Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
284 Кб
Скачать
☆

I няхай,

Я пасля смерці стану беражніцай. Наша Купала кожны год гарыць, Наступным летам прылятае зноўку.

Ягайла

Язычніца! Вядзіце! Першы стражи і к Што ж... пайшлі.

Пайшлі, дачушка, з Богам сустракацца. Пад кожным, мабыць, будуць свае трэскі, I свой агонь нам выпаліць грахі...

Алёна падыходзіць і цалуе Ягайлу.

Алёна

Я дзякую табе, мой любы браце... Што ты любоў у сэрца дапусціў. Цяпер абодвух зберагаць я буду.

Ягайла

Вядзіце!

С т р а ж н і к і выводзяць Алёну.

Затрымцела ўсё ўва мне,

Які салодкі пацалунак ведзьмы!

Яна напраўду, мабыць, чараўніца.

Уваходзіць Ваявода.

Што скажаш, Ваявода?

Ваявода. Скажу, хай здохне, не пакінуўшы нашчадкаў, той, хто забіў Кейстута. У княстве разбурэнне, заняпад. Вітаўт у Троках рыхтуецца пайсці на Крэва. Сяляне кінулі палеткі і то- чаць на нас косы! Рамеснікі ўзяліся за мячы! Вялікі князь, ка­роль! Памірыся з братам! Хопіць таго, што ты падзяліў нас на праваслаўных і католікаў. Не дзялі на сваіх і Вітаўтавых. У мяне сын у Троках. Што, калі ён прысягнуў Вітаўту і заўтра я сыдуся з ім меч на меч? Не стрывае зямля, і расколюцца нябёсы.

Ягайла. Колькі зможа пратрымацца Крэўскі замак?

Ваявода. Палякі не паспеюць падысці. Дый ці пойдуць яны? 3 Вітаўтам просты люд: рамеснікі, гандляры, хутаране. 3 Вітаўтам — крыжакі!

Ягайла. Сам Камандор?!

Ваявода. Сам Камандор... Дапамагаў усталёўваць спра- вядлівасць табе, цяпер ваюе за справядлівасць на баку Вітаўта... Даруй, князь... Даруй, кароль... Ліцвіны лічаць, што ты заду- шыў Кейстута, і за гэта перадушаць усіх тых, хто цяпер у Крэве і служыць табе.

Ягайла. Што каралева Ядвіга?

Ваявода. Спачывае.

Ягайла. Хай спачывае. Дай мне адзінаццаць ратнікаў Тых, хто не баіцца пакласці галаву на плаху.

Ваявода. Досыць будзе і дзесяці. Я сам пайду з табой.

Я г а й л а. А хто застанецца з войскам і з каралевай?!

Ваявода. Калі вернемся, дык вернемся, а не... Вітаўт ва- яводу знойдзе і каралеву не пакрыўдзіць.

Ягайла. Застанешся ў Крэве! Калі праз дзень я не вярну- ся — адчыняйце вароты і прысягайце Вітаўту.

Ваявода. Тады ведай, што нікому, апроч цябе, вароты ў Крэве не адчыню! Пакуль дастане сілы, буду біцца!

Ягайла. Калі не шкада галавы — ідзі.

Ваявода. Той не п'яніца, што шкадуе золата, і той не

ваявода, хто шкадуе галавы. (Выходзіць.)

Я г а й л а

Бывай, мая каханая, бывай,

Ты жонкай не паспела стаць Ягайлу,

I нехта іншы ўвойдзе да цябе, 1

Каб на зямлі ды у светлы рай патрапіць. 4

Я ж, каб з душы І сэрца плямы сцерці,

Сам палячу ў абдымкі лютай смерці.

(Выходзіць.)

Сцэна восьмая

Трокі. Двор у замку. Уваходзяць Вітаўт і Камандор.

Камандор

На Крэва пойдзе першым легіён.

Свой строгі строй тупой стралой зрабіўшы,

Яшчэ завуць яго заўжды свіннёй,

Бо, як дзіка, яго спыніць няможна.

Багата гарадоў ключы здавалі,

Угледзеўшы, як горда і няўмольна

Ідзе на іх крыжастая страла.

В і т а ў т. Ты і на Кейстута выпускаў гэтую свінячую стралу?

