- •3 Прыцемкаў — целы дзявочыя нашы, Косы — з сівых туманоў, Вочы мы маем ад зорак, мы скажам Ўсё, што было і што збудзецца зноў. Першая беражніца
- •Беражніцы прыводзяць з лесу Алёну. Вочы ў яе заплюшчаны. ' Беражніцы пачынаюць расчэсваць ёй валасы.
- •Сцэна другая
- •I я цябе люблю, Алёна. Усё ж скажы, Хто замак збудаваў ў тваім дзявочым сэрцы?
- •3 Дружынаю?
- •Сцэна трэцяя
- •Сцэна чацвёртая
- •Не. Пачуць зусім не здольны Нічога я. Пакуль гаворыш ты.
- •Зноў спяваюць! Ты чуеш, прынц?
- •Сцэна пятая
- •Сцэна шостая
- •Люцень! Люцень. Слухаю князя!
- •I пешкі цераз поле напрасткі, а дроцікі, мячы, нажы і коп'і, Як голы лес, паўстаў здалёк сцяной, I коні засталіся за спіной. Люцень
- •Сцэна восьмая
- •3 Чароўнаю Ядвігаю ў дадатак.
- •3 Крэва.
- •I верны твой Кудаш мячом забіты
- •3 Полацкага княства. Наш князь маіх бацькоў вам падарыў. Княгіня Анна
- •Сцэна другая
- •Сцэна трэцяя
- •Сцэна чацвёртая
- •3 Кім каля замка варта размаўляе?
- •Сцэна пятая
- •I вочы апусці, каб не аслепнуць! Ваявода
- •I скажаш мне дакладна? Люцень
- •Сцэна сёмая
- •З'яўляецца Ягайла.
- •I няхай,
- •I нехта іншы ўвойдзе да цябе, 1
- •Сцэна восьмая
- •Сцэна дзевятая
Сцэна другая
Гародня. Пакой у замку Вітаўта. Раніца. Алёна прыбірае княгіню Анну.
Княгіня Анна
Алёна, як сяброўцы, раскажы, Што ты рабіла ноччу на Купалле?
- Алёна
Пляла вяночкі. Княгіня Анна
А яшчэ, яшчэ?
Алёна
Пад месяц свае грудзі падстаўляла, Каб поўнымі, як ён, заўжды былі, Купалася. Княгіня Анна
Хто абдымаў?
Алёна
Не помню. Княгіня Анна
Не помніш? Але ж нехта абдымаў?
Алёна
Ой, не, княгіня, далібог, не помню, Купальскай ноччу ў галаве туман. Княгіня Анна. Табе ужо час падшукваць князя. Алёна. Якога князя?
Княгіня Анна. Жаніха... Хочаш замуж? Алёна. Не, не хачу. Княгіня Анна. Чаму ж?
Алёна. Так Бог судзіў... Мой ад мяне далёка, хто ж мкнецца да мяне, ад тых далёка я.
Княгіня Анна. Далёка, кажаш? Дык давай пашлём
ганца.
Алёна. Туды ён не даскача. Ах, мая княгіня, калі б ты ведала, як я люблю цябе. Княгіня Анна
I я цябе люблю, Алёна. Усё ж скажы, Хто замак збудаваў ў тваім дзявочым сэрцы?
Алёна
Ой, не, княгіня, лепей не пытайся! Княгіня Анна Скажы...
Алёна
Нетрэба!
Княгіня Анна Я дапамагу.
Алёна
Мне дапаможаш ты? Ой, мілая княгіня, Калі б ты знала... Княгіня Анна Што?
Алёна
Далёка вельмі ён. Княгіня Анна
Запросіць князь яго да нас у княства Ці выкупіць, калі не вольны ён.
Алёна
Не, вольны, але выкупіць няможна. Княгіня Анна Жанаты?
Алёна
Так.
Княгіня Анна
Прачыстая Марыя!
Алёна
Любоў да Бога, кажуць. Калі грэх — Каханне гэта, значыць, грэх ад Бога. Княгіня Анна
Алёна, што ты кажаш?
Алёна
Я кахаю!
Хай гэта грэх. Дык гэта і збавенне. Княгіня Анна
Здаецца, князь.
Уваходзяць Вітаўт і Кудаш.
В ітаўт
Пакіньце нас з княгіняй.
Кудаш і Алёна кланяюцца і выходзяць.
Княгіня Анна
Вітаю з ранкам светлым, любы княжа! Дзе ты правёў святую ноч Купалля? Ты, можа, кветку-папараць знайшоў? Ці стрэў Купалу?
