Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Textologia_ShPORA.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
369 Кб
Скачать
☆

11. Максім Багдановіч: з гісторыі выдання літ.Спадчыны.

М. Б. пачаў друкавацца ў 1907 г. («Наша ніва», № 24). Пры жыцці паэта была выдадзена толькі 1 кніга яго паэтычных твораў «Вянок» (1913) і некалькі публіцыстычных брашур. Усе астатнія творы М. Б. былі раскіданы па перыядычных выданнях, шмат матэрыялаў засталося ў рукапісах неапублікаванымі. У 1918 г. упершыню ўбачылі свет на старонках газеты «Вольная Беларусь» артыкул М. Б. аб значэнні народнай творчасці ў развіцці беларускай літаратуры «Забыты шлях» і цыкл вершаў пад назваю «На ціхім Дунаю». У № 19 за той жа год у газеце была змешчана балада М. Б. «Страцім-лебедзь».

Нямала аўтографаў М. Б. сабраў беларускі бібліёграф Рамуальд Зямкевіч. Частку сабраных вершаў паэта ён апублікаваў з аўтографаў над загалоўкам «3 пасмяротных твораў Максіма Багдановіча» ў 1919 г. у віленскім часопісе «Беларускае жыццё». Гэта вершы «Народ, беларускі народ...», «Варажба», «Просценькі верш».

Вынікам чатырохгадовай работы з'явілася выданне двухтомнага акадэмічнага збору твораў паэта (Творы, т. 1—2. Мінск, 1927—1928). У ім былі змешчаны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы М. Б. Выданне гэта лічылася поўным. На думку складальнікаў, не ўвайшла толькі перапіска паэта і ўспаміны пра яго. 3 гэтых матэрыялаў Літаратурная камісія Інбелкульта меркавала скласці трэці том Твораў М. Б., які не быў выдадзены.

Пазней выбраныя творы Б. неаднаразова выпускаліся масавымі выданнямі. Усе яны груптаваліся на акадэмічным выданні 1927—1928 гг. Творчая спадчына Б. лічылася сабранай.

На самай справе гэта не зусім так. Частка аўтографаў засталася ў руках прыватных асоб, і многія аказаліся пасля 1920 г. за мяжой. У прыватнасці, за межамі нашай краіны апынуўся і архіў Рамуальда Зямкевіча.

Літаратурнай камісіі Інбелкульта былі невядомы некаторыя публікацыі, зробленыя ў Вільнюсе і Рызе. Калі публікацыя ў віленскай газеце «Наша будучыня» 7-мі перакладзеных Максімам Багдановічам на беларускую мову вершаў Поля Верлена была ўлічана, дык верша «Беларусь», апублікаванага ў «Беларускім календары» на 1927 г., работнікі Інбелкульта не ведалі. Не ведала Літаратурная камісія і публікацыі рыжскай газеты на беларускай мове «Голас беларуса», дзе з аўтографаў, узятых з архіва Рамуальда Зямкевіча, упершыню былі надрукаваны вершы М. Багдановіча «Жывая лялечка», «Цяжарная» і «Крытыку».

Гэтыя публікацыі засталіся ў той час незаўважанымі нашым савецкім друкам і ў выданні твораў паэта да 1957 г. не ўключаліся. А верш «Беларусь» увайшоў толькі ў апошняе выданне Збору твораў М. Багдановіча (1968 г).

Малавядомай засталася і публікацыя пісем М. Багдановіча да работнікаў рэдакцыі «Маладой Беларусі» і «Нашай нівы», надрукаваных у скарачэнні ў кнізе «Гадавік Беларускага навуковага таварыства».

Пасля Вялікай Айчыннай вайны шэраг невядомых раней твораў М. Багдановіча апублікавалі ў перыядычным друку В. Вольскі, М. Бареток, С. Александровіч і С. Шумаковіч. У артыкуле В. Вольскага «Невядомыя рускія тэксты Максіма Багдановіча» паведамлялася аб тым, што былі знойдзены два аўтографы М. Багдановіча. Адзін — пералічэнне твораў паэта: вершаў, апавяданняў і крытычных артыкулаў, напісаных на рускай мове і надрукаваных у розных рускіх перыядычных выданнях 1912—1914 гг. Другі аўтограф — запіс розных афарызмаў.

У 1950 г. невядомы трыялет М. Багдановіча «Крытыку» апублікаваў выкладчык педінстытута Шумаковіч («ЛіМ”).

Прыкладна з 1955 г. Інстытут літаратуры АН БССР распачаў работу над падрыхтоўкай новага выдання Збору твораў М. Багдановіча. Працавалі над гэтым выданнем В. Барысенка, Н. Перкін, I. Гарэцкі, Э. Гурэвіч, А. Харкевіч і інш. Яны вялі пошук у архівах Масквы, Ленінграда, Вільнюса, Горкага і Яраслаўля, шукаючы рукапісы Максіма Багдановіча і невядомыя яго творы, раскіданыя ў газетах і часопісах.

Работнікам Інстытута літаратуры (Гарэцкаму, Гульман) удалося знайсці ў архівах некалькі невядомых тэкстаў — вершы на рускай мове «Городская любовь» і «В горячем споре», Багдановічавы пераклады на рускую мову верша ўкраінскага паэта А. Крымскага «Тёплый гром. Цветя черешня...». Яны змешчаны былі ў аднатомніку М. Багдановіча, выдадзеным у 1957 г.

Аўтографы М. Багдановіча, што захоўваліся спачатку ў Інбелкульце, пасля ў Акадэміі навук БССР, загінулі ў час вайны. Таму ўвага даследчыкаў была накіравана на пошукі невядомых аўтографаў паэта.

Усе біяграфічныя матэрыялы, апублікаваныя да вайны, паказалі, што мы вельмі мала ведалі пра сям'ю Багдановічаў, пра жыццё самога паэта, пра ўмовы, у якіх ён жыў і працаваў. Лепшыя вынікі даў перагляд перыядычных выданняў. Праглядаючы газеты на беларускай мове, што выдаваліся ў 20-х гадах па-за межамі нашай краіны, даследчыца Ватацы напаткала публікацыю 1927 г. з архіва Рамуальда Зямкевіча ў рыжскай газеце «Голас беларуса».

У маскоўскім часопісе «Жизнь для всех» за 1914 і 1916 гг. ёй удалося знайсці 2 невядомыя раней артыкулы Максіма Багдановіча — «Иван Франко» і «Новая интеллигенция». Асабліва цікавы апошні артыкул «Новая интеллигенция». Аўтар сцвярджае ў ім думку аб тым, што інтэлігенцыя павінна несці веды народу, служыць яму.

Не была вядома даследчыкам нават цэлая брашура М. Багдановіча «Братья-чехи», выдадзеная ў Маскве ў 1914 г.

Hi ў адным выданні не публікаваліся таксама два кароткія вершы Максіма Багдановіча «Эпіграф да верша» і «Да дзяўчыны», аўтографы якіх да 1927 г. захоўваліся ў архіве Рамуальда Зямкевіча.

Такім чынам, агульнымі намаганнямі за пасляваенны час сабрана некалькі аўтографаў М, Б., выяўлены шэраг невядомых твораў з перыядычнага друку і сабраны новыя матэрыялы да яго біяграфіі. У пасляваенны час апублікаваны ўспаміны Д. Дзябольскага, В. Гарбацэвіча, Г. Валасовіч — Гразновай, Ц. Годнева, Зоські Верас.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]