Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kratkij_konspekt_lekcij.doc
Скачиваний:
74
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
781 Кб
Скачать
☆

36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны

У канцы 30 — пачатку 40-х гг. СССР прымаў меры па ўмацаванню сваёй бяспекі. 3 гэтай мэтай быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па пад’ёму эканамічнай магутнасці краіны, узмацненню яе абараназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.

1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку». На падставе гэтага Закона ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС — ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагранічных войскаў — да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту — да пяці гадоў. У Законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу не прызываліся. Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку» вырашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынстваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб воінскіх злачынствах.

3 мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.

Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліпеня 1940 г. «Аб адказнасці за парушэнне правілаў воінскага ўліку» была ўведзена крыміналь­ная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. «Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў». На падставе гэтага Указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.

Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб ваенным становішчы». 3 увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовасцях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ваенныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вышэйшае камандаванне вайсковых часцей.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 кастрычніка 1941 г. «Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе» растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку.

Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфіка­цыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовасцях, аб’яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлумачыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфрантавых раёнах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях (у час грамадскага бедства). Так, у пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. «Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маёмасці грамадзян, учыненых у час паветранага налёту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у сувязі са з’яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства» ўказвалася, што такія кра­дзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па свайму характару і павышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад прыметы крадзяжу, учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.

Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб’ектамі воінскіх злачынстваў. У выпадку ўчынення злачынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчаль­ных батальёнах, групах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб кваліфікацыі іх дзеянняў вырашалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. «Аб разглядзе спраў аб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў часцях народнага апалчэння» зрабіў растлумачэнне:

«Грамадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнню аб воінскіх злачынствах». Усе справы гэтай катэгорыі разглядаліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясення службы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэгорыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна вырашалася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учыненых асобамі, якія знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, фарміраваннях мясцовай проціпаветранай абароны.

У сувязі з неабходнасцю спыніць небяспечныя для абароны краіны злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.

3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага Урада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фашысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. «Аб утварэнні Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР» быў створаны спецыяльны орган для расследавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памагатымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабіліза­цыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам.