст.
3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаворнай аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых зямель у складзе Княства.
Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з’явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У XIV–XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе — з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на захадзе — з Польшчай, на паўночным захадзе — з Крыжацкім ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні — з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.
Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней — Вільня.