Камандор. Ах, князь! Калі хочаш парадку ў сваім доме, пільна сачы за тым, каб парадак быў і ў суседа. Бунт — як чума. Калі ўскочыла да суседа, улезе і ў тваю дзяржаву. Я толькі дапа- магаю навесці парадак, бо самі вы яго ніколі не наведзяце. Вы добраўмееце ваяваць і грызці адзін аднаму глоткі, а жыць вы не ўмееце.

В і т а ў т. I, апроч парадку, Тэўтонскаму ордэну нічога не патрэбна?

Камандор. Толькі парадак.

В і т а ў т. Першымі на Крэва пойдуць мае дружыннікі.

Камандор. Князь!

В і т а ў т. Першымі пойдуць дружыннікі! А ўсе твае свінні

ўслед.

Уваходзіць д р у ж ы н н і к.

Д р у ж ы н н і к. Вялікі князь! Да цябе пасол з Кракава.

В і таўт.Кліч!

Уваходзіць Алясніцкі.

А л я с н і ц к і. Каралеўскі сойм вітае князя Вітаўта...

Д р у ж ы н н і к. Вялікага князя...

Алясніцкі. ...Вялікага князя Вітаўта і жадае, каб Пан Бог спрыяў яму.

В і т а ў т. Дзякую...

Алясніцкі. Каралеўскі сойм мусіць папярэдзіць вяліка- га князя Вітаўта, што вялікі князь Уладзіслаў з ласкі Боскай ка­роль Польшчы...

В і т а ў т. Ну дык што?

А л я с н і ц к і. ...I што ваяваць з ім — значыць ваяваць з Полыичай.

В і т а ў т. Я ваюю з Ягайлам! 3 забойцам свайго бацькі і клятваадступнікам! I не ведаю ніякіх каралёў Уладзіславаў! Калі ў вас у Кракаве на каралеўскім пасадзе братазабойца — гора вам і вашай дзяржаве. Калі Польшча абараняе забойцу майго бацькі — буду ваяваць з Польшчай! Так і перадай, поп, свайму каралеўскаму сойму!!

Алясніцкі. Я не поп, я — біскуп...

В і та ў т. Ды усе вы аднолькавыя! Сёння прапаведуеце Хрыстова «не забі», а заутра бласлаўляеце мячы ратнікаў секчы слабых суседзяў. I толькі за тое, што яны чужынцы і хочуць жыць па-свойму. А ці не казаў Хрыстос, што няма ні элінаў, ні іудзеяў і што ўсе мы дзеці Боскія?

А л я с н і ц к і. Ці не сабе ты гэта гаворыш, вялікі князь? Зірні: твой госць надта задаволены. Калі мы перагрызёмся, ён лёгка паставіць свой крыж і на Вялікім княстве Літоўскім, і на Польшчы. Сын мой...

В і т а ў т. Ідзі, святы айцец, я не католік.

А л я с н і ц к і. Хай судзіць цябе Бог, але дазволь Богу судзіць і твайго брата... (Выходзіць.)

В і таўт

Дружыны хай наперад зараз выйдуць! А рыцары за імі пойдуць следам. На Крэва ўсе!

Дружыннік

Вялікі князь! Ягайла Да замка падыходзіць ад ракі!

В ітаўт

Ах, дык ты сам прыпоўз сюды, сабака! За сценамі не варта нам сядзець! Адкрыць вароты! Выйсці ўсім у поле!

Дружыннік

Там гэткая дружына, што стрымаць Любую колькасць войска зможа лёгка.

В і та ўт

Цяпер мяне ніхто стрымаць не зможа!

Дружыннік

Дванаццаць іх. I без мячоў ідуць. Так некалі і ты ішоў на Трокі.

В ітаўт

Пусціце іх...

Уваходзіць Ягайла сасваімі ратнікамі.

Ягайла

Даруй мне, крэўны брат, \ За ўсё, у чым я вінен і нявінен. Жыве ў душы святло і чарната,

Хто ў думках саграшае — той забойца, Хоць і загад забіць не аддаваў. Падумай толькі злое, выканаўца ж Сам знойдзецца і зробіць для цябе Усё, што ты ў душы паганай песціў! Забойцу, брат мой, я ў душы забіў I чарнату нікчэмнаю рабой зрабіў, Хоць быў учора сам яе рабом. Вось галава забойцы князя-бацькі I дзядзькі майго Кейстута. (Выкідвае з мяшка галаву Люценя.) Халуй,

Пачуўшы ад мяне, што медзь — жыццё, Хвароба — срэбра, золата — пагібель, Рашыў, калі я з золата падам Каму віно, то гэта не пашана, А тайны знак яму, што гэтага — забі! У Вільні ўсе мы Кейстута чакалі I чару зал ату ю для яго Трымалі. Каб за мір ён з намі выпіў. Вар'ят жа ў Крэве Кейстута забіў.

