Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Textologia_ShPORA.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
369 Кб
Скачать
☆

30.Тыпы і віды выданняў. Прынцыпы класіфікацыі выдання

4 тыпы выданняў: 1) Акадэмічныя, 2.Навуковыя, 3.Навукова-масавыя,

4.Масавыя

1.Акадэмічныя зборы твораў – найвышэйшы тып літаратурна-мастацкіх выданняў. Вынік працяглага філалагічнага даследвання. Падрыхтоўка акадэмічнага збору твораў патрабуе шмат часу. Акадэмічныя зборы твораў вычарпальна поўныя.

Прызначэнне акадэмічнага збору твораў: зрабіць набыткам чытачоў усю літаратурную спадчыну пісьменніка, якая дайшла да нашага часу, з мэтай далейшага даследвання яго творчасці. Такія выданні перш за ўсё адрасуюцца спецыялістам (літаратуразнаўцам, тэкстолагам).

Творы ў акадэмічным зборы размяшчаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Калі творы групуюцца па жанрах, то ў кожным раздзеле выкарыстоўваецца храналагічны спосаб групоўкі.

Сістэма паказальнікаў у акадэмічным зборы твораў максмальна поўная, паказальнікі займаюць цэлы асобны том.

2.Навуковыя выданні – вывучэнне спадчыны аўтара. Гэта база для далейшай працы даследчыкаў (адрасуюцца чытачам-спецыялістам даследчыцкага профілю). У выданнях друкуюцца крытычна ўстаноўленыяы канчатковыя тэксты ўсіх вядомых твораў.

Гэты тып выданняў характаразуецца храналагічна-жанравым прынцыпам пабудовы, які дазваляе аднавіць дынаміку развіцця пісьменніка. Для кожнага тома такіх выданняў характэрны жанрава-храналагічны прынцып размяшчэння твораў. У першым раздзеле размяшчаюцца тэксты канчатковай рэдакцыі – корпус выдання. За ім ідуць незавершаныя творы, звтым іншыя варыянты, рэдакцыі. У дадатках змяшчаюцца творы,якія былі напісаны ў сааўтарстве. Мемуары, лісты друкуюцца ў спецыяльных тамах. У прадмове характаразуюцца выданні, якія былі выпушчаны дагэтуль. Уводзіны да кожнага твора інфармуюць чытача аб структуры твора. Тэксталагічны каментар утрымлівае каментар ўсіх крыніц, інфармуе пра ўнесеныя ў асноўны тэкст змены, абгрунтоўвае аўтарства ананімных твораў, іх датаванне. Рэальныя слоўнікавыя каментары ў навуковых выданнях не прадугледжваюцца, паколькі тлумачэнні не патрабуюцца. Іменны паказальнік таксама ўваходзіць у сруктуру навуковых выданняў.

3.Выданні навукова-масавага тыпу адлюстроўваюць творчасць пісьменніка ў асобныя перыяды яго жыцця, паказваюць жанравую неаднароднасць. Уключаюць творы, якія не перавыдаваліся пры жыцці пісьменніка, ненадрукаваныя артыкулы і лісты, якія захоўваюць гісторыка-літаратурнае значэнне для сучаснага чытача.

- складаюцца па жанарава-хараналагічным прынцыпу. Асаблівая ўвага надаецца творам, якія аўтара аб’яднаў у цыклы альбо выдаваў асобнымі зборнікамі. Сюды таксама ўваходзяць творы , якія не друкаваліся пры жыцці і зборы твораў.

Апарат навукова-мастацкіх выданняў: выдавецкая прадмова, прэамбула да каментара, каментар, паказальнік.

4.Масавы тып выданняў адрасаваны масаваму чытачу. Тут друкуюцца канчатковыя тэксты пэўнага пісьменніка, якія даюць уяўленне пра яго творчасць. З твораў публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі, лістоў-успамінаў адбіраюцца толькі тыя, якія маюць цікавасць для чытача.

Жанрава-храналагічная кампаноўка масавага збору твораў дэманструе асноўныя жанры творчасці пісьменніка, яго найлепшыя творы.

Навукова-даведачны апарат выдання выконвае папулярыўатарскую функцыю і уключае: - уступны артыкул, слоўнікавы і гісторыка-літаратурны каментар з бібліяграфічнымі звесткамі пра час і месца першай публікацыі твора; пасляслоўі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]