- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
Паралельна з афармленнем i ўмацаваннем канстытуцыйных асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспадарання, заснаванай на дзяржаўнай i прыватнай уласнасці, свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рыначных адносін. Гэты пераход патрабаваў удасканалення прававога рэгулявання перш за усё маёмасных і звязаных з імі асабістых немаёмасных адносін. Шэраг указаў і дэкрэтаў, якія прызначаны рэгуляваць грамадзянскія праваадносіны, выдаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. 28 кастрычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты новы Грамадзянскі кодэкс (ГК) Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня 1999 г. 3 гэтага часу ў сiлу ўступіў i Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прымаўся з улікам вопыту распрацоўкі аналагічнага кодэкса ў Расійскай Федэрацыі і норм мадэльнага Грамадзянскага кодэкса Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД). У сілу гэтых абставін Грамадзянскі кодэкс Беларусі ў цэлым адпавядае сістэме сваіх аналагаў у Расіі і СНД.
Акрамя таго, новы Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь адлюстроўваў у агульных рысах тэндэнцыі развіцця грамадзянскага права ў свеце. Гэта, па-першае, дазваляе суб’ектам гаспадарчай дзейнасці, якія ўдзельнічаюць у знешнеэканамічных зносінах, лепш арыентавацца на рынках бліжняга і далёкага замежжа. Па-другое, наша грамадзянскае заканадаўства становіцца ўсё больш зразумелым для замежных прадпрымальнікаў i iнвестараў, што павiнна садзейнічаць iх актывізацыі на беларускiм рынку.
Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праэкта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў праэкт у першым чытанні. Пасля гэтага большасць змяненняў у дзеючы Крымінальны кодэкс запазычвалася з праекта, таму што ён у цэлым адпавядаў абранаму кірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.
У змесце крымінальнага заканадаўства знаходзілі адлюстраванне сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены, якія адбываліся ў краіне. 15 чэрвеня 1993 г. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у Крымінальны кодэкс былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (артыкул), лжэпрадпрымальніцтва (артыкул), выманьванне крэдыту або датацый (артыкул) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адаптавацца да рыначных адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.
Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры Крымінальнага кодэкса Беларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым Законам галоўнай задачай крымiнальнага заканадаўства вызначалася абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.
Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадавец адмовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужывання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У Крымінальным кодэксе была зменена назва раздзела VII: замест «Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці» — «Злачынствы супраць уласнасці». Адпаведна была дадзена новая рэдакцыя артыкулаў гэтага раздзела. Тым самым Крымінальны кодэкс быў узгоднены з артыкулам 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы развіцця для ўсіх форм уласнасці. Іншы загаловак атрымаў раздзел XI: замест «Гаспадарчыя злачынствы» — «Злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці». Другі змест атрымалі шмат якія артыкулы Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса.
Такім чынам, у 90-я гг. мінулага стагоддзя у крымінальным праве Беларусі адбываліся змены, накіраваныя на пераадоленне ідэалагічнай прадузятасці і кансерватыўных падыходаў да крымінальнай палітыкі. Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 1999 г. новага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 г. З 1 студзеня 2001 г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Акрамя вышэйназваных заканадаўчых актаў былі прыняты Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1999), Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000) і інш. Усяго было прынята 20 кодэксаў.
«Правядзенне такой важнай работы, — адзначае прафесар А. М. Абрамовіч, — гаворыць аб тым, што ў дзяржаве закладзены моцны прававы фундамент для яе далейшага развіцця. Ні ў адной з дзяржаў СНД за такі кароткі тэрмін не прымалася такая колькасць кодэксаў».
