Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_yazyku.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
423 Кб
Скачать
☆

20. Лексікалогія як навука аб слове.

Лексікалогія- раздзел лінгвістыкі, які вывуч. слоўнікавы склад мовы, вывуч. лексіку- прадмет вывучэння. Лексіка- сукупнасць усіх слоў мовы. Прадмет лексікалогіі-лексема. Задачы лексікалогіі: вызначэнне слова, як асн. адзінкі мовы, высвятленне сувязей значэння слова з паняццем, вылучэнне разнаст, тыпаў значэнняў слоў, высвятленне разн, тыпаў сістэмных адносін, якія існуюць у межах розн. груп лексікі. Слова-фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Словы служаць для моўных зносін п\ж людзьмі. Значэнне слова- прынятае грамадствам суадноснасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці. Лексічнае значэнне слова-сума сем слова.Асн. прызначэнне слова ў мове-называць прадметы, іх прыметы, дзеянні і з’явы. Прадметы і з’явы рэчаіснасці адлюстроўваюцца ў нашай свядомасці ў выглядзе паняццяў пра іх. Паняцце- абагуленае ўяўленне людзей пра істотныя прыметы і ўласцівасці прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Паняцці ўзнікаюць і рэалізуюцца ў словах, за якімі замацоўваюцца адпаведныя значэнні. (Ядро-выражае адно паняцце “унутраная частка чаго-н.” І мае некалькі лексічных значэнняў “унутраная частка плода”, “артылерыйскі снарад”і г.д.) Лексема – слова, якое валодае лексічным значэннем. Аб’ектам даследавання ў лексікалогіі з’яўл. слова, якое вывуч. з пункту гледжання семантыкі (адназначнае, мнагазначн.) і сістэмных адносін (сінанімічныя, полісемантычныя, антанімічнвыя, аманімічныя), паходжанне, сферы выкарыстання і канатацыі (вялікая колькасць дадатковых сэнсаў, адносіны гаворачага да рэчаіснасці).

Тыпы лексічных значэнняў слова.

Адрознів. 2 асноўныя лексічныя знач. слова: прамое (непасрэдна ўказвае на прадмет) і пераноснае. Словы можа мець некалькі прамых значэнняў( шапка-“галаўны ўбор”,“загаловак, агульны для некалькіх артыкулаў). Словы, якія маюць адно лексічн. значэнне, наз адназначныя (навуковыя тэрміны, назвы асобных дрэў, кустоў, ягад, грыбоў). Значна больш у лексіцы мнагазначн. слоў. Уласцівасць слоў мець некалькі лекс. значэнняў наз. мнагазначнасцю. У мнагазн. словах м.б. некалькі прамых і пераносных значэнняў. Пераносныя значэнні-знчэнні, якія ўзніклі ў слове у выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі. Пераносныя знач. –другасныя, вытворныя, і усведамляюцца толькі ў супастаўленні з прамым значэннем гэтага ж слова. Развіцце некалькіх значэнняз у слове адбываецца пры пераносе найменняў з адных прадметаў і з’яў на другія на аснове іх падабенства іх прымет, формы, колеру, прызначэння (метафара (залаты характар),па сумежнасці ў прасторы і часе метанімія (дыетычны стол,), перанос значэння з часткі на цэлае і наадварот –сінекдаха (Юра-“галава”). Вылучаюць фразеалагічна звязаныя значэнні.-такое лексінае значэнне, якое рэалізуецца толькі ў пэўным значэнні. Сінтаксічна абумоўленыялексічныя значэнні- рэалізацыя гэтых значэнняў абумоўлена сінтаксічна. Сінтаксічна абумоўленае значэнне не столькі назва, найменне прадмета, колькі яго ацэнка, хар-ка. Канатацыя- вялікая колькасць дадатковых сэнсаў, адносіны гаворачага да рэчаіснасці, вынік ацэначнага ўспрыняцця рэчаіснасці (ён пустагаловы чалавек).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]