- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Концепции этногенеза белорусов
- •4. Первые государства-княжества на Беларуси. Полоцкое и Туровское княжества.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •8. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •9. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Беларусь в революционных событиях 1917г. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Общественно-политическое, экономическое, национально-культурное положение Западной Беларуси в составе Польши.
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Советско-германский договор о ненападении. Ссср и страны Европы в начале Второй мировой войны. Освобождение Красной Армией Западной Беларуси.
- •24. Начало Великой Отечественной войны. Оборонительные бои на территории Беларуси.Установление фашистского оккупационного режиима. Политика геноцида.
- •Организация партизанского движения и подпольной борьбы. Деятельность партизан и подпольщиков на оккупированной территории бсср.
- •Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси. Итоги войны для белорусского народа и его вклад в Победу над фашизмом. Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Общественно-политическая ситуация в бсср в первое послевоенное десятилетие. Восстановление народного хозяйства бсср. Участие бсср в основании и деятельности оон.
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Общественно-политическая жизнь в бсср в середине 50-х – середине 80-х гг. Основные тенденции индустриального развития бсср в условиях развертывания научно-технической революции.
- •Попытки модернизации советской общественно-политической системы во время политики перестройки. Кризис и распад ссср.
- •События августа 1991 г. В ссср и бсср. Провозглашение Республики Беларусь. Законодательно-правовое оформление государственного суверенитета Республики Беларусь.
- •Принятие Конституции Республики Беларусь 1994 г. Введение президентской формы правления. Республиканские референдумы и их итоги. Эволюция системы государственной власти.
Цэнтральныя органы ўлады
Вялікі князь (гаспадар) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:
абарона дзяржавы;
падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;
ажыццяўленне вышэйшага суда;
кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;
ажыццяўленне міжнародных стасункаў;
распрацоўка і выданне законаў.
Пасля 1492 г. вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.
Рада ВкЛ (паны-рада) – спачатку дапаможны орган пры вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты і асобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылі кампетэнцыі Рады:
выбары гаспадара ВкЛ;
кантроль дзейнасці гаспадара;
ажыццяўленне міжнародных адносін;
кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;
прызначэнне на дзяржаўныя пасады;
абмеркаванне і прыняцце законаў;
ажыццяўлення вышэйшага суда.
Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм.
Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па распараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сей- мы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:
выбары князя (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);
пытанні аб вайне ці міры;
збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;
вырашалі міжнародныя справы;
прымалі законы;
ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;
прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.
Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.
