Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

Сцэна пятая

Лес перад замкам у Троках. Уваходзяць Вітаўт, Куда

і р а т н і к і.

К у д а ш

Забегалі па сценах, як мурашкі... Князь, мы давай падыдзем да варот, I ты скажы: «Я князь вялікі Вітаўт» I загадай вароты адчыніць. Як міралюбца ты паўсюль вядомы, Народ адчыніць замак прад табой I здасць табе нягодніка Ягайлу.

В ітаўт

Ці не занадта часта ён здае

Сваіх гаспадароў без бою і без жалю?

К у д а ш

Такі народ... Ён жыў пад бізуном Усе часы. Ты толькі лясні пугай, I ён ужо гатовы прысягаць, Мяняць, здавацца, каяцца і плакаць. Я сам такі...

В ітаўт

Вось гэта праўдай будзе.

Хто там ідзе праз лес? Сюды паклічце.

К у д а ш

Гэй, чалавек! Хадзі сюды! Князь кліча!

З'яўляецца Р а м е с н і к. Праходзіць міма.

А р ц ы б

П р ы д в А р ц ы б

Ты з замка? Стой! Куды ты? Во дзівак! Зірні: тут князь, вялікі Вітаўт.

Р а м е с н і к

Мне ўсё адно, няхай хоць сам архангел, Абрыдлі ўсе! Згары ваша радня! Век між сабой грызецеся, сабакі, Каб некаму на сучку першым скочыць?

Кудаш

Ах ты, халоп смярдзючы! (Б'е Рамесніка.) Р а м е с н і к

Бі мацней!

Сячы наводмаш хоць мячом, хоць пугай, А хочаш, дык і грудзі разарві, I сэрца у зубах дастань для князя! Мне ўжо нічога больш не забаліць.

В ітаўт

Пакінь яго! Што ж у цябе за гора, Што нават сэрца болей не баліць? Р а м е с н і к

Прыйшоў твой бацька Кейстут і Ягайлу

Абвінаваціў у страшэннай здрадзе:

Як быццам ён хацеў цябе забіць

I княжыць у Літве аднаасобна.

Мой сын пайшоў да вас тады на службу,

I тут вярнуўся з Віцебска Ягайла,

У акружэнні белых крыжакоў.

I хуткі суд пачаўся. Майго сына

Павесілі за рэбры на крукі,

На востры кол унука пасадзілі,

Два дні малую ўнучку мардавала

На загуменні княская гайня

За здраду бацькаву! Каму ж, каму ён здрадзіў?!

Хіба служыў не княству, не Літве,

Не роду Гедыміна? Адкажы,

Вялікі Вітаўт, простаму ліцвіну!

В ітаўт

Ён у гарачцы, дай яму віна.

Кудаш

Трымай, зямляк... Р а м е с н і к

Пі сам сваё віно.

Я смагу наталіў крывёй сваіх унукаў. (Выходзіць.) Р а т н і к і

Ягайлу трэба будзе разлічыцца!

Вядзі нас, князь! Смерць вылюдкам! Пайшлі!

В і та ўт

Усім маўчаць! Хто да крыві ахвочы Ці хоча помсціць дзецям за бацькоў, Няхай ідзе на службу да Арды, Да крымскіх ханаў, злодзеем у лес! У княстве месца для такіх не будзе! Ну, а каму Хрыста святыя вочы Глядзяць у сэрца, гэтыя за мной. (Дастае з похваў княскі меч і ўтыкае яго ў зямлю. Дастае з похвау кінжал / ўтыкае яго ў зямлю.)

Кудаш і ратнікі робяць тое ж.

Са зброяй больш надзейнай, чым булат, Іду я на цябе, Ягайла,— крэўны брат!

Усе накіроўваюцца да замка.

Сцэна шостая

Трокі. Пакой у замку. Ягайла з чарай. Уваходзіць Люцень.

