- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Концепции этногенеза белорусов
- •4. Первые государства-княжества на Беларуси. Полоцкое и Туровское княжества.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •8. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •9. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Беларусь в революционных событиях 1917г. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Общественно-политическое, экономическое, национально-культурное положение Западной Беларуси в составе Польши.
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Советско-германский договор о ненападении. Ссср и страны Европы в начале Второй мировой войны. Освобождение Красной Армией Западной Беларуси.
- •24. Начало Великой Отечественной войны. Оборонительные бои на территории Беларуси.Установление фашистского оккупационного режиима. Политика геноцида.
- •Организация партизанского движения и подпольной борьбы. Деятельность партизан и подпольщиков на оккупированной территории бсср.
- •Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси. Итоги войны для белорусского народа и его вклад в Победу над фашизмом. Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Общественно-политическая ситуация в бсср в первое послевоенное десятилетие. Восстановление народного хозяйства бсср. Участие бсср в основании и деятельности оон.
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Общественно-политическая жизнь в бсср в середине 50-х – середине 80-х гг. Основные тенденции индустриального развития бсср в условиях развертывания научно-технической революции.
- •Попытки модернизации советской общественно-политической системы во время политики перестройки. Кризис и распад ссср.
- •События августа 1991 г. В ссср и бсср. Провозглашение Республики Беларусь. Законодательно-правовое оформление государственного суверенитета Республики Беларусь.
- •Принятие Конституции Республики Беларусь 1994 г. Введение президентской формы правления. Республиканские референдумы и их итоги. Эволюция системы государственной власти.
Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў.
Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з’яўлялася сялянская гаспадарка. Крестьяне страдали от малоземелья. Гаспадарка сялян, як дзяржаўных, так і памешчыцкіх, была вельмі прымітыўнай. Жывёлы не хапала, глеба ўгнойвалася рэдка, ураджаі былі нізкімі. Паншчына ў большасці маёнткаў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі складала 6 чалавека-дзён у тыдзень з сялянскай гаспадаркі.
. У пошуках выхаду невялікая частка сялян займалася промысламі, гандлем і іншымі пабочнымі заробкамі. Пашыралася маёмасная дыферэнцыяцыя сярод сялян. З’явіліся заможныя сяляне.
З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў.
У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўняць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі. Яна пачалася з перабудовы апарату кіравання. Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д, Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. Перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар.
З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай.
Аграрная рэформа 1861г.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Яскравым сведчаннем крызiсу прыгоннiцкай сiстэмы стала Крымская вайна. Расiя не здолела супрацьстаяць высокаразвiтым капiталiстычным краiнам Заходней Еўропы i пацярпела паражэнне. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.
Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў i гэта лепш зрабiць “зверху”. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў. 20 лiстапада 1857 г. Аляксандр II падпiсаў i накiраваў рэскрыпт (прадпiсанне) на iмя У.І. Назiмава аб заснаваннi ў Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскай губернях з прадстаўнiкоў мясцовых памешчыкаў трох губернскiх камiтэтаў i адной агульнай камiсii ў Вiльні для падрыхтоўкi мясцовых праектаў паляпшення быту памешчыцкiх сялян. Были вызначаны умовы вызвалення сялян. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі – іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян. Крыху пазней падобныя камiтэты былi створаны i ў iншых губернях Расii.
19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты (усяго iх было 17), якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў: ад свайго iмя заключаць розныя грамадзянскiя i маёмасныя пагадненнi, адчыняць гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых “Палажэнняў”. У Магiлеўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў. Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. У Гродзенскай, Вiленскай i Мiнскай губернях iснавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакiдаўся iх дарэформенны надзел. Адрэзкi дазвалялася рабiць, калi ў памешчыка заставалася меней 1/3 ўсей зямлi, але сялянскi надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.
Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць Да правядзення выкупной аперацыi (на працягу не менш за 9 гадоў) сяляне лiчылiся часоваабавязанымi i за карыстанне атрыманай зямлей павiнны былi адбываць паншчыну або плацiць памешчыку аброк.
. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавыя для ўсей Расii. Выкупная сума вызначалася праз шасцiпрацэнтную капiталiзацыю гадавога аброку. Напрыклад, калi аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублеў у год, то агульная сума, якую селянiну трэба было заплацiць складала 100 рублеў (6 руб. – 6 %, 100 % – 100 руб.). Ад 20 да 25 % гэтай сумы сяляне плацiлi непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкi атрымлiвалi ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якiя можна было прадаваць, цi закладваць. У вынiку такой аперацыi сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Такiм чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былi заплацiць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлi (на Беларусi – у 3–4 разы). Атрымлiвалася, што сяляне выкупалi не толькi зямлю, але i кампенсавалi памешчыку страту iх уласнасцi над асобай селянiна.
Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся на 20 %; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; абеззямеленым у 1846–1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцiнны сямейны надзел, i ў поным аб’еме вярталася зямля, адабраная ў сялян з 1857 г.; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
