- •3 Прыцемкаў — целы дзявочыя нашы, Косы — з сівых туманоў, Вочы мы маем ад зорак, мы скажам Ўсё, што было і што збудзецца зноў. Першая беражніца
- •Беражніцы прыводзяць з лесу Алёну. Вочы ў яе заплюшчаны. ' Беражніцы пачынаюць расчэсваць ёй валасы.
- •Сцэна другая
- •I я цябе люблю, Алёна. Усё ж скажы, Хто замак збудаваў ў тваім дзявочым сэрцы?
- •3 Дружынаю?
- •Сцэна трэцяя
- •Сцэна чацвёртая
- •Не. Пачуць зусім не здольны Нічога я. Пакуль гаворыш ты.
- •Зноў спяваюць! Ты чуеш, прынц?
- •Сцэна пятая
- •Сцэна шостая
- •Люцень! Люцень. Слухаю князя!
- •I пешкі цераз поле напрасткі, а дроцікі, мячы, нажы і коп'і, Як голы лес, паўстаў здалёк сцяной, I коні засталіся за спіной. Люцень
- •Сцэна восьмая
- •3 Чароўнаю Ядвігаю ў дадатак.
- •3 Крэва.
- •I верны твой Кудаш мячом забіты
- •3 Полацкага княства. Наш князь маіх бацькоў вам падарыў. Княгіня Анна
- •Сцэна другая
- •Сцэна трэцяя
- •Сцэна чацвёртая
- •3 Кім каля замка варта размаўляе?
- •Сцэна пятая
- •I вочы апусці, каб не аслепнуць! Ваявода
- •I скажаш мне дакладна? Люцень
- •Сцэна сёмая
- •З'яўляецца Ягайла.
- •I няхай,
- •I нехта іншы ўвойдзе да цябе, 1
- •Сцэна восьмая
- •Сцэна дзевятая
Люцень! Люцень. Слухаю князя!
Ягайла. Усіх, хто з сённяшняга ранку будзе заўважаны ў рабунках, гвалтах ці забойствах,— імем вялікага князя Ягайлы вешаць! ГТяных ратнікаў секчы бізуном! Усім, хто прысягаў Кейстуту,— дараваць! Нарабаванае — вярнуць. Хто там напас- кудзіў з цяжарнай?
Люцень. Адзін з сотнікаў. Ягайла. 1мя!
Люцень. Рабыд. 3 ім яшчэ некалькі ратнікаў... Ягайла. Самому сотніку і двум ратнікам галовы адсекчы і прыбіць над варотамі.
Люцень. Хай князь даруе, але гэта лепшая сотня ў князя. Ягайла. Калі я паўтару яшчэ раз, і твая галава будзе над варотамі! Жанчыназарэзалася? Люцень. Зарэзалася.
Ягайла. Абвясціць люду, што пакаранне за яе. Пайшоў!
Люцень выходзіць. Чуваць шум і сгіалоханыя выкрыкі: «Вітаўт! Вітаўт!»
Люцень вяртаецца.
Люцень
Секчы галовы ўжо няма патрэбы, Яны і ў бітве з плеч далоў зляцяць, Падходзіць Вітаўт!
Ягайла
Вось і ўсё, здаецца,
Без рыцараў зубра нам не стрымаць.
Уваходзіць Л у ч н і к.
Л у ч н і к
Хай князь даруе. Першы раз такое Я дзіва бачу. Без мячоў ідуць
I пешкі цераз поле напрасткі, а дроцікі, мячы, нажы і коп'і, Як голы лес, паўстаў здалёк сцяной, I коні засталіся за спіной. Люцень
Я адчуваю: хітрасць Вітаўт ладзіць. Гэй, лучнікі! Са сценаў дружны залп! Хай ведаюць, што мы не паддадзімся!
Паляцелі стрэлы.
Ну, што цяпер?
Л у ч н і к
Ідуць, як і ішлі,
З-пад ног паднялі стрэлы нашы. Ломяць. Люцень
Прыгатаваліся!
Ягайла
Нікому не страляць!
