- •Специфика педагогической деятельности
- •Профессиональные функции и права воспитателя
- •Профессиональные умения педагога дошкольного учреждения
- •Ситема педагогичеких наук
- •Народная педагогика
- •Факторы, влияющие на развитие ребёнка и их сущность
- •Особенности развития раннего возраста
- •Адаптация
- •Основные педагогические категории
- •Педагогика
- •Факторы развития личности
- •Связь педагогики с другими науками
- •Педагогика
- •Развитие педагогической мысли в трудах я.А.Коменского, ф.Фребеля, м.Монтессори
- •Педагогические воззрения и деятельность л.Н.Толстого, к.Д.Ушинского. Константин Дмитриевич ушинский1824-1870
- •Лев Николаевич Толстой (1828 – 1910)
- •Педагогическая деятельность
- •Педагогические взгляды
- •Видные представители педагогической мысли советского периода. Антон Семёнович макаренко
- •Василий Александрович сухомлинский
- •Белорусские просветители и педагоги
- •Сімяон Полацкі (1629 – 1680 г.Г.)
- •Адам Ягоравіч Багдановіч (1862 – 1940 г.Г.) педагог, этмограф, фалькларыст.
- •Якуб Колас (к.М.Міцкевіч)1881 – 1956
- •Янка Купала (Луцэвіч Іван Дамінікавіч) 1882-1942
- •Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (1876 - 1916) Вясковая настаўніца, ініцыятар адкрыцця
- •Законодательные акты рб об образовании. Концепция дошкольного образования республики беларусь
- •1. Введение
- •2. Исходные положения
- •3. Структурная характеристика системы дошкольного образования
- •4. Программно-методическое обеспечение образовательного процесса в дошкольном учреждении
- •5. Педагогические технологии в дошкольном образовании
- •Понятие и необходимость постановки целей и задач воспитания.
- •Определение целей воспитания в различные исторические периоды развития общества
- •Формирование всесторонне и гармонично развитой личности как идеал современного воспитания и его составные части
- •Современные цели и задачи воспитания
- •Факторы, влияющие на развитие и социализацию личности.
- •Концепции развития личности
- •История создания программы воспитания и обучения в детском саду.
- •Характеристика национальных программ
- •«Пралеска» - первая национальная программа воспитания в детском саду
- •Показатели нервно-психического развития детей второго года жизни.
- •Развитие детей в возрасте 1 года 6 месяцев – 2 лет
- •Показатели нервно-психического развития детей третьего года жизни.
- •Адаптация, её стадии. Биологическая адаптация. Социальная адаптация Факторы, влияющие на протекание адаптационного периода.
- •Организация первых дней ребёнка в дошкольном учреждении.
- •Остановимся более подробно на выше обозначенных моментах.
- •Режим дня – основа воспитания ребёнка раннего возраста
- •Правила организации обучения детей раннего возраста.
- •Организация планирования занятий для детей 2-3 года жизни
- •Значение периода раннего детства и его особенности
- •Факторы, определяющие характер и длительность привыкания детей к новым условиям
- •Работа дошкольного учреждения с семьей до поступления в дошкольное учреждение
Василий Александрович сухомлинский
1918-1970
Крупнейший советский педагог. Основные работы: «Сердце отдаю детям», «Рождение гражданина», «Мудрая власть коллектива», «Родина в сердце», «Павлышская средняя школа», «Разговор с молодым директором» и др. Его педагогические работы переведены на 40 языков народов мира, он рассматривал практически все аспекты теории и практики воспитания, дидактики и школоведения.
Талантливый практик и теоретик, всю жизнь проработал в сельской школе. Важное место в его деятельности занимает проблема творческого отношения педагога к своей профессиональной деятельности, имеющей огромное социальное значение. В книге «Разговор с молодым директором школы» С. писал: «Если вы хотите, чтобы педагогический труд давал учителю радость, а не превращался в скучную однообразную повседневность, ведите каждого учителя на тропку исследователя». Успех работы воспитателя возможен только при организации сочетания мастерства и творчества, при глубоком знании духовной жизни детей, особенностей каждого ребёнка.
Был сторонником коллективного воспитания, разработал методику работы с отдельным учеником в коллективе. Детский коллектив – сообщество детей, в котором есть идейная, интеллектуальная, эмоциональная и организаторская общность. Путь к богатству духовной жизни коллектива сложен: от индивидуального вклада каждого воспитанника – к общему «богатству» коллектива, а от него к влиянию на индивида и вновь к увеличению частного «вклада» в общий фонд и так до бесконечности, т.е. устанавливаются двусторонние глубокие связи. С. вводит новые понятия – «коллективная духовная жизнь», «интеллектуальный фон класса». Взаимодействие разнообразных интересов и увлечений, обмен духовными приобретениями, знаниями повышает «интеллектуальный фон». Повышает общий уровень развития детей, вызывает стремление больше узнать и тем самым помогает в главном – в учении. А ведь учение – главный совместный труд в школьном коллективе.
