Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_yazyku.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
423 Кб
Скачать
☆

61. Катэгорыя трывання дзеяслова і яе гісторыя. Сувязь катэгорыі трывання з катэгорыяй спосабу дзеяслоўнага дзеяння.

Трыванне дз. — грам катэгорыя, якая паказ на адносіны дзеяння да яго мяжы, законч-ці. Катэгорыя трывання ахоплівае ўсе формы дз.. Выдз два трыванні: незак і зак. Дз. незак. трывання абазн працягласць, развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы на іх мяжу: будаваць, ісці. Дз. зак. тр. абазначаюць дзеянні, якія паказ на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, стукнуць. Зн-не закончанасці дзеяння мае толькі форма зак. тр. пр. ч.: даараў. Дз. зак. тр., лексічнае зн-не якіх супадае, утвараюць суадносную трывальную пару. Такія дз. адрознів толькі граматычна: утваральныя сродкі змяняюць грам (трывальнае) зн-не, не ўплываючы на лексічнае: чытаць — прачытаць. Калі ж не толькі грам-на, а і лексічна, то яны не ўтвара-юць суадноснай трывал. пары: будаваць — надбудаваць. Не ўтвараюць формаў закончанага трывання дз., якія выступаюць звязкай пры выказніку: быць, з'яўляцца. Некаторыя дз. у адной лексеме сумяшчаюць зн-ні абодвух трыванняў, таму іх называюць двухтрывальнымі. Яны не маюць і спец. грам. (трывальных) паказчыкаў. Іх трыванне высвятляецца з кантэксту, а таксама з дапамогай іншых дз. у сказе, якія маюць грам. паказчыкі трывання. 3 катэгорыяй трывання цесна звязаны семантычныя групы дз., якія цяпер многія вучоныя называюць спосабамі дзеяслоўнага дзеяння (СДД).

Марфалагічныя сродкі — прыстаўкі і суфіксы — часам не толькі змяняюць трыванне, але і надаюць асн лексіч зн-ню дз. дадатковае, якое можа паказваць на фазіснасць дзеяння (яго пачатак, канец і г.д.), на інтэнсіўнасць (узмацненне, аслабленне дзеяння), на кратнасць (шматкратнасць, парывістасць і г.д.). СДД - гэта семантычныя тыпы дз., якія выдзяляюцца на аснове змены значэння дз. ў адносінах фазіснасці, інтэнсіўнасці, кратнасці. Большасць дз. гэтых семантычных груп маюць або толькі форму закончанага, або толькі форму незакончанага трывання. Аднак некаторыя з іх дапускаюць і суадносныя пары трывання. Асноўныя семантычныя групы – СДД: дз. са значэннем пачатку дзеяння ўтвараюцца пры дапамозе прыставак за-, па-, уз-: забегаць; дз. з абмежаваным у часе зн-нем паказваюць, што дзеянне працякае ў пэўны прамежак часу (па-, пра-, пера-: пагаварыць, памаўчаць); дз. з выніковым зн-нем абазначаюць дасягненне выніку дзеяння: яны маюць форму зак. тр-ня, утвар. ад дзеясловаў незак. трывання пры дапамозе прыставак вы-, за-, з, с-, на-, а-, аб-, ад-, па-, пад-, пра-, раз-, да-: выбеліць, выгадаваць. Некаторыя з такіх дз. утвараюцца пры дап. прыставак і постфікса -ся: наваявацца. Асобныя дз. ўтвараюць суадносныя пары трывання: на-есціся — наядацца; дз. аднакратнага значэння называюць дзеянне, выкананае за адзін прыём, імгненна, утвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ну-, -ану-: скокнуць, сыпануць. Дз. мнагакратнага значэння называюць дзеянне, якое паўтаралася ці будзе паўтарацца многа разоў. Гэтыя дз. ўтвараюцца пры дапамозе прыстаўкі папа-: папаездзіць. Зн-не перарывістасці маюць дзеясловы, што абазначаюць дзеянне, якое адбываецца з перапынкам, нерэгулярна. Яны ўтвараюцца пры дапамозе прыставак па-, уз- і суфіксаў -ва-, -іва-(-ыва-)і маюць форму незак. тр: узмахваць, пакрэсліваць. Зн-не размеркавальнасці дзеяння, маюць дзеясловы, якія ўтвараюцца пры дапамозе прыставак па-, пера-: пакусаць, павырываць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]