Адкрыць вароты! Усім стаяць на месцы. Люцень
Князю, мы здамо сябе на міласць? Другі раз на няславу і на ганьбу? Сабе ты здрадзіў, я табе не здраджу! Хай гэта кожны будзе ў княстве знаць! (Страляе з арбалета.)
Ягайла выхапіў меч і б'е плашмя Люценя.
Ягайла
Сказаў жа ўсім: нікому не страляць!
Уваходзіць В і т а ў т са сваім атрадам.
В і т а ў т. Гы вольны забіць мяне адразу і вольны выслу- хаць.
Ягайла. Гавары.
В і т а ў т. Калі тое, што я скажу, не кране твайго сэрца, ты павінен будзеш мяне забіць. Калі ты не зробіш гэтага, некалі цябе заб'ю я, брат мой. Калі ж словы мае душа твая прыме, ты пой- дзеш у поле і прынясеш мне мой меч! Бо я першы раз і воляй вольнаю ўваткнуў яго ў зямлю. Ягайла. Г авары.
В і т а ў т. 3 часоў сівога Рагвалода і пакутнай Рагнеды не ведаем ні шчасця, ні спакою. Нашы жонкі нараджаюць для смерці I і пакут! Зірні наўкола: гэта не балоты дыхаюць пад нашымі на- ' гамі — гэта зямля набрыняла крывёй ліцвінаў і продкаў іх. Хто нас пракляў і за што? Там туркі, там татары, там тэутонцы, там маскавіты, там Польшча. 3 нашых целаў і з нашых душ зрабілі рысталішча, дзе цкуюць адзін аднаго! Мы абязлюдзелі, сцяклі крывёй, наш гонар, наша годнасць пад конскімі капытамі чу- жынцаў. Ліцвін-дзіцёнак крычыць, выходзячы з жаночага лона, бо адчувае, што нарадзіўся для пакут, прыніжэння і здзекаў! Князь Ягайла! Прыйдуць часы, калі прыгожыя ліцвінкі згубяць здольнасць насіць жыццё пад сэрцам. Наша семя змярцвее! Ты гэтага хочаш?
Ягайла. Гэтага я не хачу... В ітаўт
Чаму ж ты сёння памагаты тым, Хто выкрасліць з жыцця ліцвінаў хоча? Ты меч падняў. I ты пачаў вайну. I з кім? 3 сабой. Бо ты ўнук Гедымінаў, Як Кейстут і Альгерд. Як я і як яны! Што ж сёння? Брат гатовы рэзаць брата! Татары мала рэзалі, дык мы Паможам ім народ свой перарэзаць?
Ягайла
Паўстаў абараніць я свой пасад,
Што Кейстут захапіў гвалтоўна і знянацку!
В і таўт
Дадай: калі ты змову вёў супроць Дзядзькі і брата з ордэнам Тэўтонскім! Ты абяцаў абодвух нас забіць, 3 тэўтонцамі зрабіць адну дзяржаву I паўнаўладна ёю кіраваць.
Ягайла
Ты ж ведаеш, што я пісаў няпраўду! Хто шчыры у палітыцы, дык той Што немаўля і кіраваць няздольны Hi княствам, ані войскам, ні людзьмі!
В ітаўт
Сказаць усё раней было б патрэбна, Адразу, калі гэта напісаў! I я б паверыў, зразумеў бы й Кейстут.
Ягайла
На жаль, сказаць я гэта не паспеў, Вы разам з бацькам захапілі Вільню.
Ну, а цяпер ты захагііў яе...
А заўтра Кейстут зноў яе здабудзе! *
Кроў, кроў і кроў! I вось табе: прыходзь, f
Хоць рыцар, хоць татарын, і утульна Садзіся на скрываўлены пасад! 3 прыдуркаў жа ліцвінаў пацяшайся, Яны ў сябе табе адваявалі Прастору і уладу. Так ці не?
Ягайла
Няпраўду, Вітаўт,ты казаць няздольны.
В ітаўт
Калі так лічыш — прынясі мой меч.
