Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
851 Кб
Скачать
☆

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

З 23 па 27 лютага ў Петраградзе адбылися масавые выступленни працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона. У выніку імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. 27 лютага ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. Кіраўніцтва Савета лічыла, што ўлада павінна належыць Дзяржаўнай Думе. 2 сакавіка з прадстаўнікоў Думы быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама адзін сацыяліст – А.Керанскі. Петраградскі Савет кантраляваў дзейнасць Часовага ўрада. У краіне склалася сітуацыя “двоеўладдзя”.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных..

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Саветы былі створаны і ў іншых гарадах Беларусі. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады - “грамадскія камітэты парадку”. 1917 г. ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт парадку”, у склад якога ўвайшлі і прадстаўнікі Мінскага Савета.

Вельмі моцныя пазіцыи на Беларусі ў той час мели партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Акрамя іх найбольшы аўтарытэт мелі Бунд і меньшавікі. Бальшавікі былі малавядомы, але вельмі актыўна набіралі папулярнасць. Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі – гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве.

Актыўна прагрэсіравалі нацыянальныя беларускія партыі, якія так сама прэтэндавалі на роль палітычнага цэнтра. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ, якая мела каля 5 тыс. актыўных членаў.

25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з’езда – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З’езд даручыў БНК распрацаваць праект мясцовай канстытуцыі, арганізаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, садзейнічаць развіцю беларускай культуры.

8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб’яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі – стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Дзеля выканання гэтай мэты быў створаны выканаўчы орган з’езда – Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Рада абвясціла, што будзе дабівацца перадачы зямлі сялянам і абараняць інтарэсы рабочага класа. Аднак пад час летніх выбараў у органы мясцовага самакіравання нацыянальныя партыі не атрымалі падтрымкі, як і бальшавісцкая партыя. Гэта выклікала працяглы крызіс у нацыянальных партыях і арганізацыях. Таму ў кастрычніку 1917 года Цэнтральная рада беларускіх араганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду.

У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Урад узначаліў эсэр А.Керанскі. Усё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, “моцнай рукі”. На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л.Карнілаў. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Гэта значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. Але памылки Часовага ўрада не дазволили краине развивацца демакратычным шляхам.

Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі.

Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.

Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.