Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_yazyku.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
423 Кб
Скачать
☆

104. Сучаснае беларускае мовазнаyства.

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На значна вышэйшым навукова-тэарэтычным узроўні стала праводзіцца вывучэнне фанетычных сродкаў беларускай мовы пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэтаму паспрыялі далейшыя поспехі ў распрацоўцы фаналагічнай тэорыі, прымяненне новых, эксперыментальных метадаў даследавання фанетычных з'’ў, стварэнне ў рэспубліцы неабходнай матэрыяльнай базы – лабараторый, аснашчаных адпаведнымі тэхнічнымі сродкамі для правядзення эксперыментальна-фанетычных даследаванняў. У беларускім мовазнаўстве ўзнік новы перспектыўны напрамак – эксперыментальная фанетыка. Даследаванні сталі праводзіцца больш дакладнымі і эфектыўнымі метадамі і прыёмамі. Першай працай такога роду з’явілася манаграфія Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага “Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы” (1969). Затым выйшла ў свет манаграфія А.І.Падлужнага і В.М.Чэкмана “Гукі беларускай мовы” (1973). У гэтай кнізе ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве даецца поўнае апісанне артыкуляцыі галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы на аснове палатаграм, рэнтгенаграм, фота і кіназдымкаў маўлення. Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле А.І.Падлужнага праведзены буйныя даследаванні фанетычнай сістэмы беларускай мовы, вынікі якіх абагульнены ў манаграфіях “Фанетыка слова ў беларускай мове” (1983) і “Фанетыка беларускай літаратурнай мовы” (1989). Для вышэйшай школы выдадзены спецыяльны вучэбны дапаможнік “Фанетыка беларускай мовы” А.А.Крывіцкага і А.І.Падлужнага (Мн.,1984). Многа зрабіў для распрацоўкі беларускай арфаэпіі Ф.М.Янкоўскі – аўтар працы “Беларускае літаратурнае вымаўленне” (1960), якую ён пры наступных перавыданнях удакладняў і дапаўняў.

2 Вывучэнне словаўтваральных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Усебакова, як асобная навуковая дысцыпліна словаўтварэнне стала вывучацца толькі пасля Айчыннай вайны. Значнае месца словаўтварэнню адвялі аўтары “Граматыкі беларускай мовы” (1962). У наступнай абагульняючай акадэмічнай працы – “Беларуская граматыка” (1985) словаўтварэнне вылучана ў асобны раздзел, аўтары якога – П.У.Сцяцко і В.П.Лемцюгова. Ён займае амаль 150 старонак. Даецца сціслая характарыстыка марфемікі і марфаналогіі, а затым апісваецца словаўтварэнне назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў і прыслоўяў. Тэарэтычнаму асвятленню сучаснага беларускага словаўтварэння прысвечаны працы П.П.Шубы “Уводзіны ў граматыку беларускай мовы” (1969) і Л.М.Шакуна “Словаўтварэнне” (1978). З дапаможнікаў, прызначаных для вывучэння марфемнага складу слоў і словаўтварэння, неабходна адзначыць “Марфемны слоўнік беларускай мовы” А.М.Бардовіча і Л.М.Шакуна (1975, 1989). Тут у алфавітным парадку падаюцца словы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, падзеленыя на марфемы з пункту гледжання прынцыпаў іх марфемнай члянімасці. Падрыхтаваны яшчэ адзін вельмі патрэбны дапаможнік – “Словаўтваральны слоўнік сучаснай беларускай літаратурнай мовы” ў аб’ёме каля 50 тысяч слоў, аўтары якога А.М.Бардовіч, М.М.Круталевіч, А.А.Лукашанец.

3. Вывучэнне марфалагічнага ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У пасляваенны час вывучэнне марфалагічнага ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы разгарнулася ў розных накірунках. Грунтоўную навуковую распрацоўку атрымалі амаль усе марфалагічныя катэгорыі ў межах тых ці іншых часцін мовы. Былі перагледжаны і самі прынцыпы размежавання часцін мовы, удакладнена іх класіфікацыя. Амаль кожная з часцiн мовы зараз мае сваё манаграфічнае апісанне. Так, назоўніку прысвечаны дзве манаграфіі: М.А.Жыдовіч – “Назоўнік у беларускай мове” (Мн.,1969) і А.І.Наркевіча – “Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы” (Мн., 1976). Манаграфічнае апісанне прыметніка зрабіў М.Г.Булахаў у працы “Прыметнік у беларускай мове” (Мн., 1964). Пра лічэбнік выдадзена невялікая праца П.В.Вярхова “Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі” (Мн., 1961). Аднак яна даволі поўна асвятляе марфалагічную структуру розных груп лічэбнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вывучэнню дзеяслова прысвечана манаграфія Ю.Ф.Мацкевіч “Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове” (Мн., 1959), якая выканана на фактах галоўным чынам сучасных народных гаворак, але дыялектны матэрыял паслядоўна параўноўваецца з фактамі літаратурнай мовы. Са службовых слоў паўней за іншыя апісаны прыназоўнік – у манаграфіі П.П.Шубы “Прыназоўнік у беларускай мове” (Мн., 1971). Марфалагічная структура сучаснай беларускай літаратурнай мовы атрымала даволі грунтоўнае навуковае асвятленне ў параўнанні з іншымі яе структурнымі ўзроўнямі.

4. Вывучэнне сінтаксісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Найбольш поўна сінтаксіс беларускай мовы падаецца ў апісальна-нарматыўнай граматыцы беларускай мовы “Граматыка беларускай мовы. Сінтаксіс” (1966). Некалькі манаграфій прысвечана даследаванню беларускіх словазлучэнняў. Гэта манаграфія А.І.Наркевіча “Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове” (1972). Для нарматыўнай рэгламентацыі ўжывання розных тыпаў словазлучэнняў немалаважнае значэнне мае створаны Г.У.Арашонкавай і В.П.лемцюговай слоўнік-даведнік “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991).

Вывучэнню іншых структур і тыпаў простага сказа прысвечаны наступныя манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі: Аўласевіч М.А. “Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове” (1970); Базыленка А.М.”Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1964); Гаўрош Н.В. “Намінатыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове” (1975), Бурак Л.І. “Далучэнне ў сучаснай беларускай мове” (1975); Данільчык З.П. “Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс простага сказа” (1984).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]