Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

Сцэна другая

Кракаў. Касцёл. Арцыбіскуп і Ягайла на каленях.

Арцыбіскуп

Усё, сын мой, цяпер перахрысціся, У новай веры — новы чалавек.

Ягайла хрысціцца па-каталіцку.

Ягайла

Нязвыкла... Адкажы, святы айцец, Як Бог... Арцыбіскуп Пан Бог.

Ягайла

Ну хай сабе і Пан! Як Ён не ўсталяваў адзін парадак? Адзін закон і веру для людзей? Хрысту і Рым, і праваслаўе служаць, I ўсё ж здаўна грызуцца між сабой. Ад Захаду — антыхрысты на Усходзе, А ад Масквы — вы ворагі Хрысту. Арцыбіскуп

Не вы, а мы, мой сыне Уладзіслаў, Ад гэтых дзён і ты ужо католік. У праваслаўі, сын мой, больш паганства, Чым веры хрысціянскай. Іх папы На святароў языцкіх больш падобны, На ведуноў, што служаць Перуну.

Ягайла

Тут папа, там папы, а дзе ж Ісус Хрыстос? Да нашых душ Ён так і не прырос. Арцыбіскуп

Ідзі! Цябе чакае каралева.

Сцэна трэцяя

Кракаў. Каралеўскі палац. Алясніцкі і Ядвіга.

А л я с н і ц к і

Дзіця маё, цябе абраў сам Бог — Айчыну нашу, Польшчу узвялічыць.

Я д в і г а

Святы айцец, каб нешта узвялічыць, Няўжо сябе трэба стаптаць у бруд? Вільгельма я люблю, а не Ягайлу! Алясніцкі. Вільгельматы магла любіць прынцэсай! Для каралевы пачуцці — раскоша. Гэта абавязак і цяжкі крыж. Я д в і г а. Я не здолею яго несці.

Алясніцкі. Айцец наш нябесны ніколі не ўскладзе на чалавека той цяжар, які чалавеку не пад сілу. Цябе ніхто не думаў рабіць каралевай. Каб не Яго воля, ты б была ўжо жонкай Вілы ельма і прынцэсай аўстрыйскай.

Я д в і г а. Гэта была воля майго бацькі! Алясніцкі. Хго памірае, вуснамі таго сам Бог гаворыць. Я д в і г а. Няўжо Бог хоча, каб я пайшла ў абдымкі дзі- куна?

Алясніцкі. Гэты дзікун — уладар Вялікага княства. Княства, аб якое разбіваюцца хвалі тагарскай навалы. Ваша вя- лікасць, няўжо вы не хочаце, каб гэта княства называла сябе Каронай? Ці вы не дачка Польшчы?

Я д в і г а. А ці ўсё павінна рабіць дачка дзеля маці сваёй? А л я с н і ц к і. Дзеля маці не ўсё, дзеля Айчыны — усё. . Я д в і г а. Я павінна пабачыць Вільгельма.

Алясніцкі. Няма патрэбы. Прынцу яшчэ учора паведам- лена, каб ён не спадзяваўся на руку польскай каралевы. Я д в і г а. I на сэрца?

Алясніцкі. Сэрца каралёў у руцэ Боскай. Ты возьмеш на сябе смеласць распараджацца тым, што трымае Ён? Скарыся Яго волі і зрабі Айчыну шчаслівай. Я д в і г а

А што, калі адмовіцца я мушу? А л я с н і ц к і

Тады кроу Польшчы будзе на табе! Мы лічым, што Пан Бог цябе абраў Дзяржавы служкай і анёлам веры, Што панясе яе ў пушчанскі край I між ліцвін паганскіх распаўсюдзіць Збавіцеля адзіны існы вобраз I веры каталіцкай светлы дух! Ты вольная абраць усё людское, Жыць для сябе! Вільгельму ўсё аддаць! I песціць сваё цела ў асалодзе! Тады для Польшчы будзе Боскай карай, Выпрабаваннем, крыжам на плячах I заняпадам твой пасад, Ядвіга^ Ты — выбірай, мы прымем... Усё ад Бога. Я д в і г а (падае на калені)

Даруй мне, о, даруй, святы айцец! А л я с н і ц к і

Ядвіга-каралева, падыміся. Ядвіга-маці і сястра — заплач.