Ягайла
Вось мой бяры, хай твой зямля трымае, Як горкі напамін, ад брата брату, Каб не губляў братэрскую любоў. (Аддае меч.)
Вітаўт прымае.
Кудаш
Вялікія князі! А што рабіць падданым? Нашы мячы таксама у зямлі! Яны заўжды рыжэлі ад крыві Літвы і княства ворагаў заклятых, А вось цяпер зрыжэюць ад расы!
Л у ч н і к
Вось мой бяры. Я твой знайду у полі. Ратнікі Ягайлы з паклонам аддаюць мячы ратнікам Вітаўта. Абдымаюцца.
Ягайла
Усе ў Вільню! Змацаваць спакой і мір Віном патрэбна! Ўсіх завём на nip! Люцень
Mip — гэта час, калі ўсе точаць зубы Для новай бойкі і для новай згубы.
Трубяць у рог. Усе разыходзяцца. Сцэна сёмая
Крэва. Стан дружын Кейстута. Уваходзяць К е й с т у т і А м у л і ч.
А м у л і ч
Вялікі князь,— ганцы. К е й с т у т
Адкуль?
Прыслаў Ягайла.
К е й с т у т
Ягайла? Да мяне?
I анцоў? Што ён уздумаў?
Меч і страла ганцы яму цяпер.
I ўсё ж пакліч.
А м у л і ч
Заходзьце, князь чакае!
Уваходзіць Люцень.
Люцень. Вялікі князь Ягайла вітае вялікага князя Кейсту- та, жадаючы свайму дзядзьку здароўя і славы!
Кейстут. У княстве салаўі ўжо не спяваюць.
Люцень. Даруй, князь, я кажу чужыя словы.
Кейстут. Чые?
Люцень. Князя Ягайлы.
К е й с т у т. Ён успомніў, што мы родзічы?
Люцень. Разам з князем Ягайлам цябе вітае твой сын — вялікі князь Вітаўт.
Кейстут. Дзе Вітаўт?
Люцень. Пакульты вядзеш у Вільню ратнікаў, яны ў Вільні п'юць віно: Ягайла змядзянай чары, Вітаўт сасрэбнай,азалатая чакае цябе.
Кейстут. Брэшаш!
Люцень. Не. Кажу чужыя словы: залатая чара чакае цябе! У княстве — мір. Перад Вітаўтам адчыніліся вароты Трокаў, і Ягайла аддаў яму свой меч. Ратнікі абодвух князёў змагаюцца з бочкамі і падаюць пчянымі адзін на аднаго, як пры лютай сечы... Калі ты прывядзеш сваіх, у Вільні не хопіць віна...
Кейстут. Што гэта? Варажба? Ці Боскі цуд? Вітаўт змог адзін узяць Трокі?
Л ю ц е н ь. I Вільня адчыніла перад ім свае вароты.
Кейстут. Ягайла здаўся на міласць?
Люцень. Ягайла аддаў свой меч.
К е й с т у т. Іх ратнікі піруюць разам?
Л ю ц е н ь. О, гэта раней былі ратнікі Ягайлы і Вітаўта, а цяпер гэта войска п'янтосаў.
К е й с т у т. Падман!
Люцень. Вось грамата ад сына. Руку і пячатку Вітаўта князь, спадзяюся, ведае.(Падае грамату.)
Кейстут чытае.
Кейстут. Паверыць не магу.
Люцень. Калі не верыш мне, што зразумела, не верыш вачам сваім, што зразумела менш, можа, паверыш вушам і ва- чам адначасова?
Уваходзіць Кудаш.
Кудаш
Я рады, што вітаю бацьку-князя! Кейстут
Дзе Вітаўт? Неадкладна адкажы!
Кудаш
Калі я ад'язджау, то быў забіты! Кейстут
Забіты?
Кудаш
Так. Зарэзаны віном,
Ляжаў, як сноп. Вось так. Са срэбнай чарай, Абліты, як крывёй, густым напоем. I нават не стагнаў, а толькі хроп. Ягайла той і ўвогуле не можа Аджыць. I толькі п'е расол. Калі вайна заўжды такою будзе, Я ўсё жыццё гатовы ваяваць. Кейстут
Аддаў Ягайла меч?