В книге «Сердце отдаю детям» С. ярко показал, что успех работы воспитателя, направленной на гармоничное развитие детей, возможен только при глубоком знании духовной жизни и особенностей развития каждого ребенка.
Отдавал приоритет воспитанию патриотизма, гражданственности, а также таких нравственных качеств, как человечность, доброта, чуткость, отзывчивость, сострадательность любовь к матери и другим членам семьи. Одной из самых трудных групп для педагогического воздействия считал так называемых «незаметных детей».
Стержневая идея всей педагогической системы С. – развитие самодеятельности, инициативы и творческих начал в ребёнке. Глубоко и оригинально разработаны С. вопросы воспитательного воздействия традиций, фольклора. В воспитании большую роль отводил природе и красоте. Одним из первых в стране заговорил об обучении шестилеток.
Белорусские просветители и педагоги
Сузор'е асветнікаў і прадстаўнікоў філасофскай и грамадска-палітычнай думкі зямлі Беларускай упрыгожваюць перш за ўсё имёны Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
Ефрасіння Полацкая (1110? – 1173 гг.) – прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве ХІІ ст. Першая жанчына гэтага часу, прылічаная да святых. Звесткі пра яе дзейнасць, дайшлі да нас з “Жыція Ефрасінні Полацкай”. Арыгінальнасць гэтага твора – у свярджэнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадданасці служэння вышэйшым маральным ідэалам. Сваёй дзейнасцю Е.П. заклала фундамент новага разумення свету, сцвердзіла духоўна-маральную самакаштоўнасць чалавека, развіццё індывіда як непаўторнай асобы. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы выйшаў далёка за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы набылі якасць нацыянальнага сімвала самааданага служэння высакародным ідэалам, вернасці радзіме.
Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, асветнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.) быў першым вядомым на Русі “стоўпнікам” (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Тут ён напісаў свае першыя творы.
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, кратамоўніцкая і асветніцкая творчась К.Т. была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую культуру, яе паэтыку і рыторыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа.
Знакамітымі прадстаўнікамі асветы і педагагічнай думкі Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ ст.ст. былі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, Лаўрэнцій Зізаній, Сігізмунд Лаўксмінт, Аэрон Алізароўскі, Сімяон Полацкі, Казімір Лышчынскі.
Сваёй дзейнасцю Скарына (каля 1490 – 1541 гг.) прадвызначыў асноўныя шляхі развіцця беларускай культуры ХVІ – ХVІІІ ст.ст., заклаў асновы асветніцкіх ідэй і садзейнічаў умацаванню культурных сувязяў паміж славянскімі народамі. Скарына быў першым найбольш буйным гуманістам Беларусі. Гэта адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, які пры перакладзе кніг выкарыстаў мову народа і ўвёў у друкаваную літаратуру асноўныя элементы беларускай мовы.
Скарына настойліва падкрэсліваў, што мэта яго літаратурнай і выдавецкай дзейнасці – паслужыць простым людзям, дапамагчы ім пазнаць мудрасць і навуку, вучыць простых людзей, “абы наўчившыся мудрости, добре жили на свете”.
Сваю асветніцкую дзейнасць С. пачаў з Псалтыра, які з’яўляўся дапаможнікам па вывучэнні граматыкі, а таксама садзейнічаў маральнаму ўдасканаленню чалавека. Біблейскія кнігі, якія выдаваў С., выкарыстоўваліся ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах. У прадмовах да некаторых біблейскіх кніг ён услаўляў ідэю любові да радзімы, да свайго народа, да роднай зямлі: “Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыне, знают ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнёзда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым падобныя боронять ульи своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту велікую ласку имають”. (Прадмова да кнігі “Юдифь”).
С. імкнуўся абгрунтаваць гуманістычны прынцып развіцця чалавечай асобы. Погляды першага беларускага гуманіста прасякнуты аптымізмам, верай у прагрэс, у сілу чалавечага розуму.
Школьная справа на Беларусі ўзнялася на новую ступень, дзякуючы намаганням Сымона Буднага. Ён прадоўжыў асветніцкія традыцыі Скарыны. Будны надрукаваў на беларусай мове “Катихизисъ” – кніга, якая стала падзеяй у гісторыі беларускай культуры.
Аўтар “Катихизиса”, як і яго папярэднік Ф. Скарына, выступіў прыхільнікам асветы простага народа. Ён садзейнічаў арганізацыі друкарскіх двароў у Беларусі, згуртаваў вакол сябе гуманістаў розных напрамкаў і праяўляў вялікі клопат аб школьнай адукацыі. Падвергнуўшы крытычнаму аналізу Стары і Новы запаветы, Будны накіроўваў навучэнцаў да разважання і лагічных вывадаў. У пачатку сваёй асветніцкай дзейнасці гуманіст абвясціў працу асновай выхавання ўсебаковаразвітай чалавечай асобы.