Я г а й л а

Што там за шум? Люцень

Да князя надта рвецца

Магістр Ліхштэйн —тэўтонскі камандор.

Ягайла

Паклічяго.

Уваходзіць Камандор.

Ўсіх рыцараў вітае 3 удзячнасцю літоўская зямля! Ваш меч нам дапамог усталяваць Парушаную ў княстве справядлівасць I узнавіць законную уладу. Камандор

Я прыйшоў

Сказаць: пакінуць сёння Трокі Ўсе рыцары. Вяртаемся дамоў. Скажы адкрыць паўночныя вароты, Праз іх і пройдзе Белы легіён. Ягайла. I ты цяпер пакінуць хочаш Трокі? Цяпер, калі бунтарскія дружыны вядзе з-пад Полацка Кейстут, а з-пад I а- родні Вітаўт?

К а м а н д о р. Вы — браты... Мы тут чужыя. Калі вы памі- рыцеся, ва ўсім вінаватыя будуць рыцары.

Я г а й л а. О, баязлівае племя!

Камандор. Князь! Я — рыцар! I абразы змываю кры- вёй. Або сваей, або крыўдзіцеля. Ці не прасіў я цябе пасля таго, як мы здабылі Вільню і Трокі, не дапускаць гвалту і рабункаў над тымі, хто служыў Кейстуту? Ты абяцаў?

Ягайла. Абяцаў.

К а м а н д о p. Ці не прасіў я цябе, калі гвалт пачаўся, пры- людна павесіць гвалтаўнікоў, нават калі яны табе браты родныя? Ты абяцаў?

Ягайла. Абяцаў.

Камандор. Зірні, што робіцца і ў Вільні, і ў Троках. Рэ- жуць сівых дзядоў, гвалтуюць дзяўчатак, малых на колле са- джаюць! Учора дзесяць тваіх ратнікаў забаўляліся з цяжарнай кабетай. На вачах ва ўсіх! Тая выхапіла нож і з праклёнам, табе, князь, табе, прапарола сваё запаскуджанае лона! Ты верыш, што гэты праклён не даляціць да вушэй Бога? Ён ужо даляцеў. Сёння ўначы зарэзаны адзін з маіх рыцараў. Просты люд лічыць, што ва ўсім вінаватыя мы, бо мы — чужынцы. Як жа вы так адзін з адным абыходзіцеся, браты?

Ягайла. Наш народ здрады не даруе.

Камандор. А калі вернецца Кейстут, будуць рэзаць тых, хто служыў табе?

Ягайла. Будуць.

Камандор. I таксама за здраду?

Ягайла. I таксама за здраду.

Камандор. Адчыняй вароты. Рыцары пойдуць. Зразу- мей, князь, просты люд павінен слухаць гаспадара, кім бы ён ні быў. I гэта яго вартасць, а не загана. За гэта трэба хваліць, а не | забіваць! Помета — зброя слабых.

Я г а й л а. У цяжкі час ты пакідаеш мяне, Камандор.

Камандор. Ордэн абяцаў дапамагчы вярнуць табе па- І сад. Пасад вярнулі. Ордэн не абяцаў быць стражнікам у вялікага t князя. Хай твае ратнікі выкажуць мужнасць у бойцы з тваім во- ? рагам. А не з дзявочымі спадніцамі... Загадай адчыніць вароты.

Ягайла

Гэй, Люцень!

Уваходзіць Люцень.

Вароты для тэўтонцаў адчыніць!

Люцень. Як? Адчыніць?

Ягайла

Хай ціха адыходзяць.

Люцень (крычыць)

Вароты для тэўтонцаў адчыніць! Камандор

Спрыяе князю хай магутны Божа! Бывай.

Ягайла

Бывай. Бывай і дзякуй За ўсё, што ты зрабіў і не зрабіў. Ніхто не давядзе свой дом да ладу, Калі ты сам я го не давядзеш.

Камандор выходзіць.