- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Дзе зарадзілася лінгвагеаграфія? Да якога часу адносяцца першыя спробы картаграфавання лінгвістычных фактаў?
Хто ў расійскім мовазнаўстве ўпершыню ўсвядоміў неабходнасць звярнуцца да лінгвістычнай геаграфіі як метаду даследавання?
Як далей развівалася лінгвагеаграфія? Хто з’яўляецца аўтарам аднаго з першых атласаў у айчынным мовазнаўстве? Што вы ведаеце пра гэтага вучонага?
У чым прынцыповае адрозненне заходнееўрапейскай лінгвістычнай геаграфіі ад савецкай?
Хто з расійскіх вучоных выкарыстоўвае метад лінгвістычнай геаграфіі? Беларускіх? Украінскіх?
7. Структурныя метады
Структурныя метады – метады сінхранічнага фармальнага аналізу моўных элементаў, звязаных тыповымі сувязямі.
Значны ўплыў на ўзнікненне гэтых метадаў (20–30-я гг. 20 ст.) аказалі працы Ф. дэ Сасюра і І.А. Бадуэна дэ Куртэнэ.
Істотную ролю ў выпрацоўцы прынцыпаў і метадаў структурнай лінгвістыкі адыгралі асноўныя школы структуралізму, якія склаліся ў 1920–40-я гг. (Пражская лінгвістычная школа, Капенгагенская, Амерыканская, Лонданская), у былым СССР – блізкія да іх дзве фаналагічныя школы (Ленінградская / Пецярбургская і Маскоўская). Уклад у развіццё фармальнага аналізу мовы ў дастасаванні да фанемнага (фаналагічнага), марфемнага, а затым лексічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, а таксама ўзроўню тэксту ўнеслі таксама лінгвісты еўрапейскіх краін, якія не стварылі сваіх школ: А. Марцінэ, Э. Бенвеніст, Л. Тэньер (Францыя), А. Гардзінер (Англія), А.В. дэ Гроат (Нідэрланды), Е. Курыловіч (Польшча).
Асноўныя ідэі структуралізму можна звесці да наступных палажэнняў: 1) сапраўднай рэальнасцю прызнаецца не асобны моўны элемент (фанема, слова, сказ і да т. п.), а элемент, абумоўлены сістэмнымі сувязямі мовы – апазіцыйнымі, дыстрыбуцыйнымі; 2) ядро сістэмы ўтвараюць адносіны / супрацьпастаўленні (яны дамінуюць над элементамі); 3) паколькі асноўнымі ў мове выступаюць адносіны, то для вывучэння іх можна выкарыстаць матэматычныя метады.
Структурныя метады існуюць у розных разнавіднасцях, што развіліся ў школах структуралізму, якія вызначаюцца адметнымі асаблівасцямі. Напрыклад, згодна з Капенгагенскай школай моўнымі рэальнасцямі прызнаюцца не гукі, літары або значэнні, а сувязі (адносіны) паміж імі. Менавіта гэтыя адносіны і складаюць сістэму пэўнай мовы, адрозную ад іншых моў, і павінны даследавацца мовазнаўствам. Амерыканскія структуралісты імкнуліся апісаць мову чыста фармальным спосабам, на аснове выяўлення дыстрыбуцыі моўнага элемента (як правіла, без уліку значэння) і дастасавалі метад да апісання фаналогіі, марфалогіі і сінтаксісу. Прадстаўнікі Пражскай школы структуралізму лічылі неабходным даследаванне не толькі адносін паміж элементамі мовы, але і саміх значэнняў. Структурнымі метадамі яны даследавалі перш за ўсё фаналогію, а таксама марфалогію і семантыку.
Структурныя метады маюць шэраг абмежаванняў. Так, іх немагчыма дастасаваць да вывучэння мовы як сацыяльнай з’явы, апісання розных канатацый, семантыкі выказвання, з’яў звязнага маўлення і тэксту.
Да структурных метадаў адносяцца дыстрыбуцыйны, непасрэдна складальных, трансфармацыйны і кампанентнага аналізу.
