Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

Сцэна восьмая

Вільня. Двор замка. Р а т н і к і балююць. Уваходзяць В і т а ў т

і Ягайла.

В і та ў т

Павер, мне ўсё адно, хто з нас вялікі князь, Было б адно: мір у Вялікім княстве I моц яго. Кпб жыў наш родны край, Квітнеў і рос для будучых нашчадкаў.

Ягайла

П'ю за тваё здароўе, добры брат!

Хай шмат мы для Айчыны нашай здзейснім.

П'юць.

В ітаўт

Ганцы не прыбылі яшчэ з-пад Крэва?

Ягайла

Няма яшчэ. Павінны б прыскакаць, Ці мо ўжо недзе ў Кейстута гуляюць?

Уваходзіць В а я в о д а.

В а я в о д а

Вялікі князь! Тут польскія паслы.

Ягайла

Каго з князёў вялікіх яны хочуць? Мяне ці Вітаўта?

В а я в о д а

Сказалі, што цябе.

В і т а ў т

Твой абавязак княствам кіраваць, А я пайду з дружынай баляваць.

(Выходзіць.)

Уваходзяць Алясніцкі і паслы.

Алясніцкі. Каралеўскі сойм Польшчы вітае вялікага кня­зя Ягайлу! Хай Пан Бог не пазбаўляе ласкі тваё княства.

Ягайла. Дзякую. Чаму ваша прывітанне толькі ад кара- леўскага Сойма? Хіба кароль не вітае Вялікае княства Літоў- скае?

Алясніцкі. Спадзяюся, што ён моліцца за яго, уклен- чыўшы перад самім Панам Богам.

Ягайла. Кароль Людвік памёр?!

Алясніцкі. Тры дні, як мы сіроты. Каралеўскі сойм упаўнаважыў нас зрабіць вялікаму князю прапанову.

Ягайла. Я слухаю.

Алясніцкі. Калі вялікі князь Ягайла прымае нашу веру...

Ягайла. Каб я... дый стаў католікам? Вось гэта прапанова!

Алясніцкі. Хай вялікі князь даслухае. Прыняўшы ката- ліцызм, вялікі князь Уладзіслаў...

Ягайла. Хто такі Уладзіслаў?

Алясніцкі. Гэта імя ў новым хрышчэнні вялікага князя Ягайлы. Прыняўшы новую веру, князь Уладзіслаў бярэ шлюб з дачкой караля Людвіка.

Я г а й л а. Я і так вялікі князь. Навошта мне яшчэ рабіцца прынцам?

Алясніцкі. Хай вялікі князь дазволіць мне скончыць. Польскім прынцам вялікі князь, на жаль, не зможа стаць. Ка­роль перад смерцю перадаў карону адной з дачок. Польшча мае каралеву, а той, хто стане мужам каралевы...

Ягайла. Кароль... I якая ж з дачок носіць карону? Марыля?

Алясніцкі. Ядвіга.

Ягайла. Малодшая?! Ядвіга?!

А л я с н і ц к і

Так. Яна.

Ягайла

Нябёсаў залатых чароўнае стварэнне! Я згодны! Тут уладу перадаць Мне давядзецца брату або дзядзьку?

Алясніцкі

Як перадаць уладу? Князь, ты што? Жаніх заўжды павінен быць з палацам.

Ну а нявеста мае свой пасаг.

Пасаг Ядвігі — Польская Карона,

А твой пасаг: Літва, Жамойць і Русь.

Як-небудзь тут з братамі разбярыся,

Мы ж адступнога жаніхам дамо.

A іх у каралевы... ой, багата!

Літва патрэбна Польшчы. Польшча — ёй.

Табе ж патрэбны Польшча і Літва

3 Чароўнаю Ядвігаю ў дадатак.

Прымай рашэнне зараз, бо чакаць

Не мае часу наша каралева.

Вільгельм, аўстрыйскі прынц, стаіць пасля цябе.

Ягайла

Калі у Кракаў мне патрэбна ехаць?

Алясніцкі. Чым хутчэй, тым лепш. Там з нецярпеннем чакаюць жаніха Польскай Кароны. Прымі ад сваіх будучых пад- даных гэтыя сціплыя дарункі. Залаты пярсцёнак і залаты палаш.

Паслы з паклонам иадносяць дарункі Ягайлу.Ягайла здымае з шыі амулет.

Ягайла. Перадайце польскай каралеве.

Алясніцкі. Што гэта?

Ягайла. Зуб сівога пушчанскага зубра. Хай павесіць на шыю і не здымае нават у лазні.

Алясніцкі. Каралева будзе надзвычай рада.

Ягайла. Зубра здабыў мой прадзед. Гэты зуб ратуе ад хвароб, адганяе нячысцікаў...

Алясніцкі.О, літасцівы Божа!

Ягайла. ...Адводзіць пошасць і праклёны... Скажыце ча- роўнай Ядвісі, што я гатовы кінуць да яе ног і княства, і ўвесь свет, а аддаю пакуль самае дарагое, што маю. Вас адвядуць у лепшыя пакоі...

Алясніцкі. Удзячны мы табе, вялікі князь, але тваю згоду чакае ўся Польшча, і мы павінны прывезці яе найхутчэй. Няхай жыве Вялікае княства Літоўскае!

Ягайла

Няхай жыве Польшча!

Паслы кланяюцца і выходзяць.

Я пазаўчора віцебскім быў вязнем, А ўчора мог загінуць ад мяча. I раптам сёння я жаніх Ядвігі, А заўтра ў Польшчы уладар-кароль... Я ведаю, што зоркі мне спрыяюць I ўсе мяне навалы абмінуць.

Уваходзіць В а я в о д а.

В а я в о д а. Вялікі князь! Аднекуль з'явіўся паранены ратнік. Нож у грудзях тырчыць, дастаць не дае, шукае Вітаўта...

Лучнік і ратнікі прыводзяць скрываўленага А м у л і ч а.

А м у л і ч. Вялікі князь! Скажы, дзе Вітаўт... Я даскакаўжы- вым яго пабачыць... Ягайла

Адкуль ты?

А м у л і ч