Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
851 Кб
Скачать
☆
  1. Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.

Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва.Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, – прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца ад феадальнага да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Гэта было вынікам паўстання 1863–1864 гг. – самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.

Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863–1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся. Рэформа пачалася тольки праз 50 гадоу.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання – гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску. Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 – на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii – 1,5 года, гарадскiя вучылiшчы – 3, пачатковыя школы – 4 гады.

Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку

Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80–90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў.

Развитие капиталистических отношений

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi.

Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. У 60-70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання – адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць – сяляне з прычыны эканамічнай неабходнасці арандавалі зямлю ў памешчыкаў, за што працавалі на зямлі памешчыка са сваім інвентаром і рабочай жывёлай. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася ўжо інвентаром і цяглай жывёлай уладальніка.

Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду. Дэфіцыт сродкаў у часткі памешчыкаў не дазволіў ім адразу перайсці да капіталістычнага спосабу вытворчасці..

Аб развiццi капiталiзму ў сельскай гаспадарцы Беларусi можа сведчыць паступовая спецыялiзацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi. У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся (толькi за 80-я гг. больш чым у 2 разы). Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.

Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi. Характэрнай рысай прамысловага развiцця Беларусi ў другой палове ХIХ ст. разам з адносна хуткiм ростам фабрычнай iндустрыi было распаўсюджанне дробнай вытворчасцi i мануфактур, пераважна невялiкiх фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў. Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост i павялiчваецца аб’ем прадукцыi рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi.

Нягледзчы на вялiкую долю рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi на працягу другой паловы ХIХ ст. у прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка. На Беларусi з-за адсутнасцi неабходнай сыравiны вельмi марудна развiвалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалi галiны вытворчасцi, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравiны. Сярод iх вядучая роля належала вiнакурэнню i лясной прамысловасцi.. Аднак фабрычна-заводскiя прадпрыемствы занялi тут пануючае становiшча толькi ў 90-х гг. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.

Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Першай у 1862 г. праз тэрыторыю Беларусi прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка (праз Гродна). Чыгункi звязалi Беларусь з галоўнымi iндустрыяльнымi цэнтрамi краiны – Пецярбургам, Масквой, Кiевам, Варшавай, прыбалтыйскiмi партамi.

Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны

Развіццё капіталістычных адносін стымулявала сацыяльныя працэсы – фарміраванне грамадскіх класаў буржуазіі і пралетарыяту. Крыніцы фарміравання прамысловай буржуазіі – гэта: дваране; заможныя мяшчане (гандляры-скупшчыкі); заможныя рамеснікі; сяляне.

Асноўныя крыніцы фарміравання пралетарыяту – гэта: збяднелыя сяляне; члены сем’яў рабочых; рамеснікі; дробныя гандляры; рабочыя рамесных майстэрань і мануфактур.

Да пачатку XX ст. капіталістычны спосаб вытворчасці паступова ўсталёўваўся ва ўсіх галінах гаспадаркі Беларусі.

  1. Революционные события 1905-1907 гг. на Беларуси. Начало парламентаризма.

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Да гэтага часу былi канчаткова вычэрпаны магчымасцi адносна мiрнага развiцця капiталiзму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму (самодержавие, помещичье землевладение, сословное неравенство).. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.

У гэтых умовах паскорылася iдэйна-палiтычнае размежаванне ў грамадстве. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў сваю сацыяльную базу, мэты i задачы. Урадавы лагер абапiраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўнiцтва i армii, яго падтрымлiвала буйная манархiчна настроеная буржуазiя. Усе яны iмкнулiся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. У лiберальна-буржуазны лагер уваходзiлi буйная i сярэдняя буржуазiя, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкi, буржуазная iнтэлiгенцыя. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму, але баялiся рэвалюцыi i абмяжоўвалiся толькi мiрнымi сродкамi ўздзеяння на самадзяржаўе. Дэмакратычны лагер складалi пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная iнтэлiгенцыя, шырокiя непралетарскiя дэмакратычныя пласты горада i вёскi. Iх агульнай найблiжэйшай мэтай было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.

Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучыя палітычныя партыи: Бунд (Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы), РСДРП, якая падзялілася на бальшавікоў – прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў – больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва, партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсеров). Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш.

