Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

Сцэна чацвёртая

Крэва. Перад уваходам у замак. Уваходзяць стражнікі і княгіня

Анна з Алёна й.

Першы стражнік. Хто тут? Хто каля замка ноччу ходзіць?

Алёна. Прыехала вялікая князёўна Анна з Гародні. Чаго ты ўстрывожыўся?

Другі стражи і к. Трывожна, дзеўка... 3 самага Ку- палля на Крэва не ўпала ані кроплі дажджу. Хмары ходзяць кру­гам!, ліюць дажджы на ўсё наваколле, а над Крэвам неба як страха. Вычарпаны ў замку калодзежы, ваду ў ручаях выпіла зямля, сабакі выюць ад смагі.

Першы стражнік. Мой дзед гэткага не помніць. Пя- рун на зямлю пакрыўдзіўся.

Алёна. Перуна няма! Ёсць Бог.

Першы стражнік. Пярун ці Бог, а ўсе мы во-ох!

Княгіня Анна. Дзе Вітаўт?

Другі стражнік. Гэтага не знаем. Кажуць, што ў Вільні спрэчка між братамі ўсчалася. Пасля яе Ягайла з'ехаў у Кракаў, а Вітаўт знік некуды. Усіх ратнікаў паднялі на ногі Крэва ахоў- ваць, а ад каго ахоўваем — немаведама.

З'яўляецца Люцень.

Люцень

3 Кім каля замка варта размаўляе?

Княгіня Анна Самною.

Люцень

Ваша справа вартаваць Вароты ад няпрошаных чужынцаў, А не часаць аб зубы языкі!

Княгіня Анна

Маўчаць, халоп! Перад табой княгіня! Стань на калені і закрый свой рот, Каб словамі мне вушы не паскудзіў!

Алёна

Скарыся, вой. Аднойчы не скарыўся Адзін...

Люцень

Дык што?

Цяпер гарбатым ходзіць.

Княгіня Анна

Вядзі мяне да Вітаўта. Да мужа. Люцень

Даруй, княгіня. Гэта не змагу. Загад Ягайлы надта строгі маю — Нікога да яго не падпускаць. Княгіня Анна

Ты да яго нікога не падпусціш. Ён — гэта я, а я ўся — толькі ён! У Пісанні Богам так занатавана. Люцень

Скараюся... Не быць жа мне гарбатым. Гэй, стража! Хай княгіню адвядуць Да Вітаўта ў пакой!

Княгіня Анна і Алёна накіроўваюцца да ўвахода.

Ты куды?

Алёна

Ну як куды? Іду служыць княгіні. Княгіня Анна

Ці, можа, ты мяне там будзеш распранаць I ложа падрыхтуеш мне і князю? Люцень

Няхай княгіня дзёрзкасць мне даруе. Хто служыць — паслухмяным мусіць быць. Праводзьце іх да Вітаўта ў пакоі.

Усе разыходзяцца.

Сцэна пятая

Пакой у замку. В і т а ў т нерухома ляжыць на шкуры зубра.

В і таўт

О, літасцівы Божа! Ну, няўжо ж Хто хоча міру людзям і спакою, Як ты, павінен узысці на крыж, На плаху легчы, у агні згарэць Ці быць закатаваным у цямніцы?

З'яўляецца Купала.

Купала

Пад месячным святлом натоўп гуляе,

Ад промняў сонца люд мой уцякае.

Праславіць тых, хто бурыць, забівае, Забудзе тых, хто любіць і стварае.

В ітаўт

У пастку, як дурное зубраня, Я трапіў праз даверлівасць да брата. Забіты бацька, страчаны пасад, Пагібель сёння княству пагражае! Збавіцель! Колькі жтрэба дараваць Разоў таму, хто саграшыць і здрадзіць? Ты патрабуеш сем разоў па сем... Але ж майго жыцця тады не хопіць.

Уваходзіць В а я в о д а.

В а я в о д а. Дзе загадае вялікі князь паставіць віно і ежу? В і т а ў т. 3 сабачых лапаў вялікі князь есці не будзе. В а я в о д а. Дарма крыўдуеш, князь... Супраць цябе на маім сэрцы няма злога. Я служу Ягайлу гэтак жа, як бы служыў табе, каб Бог распарадзіўся быць тваім служкай. Дзе паставіць віно?

В і т а ў т. Пайшоў прэч!

Ваявода. Я ведаю, што сам ты не гГеш і не ясі... аднак княгіню накарміць ты мусіш.

Уваходзяць княгіня Анна і Алёна.

Княгіня Анна Мой князь!