Ядвіга падымаецца.

Будзь мужнай, цябе просяць твае дзеці, Ты сёння сваё цела аддаеш, Як мудрая ваўчыца, ваўчанятам На ростанях спустошанай зямлі, Каб выжылі і каб далей пайшлі! (Выходзіць.)

Я д в і г а

  1. Маці Боска! Памажы! Ці ж я стрываю?! Што сэрца адмаўляе — я прымаю...

Уваходзіць Ягайла.

Ягайла

Сястру вітае брат! Князь — каралеву.

  1. ўкленчыўшы, уся Літва, Жамойць і Русь Вітаюць вас, чароўная Ядвіга!

Я д в і г а. Я буду вашай жонкай, князь. Няма маёй волі, ды тое, што напісана на нябёсах, не нам перапісваць. Ягайла

Я не хачу быць вам агідным мужам, Дазволь мне толькі быць тваім рабом! Клянуся пушчай, сонцам і зямлёю — Hi дотык мой, ні позірк, ані слова Цябе ні ў чым ніколі не абразяць. Ты — вольная любіць каго захочаш! Дай служкаю любові гэтай быць...

Я д в і г а

Даволі, князь! Спыніцеся!

Ягайла

Я сам употай ноччу прывяду Абранніка. I буду вартаваць Каханне ваша. Як сабака верны Спакой гаспадароў вартуе ля дзвярэй. Я д в і г а. Князь Уладзіслаў! Я дачка караля! I мне вядома, што такое абавязак! Ягайла

Што абавязак закуе і звяжа, Дык сэрца вызваліць, адпусціць і развяжа! Я д в і г а. Я не абяцаю вам кахання, але вернасць і павагу захаваю да смерці. Карона — ваша. Ягайла

Не трэба ні карона, ні пасад, Hi золата, ні срэбра, ні алмазы! Дай толькі побач жыць з табой і дыхаць Паветрам, тым, што вусны цалавала Найлепшага стварэння Пана Бога! Я д в і г а. Даволі! Ягайла

Каханая! Цябе адну чакаў, Чакаю і чакаць да смерці буду! Хай рай мне прапануюць без цябе —

Адмоўлюся! Не варта звацца раем Усё, што не асвечана табой. Тваёй усмешкай, постаццю, вачыма. Я д в і г а. Князь! Ягайла

Я сам у пекла лютае пайду I прашапчу закляцце, як малітву. Імя святое для мяне Яд-ві-га. Я д в і г а. Князь, вы грэшнік! Ягайла

I ў гэтым пекле з'явяцца святло, Любоў, і радасць, і маё збавенне, Каханая! Ты для мяне — закон. Скажы, каб знік,— я назаўсёды знікну. I рэштку дзён у пушчы правяду. Скажы забіць сябе — я пракалю Кінжалам сэрца, у якім твой вобраз. Не пашкадую сэрца! Пашкадую, Што разам з сэрцам вобраз згіне твой.

Я д в і г а

Князь!

Ягайла

Я пайду...

Я д в і г а

Падайце, рыцар, мне сваю руку.

Ягайла бярэ руку Ядвігі, цалуе і падае ў непрытомнасці. Сюды! Дапамажыце! Князю дрэнна!

Прыбягаюць варта і Алясніцкі.

Збялеў увесь! Ляжыць, як нежывы! А л я с н і ц к і

Што ён зрабіў?

Я д в і г а

Руку пацалаваў.

А л я с н і ц к і

Пацалаваў руку і змаху вобзем?! Гарачы муж. Падайце нам віна! Ад шчасця, каралева, не ўміраюць. У сэрцы князя закіпела кроў. Ягайла (апрытомнеў)

Аджыў я, каб памерці зноў і зноў... (Цалуе руку Ядвігі.)

Усе п'юць віно. 180