На працягу 1901-1904 гадоў адбыўся значны рост колькасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. Стачкi, дэманстрацыi i мiтынгi рабочых пракацiлiся па ўсёй краiне. Iх размах сведчыў аб тым, што ў Расii пачалася рэвалюцыя. На Беларусi ў студзеньскiя днi 1905 г. забастоўкi салiдарнасцi адбылiся ў 30 гарадах i мястэчках, а колькасць iх удзельнiкаў склала 34 тыс. чалавек. Iнiцыятарамi i кiраўнiкамi рэвалюцыонных выступленняў рабочых былi перш за ўсё Бунд i РСДРП, у некаторых месцах – эсэры i БСГ. У студзенi забастоўкi рабочых мелi выразна палiтычны характар.

У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.

Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана

У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі. На Беларусi стачачныя камiтэты i каалiцыйныя саветы дзейнiчалi ў Мiнску, Вiцебску, Гродне, Брэсце, у iншых прамысловых цэнтрах i буйных чыгуначных вузлах.

17 кастрычнiка 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб палiтычных свабодах i надзяленнi Дзяржаўнай думы заканадаўчымi паўнамоцтвамi. 18 кастрычнiка ў дзень абвяшчэння Манiфеста ў Мiнску на плошчы каля Вiленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У вынiку чаго было забiта каля 100 чалавек i да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крывавыя сутычкi адбылiся ў Смаргонi i Полацку. Увогуле кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты Беларусi, а колькасць стачачнiкаў толькi ў прамысловасцi дасягнула 66 тыс. чалавек.

У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскiя днi палiтычныя забастоўкi адбылiся ў Мiнску, Гомелi, Мазыры, Пiнску i iншых гарадах. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.

Увядзенне палiтычных свабод з задавальненнем сустрэла буржуазiя. Яна лiчыла, што рэвалюцыя дасягнула сваiх мэт i павiнна скончыцца. Хутка пачынаюць узнiкаць буржуазныя палiтычныя партыi i арганiзацыi. Першымi з iх сталi Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) i Саюз 17 кастрычнiка (акцябрысты). Кадэты заявiлi аб сваёй апазiцыi самадзяржаўю. Яны выступалi за канстытуцыйную манархiю, за знiшчэнне саслоўных прывiлеяў i iншых перажыткаў феадалiзму, за палiтычныя свабоды i поўнае раўнапраўе. Але яны не лiчылi неабходным канчаткова лiквiдаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалi толькi права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялi больш “правую” пазiцыю. Яны былi поўнасцю задаволены Манiфестам 17 кастрычнiка, выступалi за падтрымку манархiчнай улады i захаванне адзiнай i непадзельнай Расii.

Проправительственные партии - манархічны “Саюз русского народа” (лістапад 1905 года), які ствараў “чорныя сотні” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе

У Беларусi больш спрыяльнымi аказалiся ўмовы для дзейнасцi партыi акцябрыстаў. Тут яе падтрымлiвалi рускiя чыноўнiкi-манархiсты, памешчыкi, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасцi на Беларусi земстваў i вышэйшых навучальных устаноў не мелi тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейнасцi. Яны знайшлi падтрымку толькi з боку яўрэйскай буржуазii. Па агульнапалiтычных i нацыянальных пытаннях кадэтаў на Беларусi падтрымалi польскiя памешчыкi i каталiцкi касцёл.

Начало парламентаризма.

Зимой Адбыліся выбары ў Дзяржауную Думу, і яна пачала дзейнасць з 27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста 17 кастрычніка 1905 года.

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў яе і прызначыў новыя выбары.

У умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі – акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У Расіі левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін – з 20 лютага да 3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур’ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства (17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны..

Паражэнне рэвалюцыi 1905–1907 гг. не азначала вяртання да мiнулага. У Расii, хоць i ва ўрэзаным выглядзе, iснавалi палiтычныя свабоды, былi створаны i атрымалi магчымасць легальнай дзейнасцi розныя палiтычныя партыi, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабiлiся значнага паляпшэння эканамiчных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы i нацыянальна-вызваленчы рух не толькi ў Расii, але i ва ўсiм свеце. Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мо- ве – “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха.

Аднак галоўная мэта рэвалюцыi – звяржэнне самадзяржаўя i знiшчэнне памешчыцкага землеўладання – не была дасягнута.