Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
851 Кб
Скачать
☆

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад’ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку.

Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з’явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады – арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, “дваццаціпяцітысячнікі” з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.

За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.

Рост сялянскіх хваляванняў па СССР напалохаў кіраўніцтва, і 2 сакавіка 1930 г. быў надрукаваны артыкул І.Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў». У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. У сітуацыі, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. У выніку з’яўлення артыкула рэзка ўпаў працэнт калектывізацыі з 58% да 11%. Аднак гэта быў толькі тактычны крок – бо адразу пачалася другая хваля прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.).

За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Адмоўныя вынікі першых гадоў калектывізацыі не пераканала кіраўніцтва ў памылковасці выбранага шляху. Наадварот, у планах развіцця сельскай гаспадаркі на другую пяцігодку (1933-1937 гг.) прадугледжвалася паскарэнне калектывізацыі.

Продаж дзяржаве калгасами лішкаў прадукцыі ажыццяўляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).

У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.