Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

I скажаш мне дакладна? Люцень

Хіба твой верны служка памыляўся Хоць раз?

Ягайла

Дык хто ж забіў? Кажы!

Люцень

Той, хто калісьці князем быў Ягайлам I веры праваслаўнай.

Ягайла

Замаўчы!

Люцень

Даўно твае загады Люцень слухаў Не з вуснаў і вушамі, а з душы. I з сэрца. Надта ганаруся... Што здагадаўся: золата і смерць — Адно. I з гэтай чары нежывыя п'юць.

Ягайла

Крумкач!

(Б'е яго кінжалам.)

Люцень

Бывай, бывай, кароль мой любы, Цябе я дачакацца мушу там. Адно жыццё з табой — адзіны дар, Адзіны лёс, адзіны гаспадар. (Заціскаючы рану; выходзіць.)

Ягайла

Цяпер мне можна з братам гаварыць.

С т р а ж н і к і прыводзяць Алёну ў вопратцы Вітаўта.

Вітаю брата! Маю спадзяванне, Што ты ўжо супакоіўся. Як мог Ты толькі уявіць сабе такое, Што я падняў на Кейстута руку, Табе свой меч прылюдна перадаўшы? Цяпер кароль я польскі. I табе Пасад хачу аддаць ў Вялікім княстве. Чаму ты адвярнуўся?

Уваходзіць Ваявода з ганцам і.

Ваявода. Князь, ганцы!

Ягайла. Прэч! Ці галава ўжо муліць плечы?!

Ваявода. Выслухай іх, потым можаш секчы галовы.

Ягайла. Гэй, стража!

Ваявода

Здаліся Трокі толькі што.

Ягайла

Каму? Першы ганец

Іх захапіў твой брат, вялікі Вітаўт.

Ягайла

Мой брат? Князь Вітаўт? Трокі захапіў? Другі ганец \j Тэўтонцызім.

Ягайла

О, бедны я, няшчасны! А Вітаўта пабачылі хоць вы? Першы ганец

Так, як цябе.

Ягайла

Дык, вылюдак, памры! Бо Вітаўт — вось ён, у маім палоне! (Забівае першага ганца мячом.) Ваявода

Князь, супыніся!

Ягайла

Я не князь! Кароль! Першы ганец

Дарма ўзяў грэх ты на сваю душу. Я Вітаўтатам бачыў. Паміраю.

(Памірае.) Ваявода

Ты ўсё пачуў! Хто ж перад смерцю хлусіць? Другі ганец

Калі я вінаваты ў тым, што бачыў, Забі й мяне!

Ягайла

Хто ж тут тады стаіць?!

(Паварочвае тварам да ўсіх Аіёнуў вопратцы Вітаўта.)

Тут здрада! Здрада! Варта, да мяне! Збягаюцца стражнікі.

Сцэна сёмая

Двор у замку. З'яуляюцца два стражнікі. Яны вядуць Алёну.

Другі стражнік. ...I тады яна перакінулася ў пера- пёлку, прыляцела ў замак і ўвайшла ў цела Вітаўта... I ў адным целе дзве душы атрымалася. Адна — бабская, другая — муж- чынская. Разумеет?

Першы стражнік. Не. А ты разумееш? Другі стражнік. Іяне разумею. Гэта цуды Купалы! Першы стражи і к. А што далей? Другі стражнік. Потым з гэтага цела Вітаўтаву душу яна, канечне, выпхнула, ператварыла гэту душу ў сокала і зага­дала ляцець у Гародню. Там ён перакінуўся зноў з сокала ў Вітаўта, сабраў войска і рушыў на Трокі. Першы стражнік. Дзіва дзіўнае! Другі стражнік. Іза гэта вядзьмарства яе зараз бу- дуць паліць. Трэба назбіраць трэсак. Тыя дровы, што кінеш у агонь, на якім пячэцца ведзьма, чэрці дастануць з-пад цябе, калі

будзеш смажыцца ў пекле.

Першы стражнік. А хіба мы трапім у пекла?

Другі стражнік. А то куды ж? Першы стражнік. Тады пайшлі па трэскі.

З'яўляецца Ягайла.

Ягайла

Можаш сказаць, што хочаш, гірыгажуня?

Алёна

Хачу сказаць: шчаслівая... кахаю...

Ягайла

Ты на Літву наклікала вайну! Я б з Вітаўтам даўно ўжо памірыўся I перадаў бы ў Вільні свой пасад, Каб тут ён быў.

Алёна

Купала, памажы!

Ягайла

А зараз ён збірае ваяроў, I ўсе ліцвіны зноўку будуць біцца, Паліць, бурыць, спустошаваць зямлю! Скажы, хто дапамог табе?

Алёна

Купала.

Ягайла

Цябе за гэта спаляць!

Алёна