Гэтая дзяўчына,
Што тут была, адкуль яна?
Княгіня Анна Алёна?
Яна ж сюды прыехала са мной, Штовечар сцеліць ложа мне і князю. Прыгожая?
В ітаўт
Нахабны, дзёрзкі позірк! Княгіня Анна
Няпраўда гэта. Не ў гуморы князь, Алёна тваёй жонцы за сяброўку.
В ітаўт
Хай Бог нам толькі ворагаў пакіне, Зратуе ж ад сябровак і братоў. Бяда у княстве. Брат паўстаў на брата. Ягайла ў Вільні. Рыцары у Троках, Зноў гвалт, вайна. Княгіня Анна
О, бедны наш народ! Чым толькі правін іўся ты прад Богам, Каб жыць у акружэнні чорных сіл. Быць занядбаным, ссечаным, забітым Тэўтонцам, туркам і рукой сваіх сыноў! Пашлі ганцоў да бацькі найхутчэй, Смаленскі князь паможа.
В і таўт
Не патрэбна.
Суседа запрашаюць толькі ў госці, Ў час сваркі трэба дзверы зачыняць. Зайшоў я развітацца. Еду ў Трокі. Княгіня Анна
3 Дружынаю?
В ітаўт
Адзін. Княгіня Анна
Князь, ты жартуеш!
Каб без мяча ды ў логава ваўка
Ісці?
В і таўт
А меч крыві папросіць? А гэта кроў знясіленых ліцвінаў, Мы сварымся, а кроў ліюць яны. Бывай, княгіня. Дзетак пацалуй, Я веру, што Хрыстос нам дапаможа Усталяваць спакой ў Вялікім княстве.
Княгіня Анна
Бывай, мой князь!
Выходзяць. З'яуляецца Алёна.
Алёна
О, гора! Гора! Гора!
Сцэна трэцяя
Трокі. Пакой у замку. Князь Я г а й л а з чарай віна. Я г а й л а
Калі, хто і нашто кроў параўнаў з віном I з хлебам цела. Так, віно сп'яняе, Жывём жа мы, з'ядаючы другіх. Глынуў хоць раз — і ты п'яны ужо, Раз укусіў — і хочаш есці зноўку! Не пі — тады не будзе мучыць смага. Не еш — спатоліць голад нельга. Гэй, Люцень!
Уваходзіць Люцень.
Люцень
Што князь загадае?
Я г а й л а
Яшчэ віна! Люцень
Пі на здароўе, князь!
Я г а й л а
Сабе налі! Люцень
Вялікі гонар.
Я г а й л а
Пі!
Люцень
Бог, блаславі пасад Літоўскі ў Вільні!
ГТюць.
Я г а й л а. Што паведамляюць даносчыкі? Люцень. Кейстут з невялікім атрадам выправіўся ў По- лацк да свайго гарбатага нашчадка князя Андрэя. Я г а й л а. Навошта?
Л ю ц е н ь. На падмогу, трэба думаць. Проста так ён велі- какняскі пасад не аддасць.
Я г а й л а. Велікакняскі пасад мой! Мой!
Л ю ц е н ь. Хай мне даруе вялікі князь. Я хацеў сказаць: проста так ён не скарыцца.
. Я г а й л а. Чаму не паслаў дружыну напярэймы?
Л ю ц е н ь. Шляхоў багата ў Полацк. Па якім пойдзе Кейстут, не ведаюць і яго ратнікі. Я г а й л а. А Вітаўт? J1 ю ц е н ь. Сядзіць у Гародні. Я г а й л а. Ратнікаў збірае? JI ю ц е н ь. Моліцца. Я г а й л а. Яшчэ віна!
Л ю ц е н ь. Слухаю. (Кланяецца і выходзіць.) Я г а й л а
Ты, Вітаўт, нарадзіўся быць другім,
Хаця па ўсім ты першы, мне вядома.
Як дзеўка, што народзіцца прыгожай,
Хоць у шаўкі яе, хоць у рыззё,
Ты хоць памый яе ці так пусці — нямытай,—
Прыгожая! А нейкая другая
Ваюе, каб багоў несправядлівасць
Хоць трошкі выправіць, з прыгожаю зраўняцца.
I мые твар крывёй і малаком,
I акунае сваё цела ў зёлкі,
I косткаю з хрыбта пярэстай стронгі
Расчэсавае нанач валасы.
Ну дык якая ж вартая павагі?
Хто атрымаў нябёсаў падарунак
Ці хто стварае боскае рукамі?
Як гэта я раблю. О не, мой браце!
