- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Якая, на думку У. Георгіева, адна з прынцыповых праблем сучаснай лінгвістыкі?
Ці заўсёды эфектыўны эмпірычны падыход для лінгвістаў? Чаму? Калі такі падыход можа даць надзейныя вынікі?
Пры якой умове гіпотэза можа лічыцца добрай?
Што складае, паводле У. Георгіева, найважнейшую задачу сучаснай лінгвістыкі?
Чаму “гістарычна-параўнальны метад стварае аснову для сучаснага вывучэння моў і ператварае лінгвістыку ў дакладную навуку”?
Якім прычынамі выклікана мадэрнізацыя (абнаўленне) параўнальна-гістарычнага метаду?
Пра што сведчаць вынікі даследаванняў “у галіне аддаленай эвалюцыі на найстаражытных стадыях”?
Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
<…> Метад – гэта пэўны падыход да вывучаемай з’явы, пэўны комплекс палажэнняў, навуковых і чыста тэхнічных прыёмаў, прымяненне якіх дае магчымасць вывучыць дадзеную з’яву. Спецыфіка навукова-даследчага метаду вызначаецца аб’ектам даследавання і мэтай даследавання. Кожны метад заўсёды прама або ўскосна залежыць ад тых або іншых агульнафілалагічных тэорый.
…Метад з’яўляецца сістэмай. Натуральна можа ўзнікнуць пытанне, з якіх кампанентаў складаецца гэтая сістэма. Каб надаць выкладу большую нагляднасць і канкрэтнасць, паспрабуем разгледзець які-небудзь ужо дастаткова вядомы метад лінгвістычнага даследавання, скажам, параўнальна-гістарычны метад даследавання гісторыі моў.
Тэорыя метаду. Тэорыя метаду выкарыстоўвае ў дадзеным выпадку агульнае метадалагічнае палажэнне “мова гістарычна развівальная з’ява”. Далей улічваюцца такія асаблівасці гістарычнага развіцця, як нераўнамернасць развіцця і змянення як асобных моў, так і асобных сфер і частак адной мовы, а таксама ўплыў іншых фактараў, які можа знайсці адлюстраванне ў мове (распад моў, змяшанне моў, геаграфічнае становішча моў, ізаляцыя моў, уплыў на іх іншых моў і да т. п.).
Лінгвістычныя асновы метаду, сфармуляваныя ў выглядзе пэўных тэарэтычных палажэнняў яшчэ не ўвасабляюць самога метаду. Яны, хутчэй, служаць мэтам навуковага абгрунтавання метаду, даказваючы тым самым яго права на існаванне. Прымяненне метаду пачынаецца тады, калі даследчык пачынае выкарыстоўваць навуковыя прыёмы даследавання.
Навуковыя прыёмы даследавання. Адметнай асаблівасцю навуковага-даследчага прыёму з’яўляецца яго дзейсны характар. Прыём заўсёды прадугледжвае пэўнае дзеянне, аперыраванне з моўным матэрыялам. Так, вывучэнне гісторыі моў можа быць звязана з наступнымі прыёмамі: 1) параўнанне слоў роднасных моў, улік розных інавацый і гукавых законаў з мэтай устанаўлення архетыпаў, 2) выкарыстанне запазычаных з дадзенай мовы слоў у іншых мовах, 3) выкарыстанне старых пісьмовых дакументаў і г. д.
Прыватны навукова-даследчы прыём таксама мае сваю тэарэтычную аснову, хоць і вельмі вузкую. Так, напрыклад, рэканструкцыя праформаў ёсць прыватны прыём параўнальна-гістарычнага метаду. Яго тэарэтычнай базай з’яўляецца нераўнамернасць змянення аднолькавых паводле паходжання формаў у розных моўных адзінках і магчымасць устанаўлення больш архаічных формаў на аснове пэўных дадзеных.
Прымяненне навукова-дасдедчых прыёмаў само па сабе не з’яўляецца хаатычным. Яно заўсёды падпарадкоўваецца пэўнай методыцы. Напрыклад, пры вызначэнні фанетычных карэспандэнцый паміж словамі роднасных моў не рэкамендуецца выкарыстоўваць словы, якія грунтуюцца на гукаперайманні або з’яўляюцца запазычаннямі з іншых моў; этымалогіі слоў, якія не адлюстроўваюць гукавых карэспандэнцый, лічацца недакладнымі, пры параўнанні формаў і слоў дадзенай мовы са словамі і формамі роднасных моў з мэтай вывучэння яе гісторыі. Прынята лічыць больш рацыянальным пачынаць параўнанне бдізкароднасных моў з мовамі той сям’і, у якую ўваходзіць вывучаемая мова, а затым ужо пераходзіць да моў, што належаць да іншых груп.
Тэхнічныя прыёмы і працэдуры. Ні адзін даследчыцкі метад не абыходзіцца без выкарыстання тэхнічных прыёмаў і працэдур. Да чыста тэхнічных прыёмаў можна аднесці такія прыёмы, як канспектаванне вывучаемай літаратуры, занясенне сабранага матэрыялу на карткі, упарадкаванне картатэк, выраб дыяграм, табліц, карт, вызначэнне раёна даследавання, гутарка з інфармантам і г. д.
Такім чынам, у сістэму навукова-даследчых прыёмаў у дастасаванні да мовазнаўства звычайна ўваходзяць:
Палажэнні агульнай метадалогіі.
Тэорыя метаду.
Комплекс навукова-даследчых прыёмаў прыёмаў і працэдур, змест якіх вызначаецца лінгістычнымі асновамі метаду.
Комплекс тэхнічных прыёмаў і працэдур.
У гэтай сістэме ўсе яе часткі ўзаемазвязаныя. Правільнасць метаду залежыць ад правільных метадалагічных установак. Ад правільнасці метаду адначасова залежыць і правільнасць навукова-даследчых прыёмаў. <…>