В ітаўт

Чаму ты не прывёз яго жывым, Каб твае словы ён для нас пацвердзіў?!

Ягайла

Я ў гневе не ўтрымаўся і зарэзаў Пачвару гэту. А цяпер — рашай, Мой лёс, маё жыццё рашай ты, Вітаўт, Калі я вінаваты — засячы. А не — Хай прынясуць мой меч. Ен там, у полі, На тым жа месцы твой калісь тырчаў. Адзін прыму я смерць ці мір. Адзін. Хай больш ліцвіны між сабой не б'юцца.

В ітаўт

Ягайла, я табе заўсёды верыў, А гэта вера несла кроў і смерць! Баюся, што і зноўку будуць біцца Ліцвіны ўсе, як лютыя звяры, Каб выправіць твой грэх і крывадушша Перад зямлёю роднай і прад Богам! Хай гэтым разам толькі Ен рашае Твой лёс і мой. Прынесці меч сюды! Мы будзем зараз біцца, і калі Ты не ўтрымаеш меч велікакняскі,

Дык гэта будзе верны знак з нябёсаў,

Што ты забойца Кейстута! Што зноў

Ты хлусіш! I тады, Ягайла,

Я засяку цябе. Калі ж

Свой меч мне утрымаць не стане сілы,

Я на калені стану прадтабою,

Да смерці мушу быць тваім рабом!

Я г а й л а

Хай будзе так.

В ітаўт

Меч князю прынясіце!

Ягайлу прыносяць меч.

Ягайла

Мы пачынаем!

В ітаўт

Дык судзі ж нас, Бог!

Б'юцца.

(Выбівае ў Ягайлы меч.) Нябёсы падалі свой верны знак, Аднак хачу пачуць яшчэ прызнанне! Ты загадаў, каб Кейстута забілі?!

Я г а й л а

Сячы! Калі нябёсаў блаславенне Ты атрымаў, нашто мне гаварыць?

Вітаўт падымае меч. З'яўляюцца княгіня Анна і

каралева Ядвіга.

Княгіня Анна

Спыніся, Вітаўт! Хіба хочаш ты, Каб твой народ лічыў цябе за ката?! Ты Бога спакушаў турнірам гэтым! I ці не д'ябал знак табе падаў?

Я д в і г а

Мой брат! Няўжо сваю сястру, Што яшчэ мужа нават не спазнала, Маркотнаю ўдавою зробіш ты? Пасварыш Польшчу родную з Літвою?

Ягайла

Сячы! Ці даспадобы прыніжэнне Найлепшай і цудоўнейшай з жанчын?!

Я д в і г а

^ Даруй усім, і Бог табе даруе,

Я на калені стану: зберажы

Спакой і лад у дзвюх сваіх дзяржавах,

Не стань братазабойцам.

В і та ўт

Ўся Літва

Схіляецца прад вамі, каралева. (Ломіць свой меч і параньвае руку.) Мой брат, ты бачыш, я руку парэзаў Абломкам вострым княскага мяча. Бяры яе...

Ягайла ломіць свой меч і параньвае руку. Ягайла

А вось табе мая...

Тут кроплі ёсць Рагнеды, Рагвалода, Міндоўга, Гедыміна, і ў цябе 3 рукі сцякаюць гэтакія ж кроплі. Давай іх злучым.

Вітаўт і Ягайла злучаюць рукі.

Дружыннікі

Хай жывуць браты! Вялікія! У вялікім нашым княстве! Я г а й л а. 3 сённяшняга дня і назаўсёды вялікае княжанне ў Вільні, пасад дзядзькі свайго, вялікага князя Альгерда, і бацькі свайго, вялікага князя Кейстута, возьме вялікі князь Вітаўт! Вя- лікаму княству Літоўскаму надаюцца правы незалежнай дзяр- жавы! Гэта мае ўказы як вялікага князя і як караля Польшчы. Дружыннікі

Бог, блаславі нам Вітаўта на княства!

Ягайла

Здабыты мір! Хай будзе ён да скону! Усе ў Вільню! Прымяраць табе карону.

Трубяць у рог. Усе разыходзяцца.