Табе для першынства ўсё дадзена багамі,
А я рабіў ды і зраблю ўсё сам.
Уваходзіць J1 ю ц е н ь.
Л ю ц е н ь. Віно для князя. Хай вялікі князь даруе, калі за- смучу.
Я г а й л а. Кажы!
Л ю ц е н ь. Увесь люд у Вільні і у Троках адракаецца ад прысягі Кейстуту і нанава прысягае вялікаму князю Ягайлу. Я г а й л а
Ты гэтым засмуціць мяне баяўся? Я ведаю паскудны свой народ, Ён прысягне татарыну і турку, Паляку і тэўтонцу, маскавіту I Залатой Ардзе. Таму, хто зверху будзе,
Блудніца прысягне таму, хто болей дасць, А гэты люд — хто абдзярэ дашчэнту. Хай прысягаюць, бачыць не хачу. JI ю ц е н ь
Адзін сказаў: не буду прысягаць.
Я г а й л а
Хто ён такі? Л ю ц е н ь
Янук Дамаш. Баярын.
Я г а й л а
Так і сказаў: не буду прысягаць? Л ю ц е н ь
Інакш сказаў: не прысягну Ягайлу.
Я г а й л а
Сюды я го! Л ю ц е н ь
Ентут.
Я г а й л а
Не, пачакай.
Тры чары бачыш? 3 золата. Вось срэбра. I медзяная. Іх таўрыдскі князь Прыслаў з паклонам некалі ў дарунак Князю Альгерду. Мы праверым зараз, Ці кемлівы ты, Люцень. Адкажы: Жыццё, хвароба, смерць. Вось тры сястрыцы, I кожная з сваёй чары п'е. Якая і з якой? Люцень
Падумаць трошкі трэба... Здаецца мне, што медзь — гэта жыццё, Хвароба ж болей ладзіцца са срэбрам, А золата вышэйшае — то смерць.
Я г а й л а
Налі ж віна тры чары і сачы, 3 якой я вып'ю. Люцень
Toe й стацца мусіць. Я г а й л а
Сюды яго.
Прыводзяць звязанага Д а м а ш а.
Які сабака асмеліўся звязаць таго, хто мае герб? Дамаш. Эх, князь... Не крыўдна, калі вяжуць, крыўдна, і звязанага б'юць. Я г а й л а. Люцень!
Люцень. Слухаю князя!
Я г а й л а (б 'еяго). Не датыкай сваіх паскудных рук да ча- лавека, адзначанага Богам!
Люцень. Даруй, князь, вінаваты! Я г а й л а (б'е). Паважай тытул! Люцень. Даруй, князь!
Я г а й л а. Я табе пакажу, як таптацца па тым, хто стаіць зверху, нават калі ён мне закляты вораг! Развязаць! Наступным разам павешу на гэтых вяроўках! Пайшоў прэч, нягодны!
Люцень кланяецца і выходзіць.
Дык як завуць цябе, шаноўны мой баярын? Д а м а ш
Янук Дамаш.
Я г а й л а
Ад куль ты будзеш?
Дамаш
3 Вільні.
Я г а й л а
Дык што, не хочаш, кажуць, прысягаць?
Дамаш
Я прысягаў аж тройчы за жыццё.
Я г а й л а
I тройчы адмаўляўся?
Дамаш
Толькі двойчы.
Ад Перуна і ўсіх нашых багоў
I ад цябе, вялікі князь Ягайла.
Я г а й л а
А верным толькі Кейстуту застаўся?
Дамаш
Дадай яшчэ Альгерда, свайго бацьку, I Гедыміна — дзеда, пры якіх Наш край ажыў, аддыхаўся ад войнаў I перайшоў к табе адбудаваным I Кейстутам таксама, тваім дзядзькам.
Ягайла
Які напад зрабіў у Вільні на мяне, Пазбавіў волі, княскага пасада I ў Віцебск адаслаў, як у турму! Яму вы прысягалі —дараваў я! Прадалі, як Хрыста, і я забыўся!
Перажагнайся, князь! Што ты гаворыш? Не можа быць народзе наш Іудам, Дый ты ўжо не раўняй сябе з Хрыстом.
Я г а й л а
Даруй мне, Божа!
Д а м а ш
Ён табе даруе. Даруе, як і тое дараваў, Што Кейстута і Вітаўта хацеў ты, У Вільню заманіўшы, атруціць! I крыжакам даваў пісьмова клятву, Што востры крыжтэўтонскі залунае Ад Вільні аж да Тураўскага княства! Вялікі князь! Ды як жа свой пасад Пад ногі падсцілаць паўночнаму суседу?