Кудаш
Аддаў, вядома.
I нават мне свой нехта перадаў 3 паклонам. Я ж згубіў па п'янцы недзе. Кейстут (перачытвае грамату). «Адсылай назад полац- кае войска, бо ўжо няма ў ім патрэбы. Чакаю цябе ў Вільні. Вялікае княства жадае, каб ім кіравалі супольна. Хай будзе мір для ўсіх ліцвінаў! Вітаўт». Рыгор!
Уваходзіць А м у л і ч.
Ад майго імя загадай ваяводам, каб здымалі лагер і вярталі войскі. Скажы, што полацкія ратнікі перамаглі Вільню пад Крэвам, не падымаючы мячоў. У княстве — мір.
А м у л і ч. Дзякуй табе, Божа! (Выходзіць.) Кейстут. Ну, а добрым вешчунам — добрага віна! Кудаш. Эх, ваяваць дык ваяваць!
Люцень. Вялікая падзяка князю, толькі я павінен скакаць у Вільню, каб не адзін вялікі князь быў з добрай весткай. К е й с т у т. Ад чаркі весялей паскача конь.
ГГюць віно.
! А што робяць тэўтонцы ў Вільні?
Кудаш. Не ведаю, бо з імі я не піў. Лучнікі казалі, што яны адмовіліся браць удзел у бойцы і збеглі гіраз паўночныя ва- I роты.
К е й стух. Значыць, Ягайла застаўся адзін без падтрымкі Ордэна?
Куда in. Выходзіць так.
К е й с т у т. I толькі пасля гэтага аддау свой меч Вітаўту? Кудаш. Выходзіць так. Мы ўваткнулі свае мячы ў зямлю на вачах ва ўсіх і падышлі да Трокаў, не зважаючы на стрэлы. К е й с т у т
А хто вам загадаў прыехаць да мяне, Прасіць, каб з Крэва войска павярнула?
Кудаш
Прасіў Ягайла, Вітаўт — загадаў. К е й с т у т
У сё зразу мел а! Дагані слугу. Скажы, што я загад свой адмяняю! У Вільню пойдзе войска! Люцень
Не, не пойдзе.
Кудаш
Ты што, здурэў? Пярэчыць будзеш князю? Люцень
Загад, мой князь, не трэба адмяняць! (Забівае мячом Кудагиа.)
Кудаш
Тут здрада! Князь, хутчэй... хутчэй ратуйся! (Падае мёртвым ) К е й с т у т
Вось, Вітаўт! Вось твая спагада I дабрыня. Вужака, ты памрэш Ад гнеўнае рукі старога князя! (Б'ецца з Люценем.)
Люцень выбівае ў Кейстута меч.
Люцень
Рукой старэчай, княжа, грэба гладзіць Свае даўно сівыя валасы. Мячамі ж хай махаюць маладыя!
Кейстут
Кроў бацькава, мой сыне, на табе!
Люцень
Крыві баішся? Дык яе не будзе!
Хай Вітаўт твой заўжды спакойна спіць.
(Накідвае на шыю Кейстуту засморгу і душыцъ.)
Кейстут til Ш 1 ;
Рыгор, сюды! На дапамогу князю!
(Памірае.)
Люцень
Слуга аддасць загад і прыйдзе у пару, Каб у нябыт пайсці служыць гаспадару.
З'яуляюцца Купала і беражніцы.
Купала
Хто ад сябе смяротную стралу Адпусціць у другога чалавека — Той сваім сэрцам стрэне яе сам, Калі мінулым стануць цьмяныя стагоддзі І ўсе забудуць бойкі, сваркі, звадкі, Ўвап'ецца ў сэрца здзіўленых нашчадкаў. Беражніцы (спяваюць)
Устань і пойдзем з намі. Ты не князь, Не дзед, не бацька і не мужны віцязь. Зямля, якой служыў, аддаўшы сілы, Цябе да нас нарэшце адпусціла. (Тапцуюць над нерухомым целом Keucmyma.)