Досыць шырока развіў думку аб значэнні асветы на роднай мове, паставіў пытанне аб арганізацыі школ для дзяцей простага люду Васіль Цяпінскі (1540-1603 гг.) – сапраўдны прадаўжальнік гуманістычных культурна-асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны. Ён смела і шырока ўводзіў у мову сваіх твораў элементы жывой гутарковай мовы беларускага народа. Цяпінскі з болем у сэрцы перажываў занядбанне роднага слова, роднай культуры. Ён лічыў, што адзіным сродкам выратавання радзімы ад грамадска-палітычных і нацыянальных бед з’яўляюцца клопаты аб развіцці народнай асветы, выхаванні самасвядомасці і нацыянальнай годнасці. Дзеля гэтага ён узяўся за цяжкую, але ўдзячную справу перакладчыка і выдаўца Евангелія на старабеларускай мове, у якой бачыў магутны сродак развіцця культуры. Цяпінскі напісаў да Евангелія прадмову, дзе хвалююча і рашуча ўзнімаў пытанні асветы, адраджэння самабытнай культуры і абуджэння нацыянальнай гордасці народа. Гэта быў унікальны твор у абарону роднай мовы, культуры, ад узроўню развіцця якой залежаў прэстыж краю ў вачах прадстаўнікоў іншых народаў. В. Цяпінскі горача адстойваў права беларускага народа на асвету і адукацыю на роднай мове. Ён раіў звяртацца да гісторыі і браць там прыклад са сваіх продкаў, а таксама з вялікіх настаўнікаў Кірылы і Мяфодзія, якія плённа працавалі на ніве славянскай асветы і, дзякуючы гэтаму, сталі гордасцю славян.
Палемізуючы з адступнікамі ад нацыянальнай культуры, В. Цяпінскі палымяна гаворыць пра культурныя дасягненні славян і напамінае панам і духавенству, што многія “ўчоныя народы” неаднаразова мусілі хваліць славян за іх мудрасць і нават вучыцца ў іх гэтай мудрасці.
Абараняючы нацыянальна-культурныя інтарэсы радзімы, асветнік-гуманіст адным з першых рашуча выступіў супраць паланізацыі роднага краю. Ён быў глыбока перакананы, што толькі шляхам асветы і адукацыі на роднай мове можна пазбегнуць той нацыянальнай катастрофы, якую несла беларускаму народу асімілятарская палітыка польскіх феадалаў.
Мікола Гусоўскі (1470-1533 гг.) – паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, дзеяч славянскай культуры. Яго паэтычны зборнік “Песня пра зубра” – патрятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры народаў, услаўленне дзейснай свабоднай, гарманічна развітай асобы, ідэі патрыятызму. Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй Зямлі. Зубр у паэме – алегарычны вобраз роднага краю, сімвал магутнасці. З мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Гусоўскі прапагандаваў сістэму лацінскай, еўрапейскай адукацыі (“сем свабодных навук”). Грамадзянская пазіцыя пісьменніка – абуджэнне нацыянальнай свядомасці свайго народа. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека ў беларускай літаратуры выказаў замілаванасць і гарачую любоў да роднай зямлі. У народнай мудрасці ён прадбачыў невычарпальную крыніцу паэзіі. Адну з прычын стойкасці народнага духу. Паэт паклаў пачатак збіранню народнай мудрасці беларусаў.
Лаўрэнцій Зізаній (каля 1560-1634 гг.) стварыў вучэбныя дапаможнікі – “Азбуку”, “Грамматику словенскую”, “Лексис”. “Азбука“ была своеасаблівым кіраўніцтвам па навучанні тэхніцы чытання. Ёю карысталіся ў брацкіх школах Беларусі, Украіны і Літвы. Па яе ўзоры пазней былі створаны буквары ў Беларусі і Расіі.
“Лексис” Л.З. – своеасаблівая першая славянская энцыклапедыя. Тут даюцца звесткі з гісторыі, астраноміі, геаграфіі, біялогіі і іншых навук. Прыводзяцца тлумачэнні некаторых псіхалагічных і педагагічных тэрмінаў, шмат увагі ўдзяляецца адукацыі і выхаванню.
“Грамматика словенска” Л.З. з’явілася першым сапраўдным і паўнацэнным падручнікам славянскай мовы. У загалоўку граматыкі змешчана мініяцюра, дзе граматыка паказана ў выглядзе жанчыны з ключом у руках. Гэтым вучоны хацеў сказаць, што ключ ад усіх навук знаходзіцца ў руках граматыкі. Кнігі Л.З. аказалі вялікі ўпляў на развіццё асветы і культуры Беларусі, Украіны, Літвы і расіі.