Ягайла
I хто ж табе такога вось наплёў? Вітаўт ці Кейстут?
Дамаш
Я пячатку бачыў,
Віцязь без твару, меч і тоўсты шчыт I подпіс: «Вільня, крыж, потым Ягайла» Пастаўлены пад тым, што я сказаў. Калі пячатка тэта не твая — Ягайлу прысягну жыццём і Богам.
Ягайла
Жыццём не трэба. Каго з блізкіх маеш?
Д а м а ш
Дзяцей і жонку. Маці і дзядоў. Ягайла
I дзе ж яны?
Д а м а ш
Усіх адправіў ў Полацк.
Ягайла
Дык а чаму ж тады не з'ехаў сам?! Застаўся, каб у вочы плюнуць князю?
Дамаш
Незлодзей я! Навоштамнеўцякаць?
Ягайла
Уцякаць не хочаш. Прысягаць не мусіш.
Дамаш
Хрысту сілком прысягу не даюць. А я даваў, бо князь Альгерд прымусіў! Пасля прымусам прысягаў табе!
Чаму ж прымусам?
Дамаш
Ці ты старшы у родзе,
Каб сесці на Літоўскі наш пасад?
Я г а й л а
Так князь Альгерд жадаў!
Дамаш
Па просьбе жонкі Ён перад смерцю здаў табе пасад. Усім вядома: кволых дзетак любіць Сапраўдная жанчына.
Я г а й л а
Гэта мне
Усё гаворыш ты і не баішся?
Дамаш
Абрыдла ўсё жыццё баяцца праўды, Няпраўдзе ж прысягаць і дагаджаць.
Я г а й л а
Няпраўда — гэта я?
Дамаш
Ты так гаворыш.
Ты, князь, прывёў тэўтонцаў да Л ітвы, Яны для нас — паўночныя татары! Ты ў княстве хочаш быць уладаром, А перад імі поўзаць на каленях. Маскоўскі князь так робіць прад Ардой, А нам нашто?
Я г а й л а
Даволі, зразумеў я! Ты думаеш, што княствам кіраваць Гэтак жа лёгка, як ціхмянай жонкай? Туттрэба хітраваць і быць вужакай, Падумаўшы адно — сказаць другое, А ўрэшце нешта трэцяе зрабіць.
Дамаш
Ёсць «так» і «не», астатняе — ад д'ябла.
Я г а й л а
Не паважаць сумленнасць немагчыма, Тут можна нават дзёрзкасць дараваць. Не хочаш прысягаць, то і не трэба, Хай будзе Бог суддзёй табе і мне. У кожнага ад Бога свой пасад. Пі княскае віно. Гэй, дзе ты, Люцень!
Уваходзіць Люцень.
Налі віна баярыну.
Дамаш
Эх, княжа,
Калі ты атруціць мяне сабраўся, Атруту вып'ю сам. I без віна.
З'яўляюцца Купала і беражніцы.
Купала
Жыцця пачатак — першы крок да смерці, А смерць — акно у новае жыццё. Жыццё адно жыццё толькі разбурыць, I смерць заўсёды разбурае смерць. Беражніцы (танцуюць каія Дамаш а)
Не бойся, віцязь, мы цябе сустрэнем, Аблашчым, супакоім, зберажом, Тут гэтак, як і ў вас, спяваюць птушкі, Сады квітнеюць і цурчыць ручай... I зорнае святло з усіх бакоў Тваю душу ласкава абагрэе.
Ягайла
Чаму ж ты князя лютым зверам лічыш? Клянуся бацькам, не крануць цябе Hi меч, і ні страла, і ні атрута, Пакуль я князь. Вось табе чара. Пі! (Падав яму зачатую чару.)
Дамаш
Я, князь, бяды табе не пажадаю...
(П'е.)
юцень накідвае яму ззаду на шыю засморгу і душыць. Дамаш асядае
долу.
Ягайла
Ты хто, халуй?! Яму ж я кляўся бацькам! Люцень
Вялікі князь і не парушыў слова, Hi яд, ні меч яго не закрануў.
Ягайла
Прэч, ваўкалак! Люцень
Як скажаш, любы княжа.
Разыходзяцца.
Беражніцы
Цябе любоў сустрэне, мілы віцязь, Пяшчотны гіацалунак любай маці I постаці сівых тваіх дзядоў...
Купала
Замкнёны круг. Ты да сябе прыйшоў.
Беражніцы танцуюць над нерухомым целам Дамаша.
