- •1.Т. Як навука. Яе прадмет і задачы. Роля т. У рэд.-выд.Працы.
- •2. Суправаджальныя артыкулы і звесткі пра біяграфію п.
- •3.Этапы станаўлення т. Выпрацоўка тпвт.
- •4. Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны.
- •5.Рэдакцыя і варыянт. Размяшчэнне розначытанняў у выданні.
- •6. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Голуб Тэрэза).
- •7.Прыёмы размяшчэння тэкставага матэрыялу ў выданні.
- •8. Спадчына Якуба Коласа: праблема аўтарскай волі (Мушынскі).
- •9.Роля мемуарнай літаратуры ў падрыхтоўцы выдання.
- •10. Спецыфіка даследаванняў твораў фальклорных, старажытнай і новай літаратуры.
- •11. Максім Багдановіч: з гісторыі выдання літ.Спадчыны.
- •12. Спосабы ўстанаўлення праўдзівасці ці міфічнасці падзей у стар.Тэкстах.
- •13. Аўтограф як адна з крыніц тэксту.
- •14.Дахрысціянскія рукапісы. Прыёмы і метады іх датавання.
- •15. Манускрыпты н. І с. Запаветаў. Тэксталагічная хар-ка код.
- •3. Унциальные библ.Р., пергаментные кодексы 4-9 вв.
- •5. Лекционарии 3-17 вв.
- •6. Рукописи библейских *переводов Библии на древние языки.
- •16. Праблема ўстанаўлення асноўнага тэксту і атва.
- •17. Каментар, яго задачы, тыпы і размяшчэнне ў выданні.
- •18. Тэксталагічны аналіз аповесці в. Ластоўка “Лабірынты”
- •19. Тэксталогія паэтычных твораў у. Караткевіча
- •20. Тэксталогія і г.Т. Крыніцы тэксту як фактычная база для т.
- •21. Сутнасць паняццяў аўтограф і атрыбуцыя. Метады атрыбуцыі.
- •22. Крыніцы памылак ці псавання тэксту: гісторыя і сучаснасць.
- •23.Падробкі. Іх тыпы і значэнне ў літаратурным працэсе.
- •24. Поўны збор твораў Янкі Купалы: канцэпцыя выдання і яе практ. Рэалізацыя (Мушынскі).
- •25. Даведачны апарат выдання, яго складовыя часткі і функцыі (Лихачёв).
- •26. Тыпы старажытных кніг Евангелля. Тэкст.Разых. У кнігах Ев.
- •27. Транскрыпцыя. Сутнасць паняццяў варыянт, рэдакцыя, версія.
- •28. Генеалогія спісаў с. Вкл 1588. Тэкст.Ан.Ст.Вкл 1588 г.Выд.
- •29. Кан’ектуры. Спосабы іх увядзення ў тэкст.
- •30.Тыпы і віды выданняў. Прынцыпы класіфікацыі выдання
- •31. Сутнасць паняццяў: спіс, копія, рукапіс, помнік, зборнік, канвалют. Праблема атрыбутавання тэкстаў старажытнай пісьмовасці.
- •32. Узнікненне беларускай тэксталогіі як навукі. Т. Дзейнасць Замоціна.
19. Тэксталогія паэтычных твораў у. Караткевіча
Цікавыя факты з аўтабіяграфіі:
1936-1941"Пісаць вершы пачаў год у шэсць, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў. Увогуле, усё гэта было разнавіднасцю дзіцячай гульні.
Тэксталогія. Пра верш.
Караткевіч: Балада пра архангелаў "Баладу пра архангелаў" Уладзіміра Караткевіча, напісаную ў 1960-х, упершыню надрукавалі толькі пасьмяротна, у 1986 годзе (зборнік "Быў. Ёсць. Буду"); пазьней перадрукавалі ў Зборы твораў. Інтэрнэтная публікацыя паўтарае Збор твораў (адно што ў папяровым выданьні камэнтар паведамляе архіўны адрас машынапіса, а на сайце гэтая крыніца названая рукапісам.)
Архіўнага тэксту, на які спасылаецца Збор твораў, я ня бачыў. Затое бачыў машынапіс пачатковага аўтарскага варыянта, з аўтографам: "Ул. Караткевіч" і пазнакаю: "Мінск. Студыя". Вось ён; пад катам -- зводка розначытаньняў і заўвагі пра іх.
