Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
851 Кб
Скачать
☆
  1. Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси. Итоги войны для белорусского народа и его вклад в Победу над фашизмом. Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі.

Актыўны ўдзел прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў.

З першых жа дзён наступлення ў Беларусі, як сведчыць у сваіх успамінах маршал Г.К. Жукаў, на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў акружылі і знішчылі Віцебскую групоўку праціўніка (Віцебскі кацёл), вызвалілі Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам (Бабруйскі кацёл). Гітлераўцы, пацярпеўшы паражэнні на галоўнай абароннай паласе, спрабавалі замацавацца на рубяжы Бярэзіны. Аднак іх спроба была сарвана войскамі 3-га Беларускага фронту, якія фарсіравалі Бярэзіну і 1 ліпеня вызвалілі Барысаў.

Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. Баі за вызваленне Мінска пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава. У баях за горад вызначыліся многія байцы 2-га Тацынскага гвардзейскага танкавага корпуса генерала А.С. Бурдзейнага, 1-га гвардзейскага танкавага корпуса генерала М.Ф. Панова, 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бранятанкавых войск П.А. Ротмістрава, 3-й арміі генерала А.В. Гарбатава, 31-й арміі генерала В.В. Глаголева і інш.

Каля Мінска ў акружэнні апынулася больш чым 100-тысячная групоўка ворага (“Мінскі кацёл”). Гітлер звярнуўся да камандавання групоўкі з загадам, у якім патрабаваў зрабіць усё, каб выйсці з акружэння. Цэлы тыдзень, да 11 ліпеня, кіпеў “Мінскі кацёл”. Аднак фашысцкім войскам не ўдалося вырвацца з акружэння: 70 тыс. было забіта, 30 тыс. узята ў палон.

У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам, галоўныя сілы трох беларускіх франтоў рухаліся на захад. Былі вызвалены 4 ліпеня – Полацк, 5 – Маладзечна, 16 – Гродна, 28 – Брэст. Такім чынам, да канца ліпеня 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны. Паражэнне гітлераўцаў на Беларусі ў 1944 г. многія гісторыкі ацэньваюць як катастрофу вермахта, а некаторыя і як канчатковае паражэнне Германіі. Сапраўды, бітва за Беларусь у 1944 г. стала адной з буйнейшых ваенных катастроф Германіі. У ходзе аперацыі “Баграціён” савецкія войскі разбілі 28 дывізій групы “Цэнтр” з 38. Агульныя страты гітлераўцаў у Беларусі летам 1944 г. перавысілі тыя, якія панеслі яны ў бітве на Волзе: было забіта звыш 381 тыс. і ўзята ў палон 158 тыс. салдат, афіцэраў і генералаў. За месяц наступлення савецкія войскі ачысцілі ад ворага тэрыторыю працягласцю з поўначы на поўдзень больш як на 400 км і з усходу на захад больш як на 500 км. У выніку беларускай аперацыі была вызвалена не толькі ўся Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падышлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.