Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
851 Кб
Скачать
☆
  1. Общественно-политическая ситуация в бсср в первое послевоенное десятилетие. Восстановление народного хозяйства бсср. Участие бсср в основании и деятельности оон.

Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Репрессиям подверглись бывшие военнопленные и даже целые народы (немцы, ингуши, татары, чеченцы).

Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны.

У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. У кастрычніку 1952 года пасля перапынку ў 13 гадоў прайшоў XIX з’езд партыі, на якім яна атрымала новую назву – КПСС. Усхваленне асобы правадыра - Сталина -набыла на з’езде незвычайныя памеры.

Культ асобы садзейнічаў узмацненню ролі партыі як на ідэалагічным фронце, так і ў гаспадарчым будаўніцтве, і дзяржаўным жыцці. Саветы сталі фармальнымі ўстановамі, кандыдаты ў дэпутаты праходзілі абавязковае зацверджанне ў партыйнага кіраўніцтва.

Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне. 1 лютага 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін, у сакавіку быў створаны наркамат замежных спраў, які ўзначаліў К.Кісялёў. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. У верасні БССР падпісала пагадненне з Польскім нацыянальным камітэтам аб абмене насельніцтвам – асобы, якія лічылі сябе палякамі, атрымалі права пераехаць з БССР ў Польскую Рэспубліку і наадварот. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Так, 16 жніўня быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб мяжы, па якому БССР страчвала Беластоцкую вобласць. Міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі, знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей.

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надавалася аднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі. Аднаўляўся транспарт, сувязь.

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара- і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавік рэвалюцыі» ў Гомелі).

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў.

Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку (1946-1950 гг.) сельскай гаспадарке БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Працадні пераўтварыліся ў форму кантроля працоўнай павіннасці на карысць дзяржавы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. Умацаванне працоўнай дысцыпліны праводзілі каманднымі метадамі. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіццё вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.

Происходит масосовая коллективизация в Западной Беларуси.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.