Пра зьяўленьне гэтага верша расказвалася прыкладна так. Сядзелі на кінастудыі ў кабінэце, гаманілі. Адчыняюцца дзьверы, урываецца Караткевіч. "Дайце паперы!" -- Даюць. -- "Ціха!" -- Усе змоўклі. Сядае да журнальнага століка і шпарка, адразу набела -- відаць, што ўжо на хаду склаў -- піша. Дапісаў, кажа: "Слухайце! -- прачытаў. Перадрукавалі на машынцы -- расьпісаўся.
Адрозьненьні паміж пачатковым і друкаваным варыянтамі:
Можна думаць, што "над"/"пад" -- проста памылка набору: падземныя коньнікі -- занадта сюррэалістычны вобраз; пошчак можна пачуць здалёк, прылажыўшы вуха да зямлі, але тады саміх коньнікаў будзе не відаць.
Астатнія праўкі выглядаюць як рэдактарскія. Замена "Зямлі"/"планеты" -- мабыць, таму, што пры чытаньні ўголас няясна, гаворыцца пра ўвесь зямны шар ці толькі пра Беларусь; акрамя таго, "над зямлёй" ужо было ў радку 2. "Эмбрыёны"/"рудыменты" -- пэўна, з меркаваньняў логікі: рудыменты раней былі крыламі, але ўсохлі, а эмбрыёны толькі абяцаюць разьвіцца ў крылы; але аўтар напэўна не спадзяваўся, што ягоныя архангелы акрыляцца і ўбеляцца. Нарэшце, "Гітлер" і "Сталін" / "мана" і "здрада" -- звычайная за савецкім часам практыка абыходу цэнзуры: забароненыя для абмеркаваньня рэаліі замяняліся нечым абстрактным, абы не выбівалася з агульнага тону верша.
Хоць гэтыя праўкі і маюць пад сабой лагічны грунт, вершу яны, на маю думку, у цэлым шкодзяць. "Зямля" -- хоць з малой, хоць з вялікай літары -- слова важчэйшае ў вершы, чым абстрактная "планета". "Эмбрыёны" адсылаюць да тайны нараджэньня -- за "рудымэнтамі" ніякая тайна не стаіць, толькі думаеш: калі ж яны зусім паадсыхаюць? Нарэшце, пэрсаніфікаваныя "Гітлер" і "Сталін" -- нашмат глыбейшыя вобразы, чым абстрактныя "мана" і "здрада"; не на тое ж пісаўся верш, каб выказаць сьвежую думку, што каля маны і здрады бывае гора і жах; а гэтая сьвежая думка, у сваю чаргу, пазбаўляе сэнсу радкі "Невядома -- турму або волю, Невядома -- дабро ці зло": сувязь маны і здрады з турмой і злом не была сакрэтам яшчэ за цара Саламона. Тым часам імёны Гітлера і Сталіна адкрываюць пэрспэктыву, у якой такіх правалаў не застаецца.
Рэдактарам "Быў. Ёсць. Буду" пазначаны Рыгор Барадулін. От каб хто ў яго распытаўся пра гісторыю гэтае кнігі. Была гаворка, што хацелі адтуль нешта зьняць, але мастак (П.Драчоў) зрабіў такі макет, што нічога ня выкінеш; так і надрукавалі -- на мяжы дазволенага. коммент на сайце:
Гэта вельмі важны тэкст. Па-першае, гэта рэдкі (ці не адзіны?) выпадак у творчасьці Караткевіча, калі ён адкрыта выказаўся пра найноўшую гісторыю (а не скарыстаў яе як антураж для сюжэту). Было ясна, што ён у палітычным сэнсе "дзіця адлігі", пар. "У сьнягах драмае вясна" або ліставаньне таго часу, але такая выразная дэклярацыя -- рэч унікальная. І асабліва значная таму, што належыць Караткевічу -- аўтару, які ці не найбольш паўплываў у наш час на духоўнае жыцьцё краіны. Па-другое, яна ўнікальная і ва ўсёй тагачаснай беларускай літаратуры. Ты можаш з ходу назваць яшчэ вершы і прозу нашых шасьцідзесятнікаў, дзе згадваўся б Сталін і выказвалася стаўленьне да яго? Я -- не назаву. Мала пра што трапаліся на кухні ў Навума Кісьліка, мала пра што sapientisat-нічаў у сваіх артыкулах Адамовіч -- у верш гэта адзін Караткевіч пераліў. А адкрытым тэкстам гэтая ідэя зноў прагучала толькі ў перабудову. Па-трэцяе, тут фактычна дадзена канцэпцыя айчыннай і эўрапэйскай гісторыі XX ст. -- рэч зноў жа рэдкая для паэзіі; на добры толк, гэта тэма для шматтамовай эпапэі. Ну і так далей.