В ітаўт

Княгіня Анна! Пачакай! Пакуль тут будзе паслугач Ягайлы, Я пальцам да цябе не дакрануся. Ваявода

Я выйду. Хай мне слова дасць княгіня, Што не пакіне яду ці кінжал Для князя. Княгіня Анна

Я клянуся Перуном: Нічога тут яму я не пакіну. Ваявода

Княгіні слова — лепшая ахова. (Выходзіць.)

В ітаўт

Як ты дазналася, што я у Крэве? К н я г і н я Анна

Алёна нам у гэтым памагла.

Яна — вядзьмарка. Чуе за паўсвету Таго, каго палюбіць. Так ці не?

Алёна

Так.

Княгіня Анна

Ну, дык вось, калі цябе схапілі У Вільні і у Крэва павязлі, Яна мяне прымусіла прыехаць Сюды. Каб свайго князя ўратаваць. А як яго адгэтуль уратуеш?

Алёна

Не ведаю. Княгіня Анна

Тут стражаў — як сабак.

На ногі ўсіх паўсюль падняў Ягайла,

Дзіўлюся, як цябе ён не забіў.

В ітаўт

Кроў Кейстута і Вітаўта не вып'еш Адразу. Трэба трохі адпачыць. Княгіня Анна

Падай віна для князя. Потым — выйдзі. I за дзвярыма крыху пачакай. Ты што, аглухла?

Алёна

Небяспеку чую.

Хай светлая княгіня пацярпіць,

Усё вельмі хутка скончыцца павінна.

Сюды ідуць!

Уваходзіць В а я в о д а.

В а я в о д а (Алёне). Скажы князю і княгіні: прыбыў ганец. Праз колькі часу павінен прыехаць Ягайла са сваёй каралевай. Ён цяпер польскі кароль і католік. Палякі аддалі яму сваю Ядві- гу. Хай княгіня развітваецца з князем і ад^язджае на бацькаў- шчыну. Баімся гневу Ягайлы.

Алёна. Дай ім разам пабыць колькі часу, добры Ваявода. Немаведама, ці стрэнуцца муж з жонкай. Скажу па сакрэту: кня- гіня хоча нарадзіць і зоркі цяпер спрыяюць гэтаму. Я стану вось тут у кутку І буду маліцца, а ты прасачы, каб грэшныя вушы не слухалі тое, што ніхто, апроч двух, слухаць не павінен. Бог уз-

нагародзіць цябе. . „

Ваявода. Хай так будзе. Я адвяду ад дзвярэй стражнікау.

Можаш выйсці і ты.

Алёна. Калі я малюся, я нічога не чую і не бачу... Да та­го ж гаспадыня прывыкла, што я заўсёды побач.

В а я в о д а. Як ведает. Часіна ёсць у іх.(Выходзіць.) Алёна нервова пачынае скідваць з сябе вопрагку.

Алёна

Мой любы, мой каханы, мой адзіны, Далёкі мой і блізкі для мяне... Княгіня Анна

Ты з глузду з'ехала! Спыніся! Што ты робіш?! Алёна (распранаецца)

Ты слодыч неба і мая пакута, Ты радасць і пякельная журба... Княгіня Анна

Князь, не глядзі! 3 ёй водзіцца нячысцік!

Алёна

Цяпер, мой княжа, распраніся ты, Мы тут з табой мой шлюб смяротны справім... Княгіня Анна

Вар'ятка! Ведзьма!

В ітаўт

Анна, памаўчы!

Сам Бог яе паслаў мне на збавенне. (Пачынае распранацца.)

Мяняюцца вопраткаю.

Алёна

Малю Хрыста і ўсіх нашых багоў, Каб адвялі хваробы і напасці I ад цябе i ад княгіні Анны, Каб у сямЧ тваёй быў лад і згода, Любоў... Княгіня Анна

Даволі! Hi глядзець, ні слухаць Я болей не магу і не хачу!!!

Алёна

Князь! Стань у кут і ціха там маліся. Табе ж, княгіня, зараз давядзецца Абняць мяне на ложы, як яго! Я на хвіліну стану табе мужам!

Вітаўт апускаецца на калені ў куце. Княгіня Анна і Алёна кладуцца

на шкуру зубра.

Трымай мяне ў абдымках вельмі моцна, Калі яго шчэ хочаш патрымаць. I словы мне пяшчотныя кажы!

Уваходзіць Ваявода.

К н я г і н я Анна

Мой князь! Мой муж! Мой любы, слаўны Вітаўт. Ваявода

Ягайла блізка! Княгіня Анна

Дзверы зачыні!