- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Які сэнс укладвае А.С. Мельнічук у паняцце метадалогіі ў дачыненні да навуковай дзейнасці?
Якія ўзроўні вылучаюць звычайна ў метадалогіі? У чым іх сутнасць?
Што разумее вучоны пад метадалогіяй у мовазнаўстве? Якое яе прызначэнне?
У аснове якога метадалагічнага прынцыпу ляжыць дыялектычны закон усеагульнай сувязі з’яў?
Як неабходна вывучаць мову згодна з метадалагічным прынцыпам сістэмнасці?
Якое значэнне ў дачыненні да мовы мае агульнанавуковы прынцып прычыннасці?
Што прадугледжвае ў мовазнаўстве прынцып гістарызму? Складнікам якога метаду ён з’яўляецца?
Што прадугледжвае ў дачыненні да мовы прынцып адзінства і барацьбы супрацьлегласцей?
У чым заключаецца метадалагічная роля закону пераходу колькасных змяненняў у якасныя?
Чаму, паводле А.С. Мельнічука, “асабліва актуальным для мовазнаўства з’яўляецца дыялектычнае разуменне ўзаемаадносін катэгорыі формы і зместу паміж сабой і з іншымі катэгорыямі дыялектычнага матэрыялізму”? Абгрунтуйце адказ.
У чым заключаецца важная метадалагічная роля ў мовазнаўстве такіх катэгорый матэрыялістычнай дыялектыкі, як колькасці і якасць? Прыватнае і асобнае? Прычына і вынік?
2. Метад
У агульнанавуковым ужыванні пад метадам разумеюць прыёмы і аперацыі практычнага і тэарэтычнага пазнання і вытлумачэння рэчаіснасці. Універсальным метадам для пазнання ўсіх з’яў і аб’ектаў з’яўляецца дыялектычны метад, паводле якога матэрыяльны свет пазнаецца ўсебакова ў яго цэласнасці, супярэчлівасці і развіцці.
Навуковыя метады бываюць агульнанавуковыя (выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі) і канкрэтна-навуковыя, або спецыяльныя (ужываюцца ў асобных навуковых дысцыплінах).
Агульнымі для ўсіх навук з’яўляюцца такія спосабы даследавання, як індукцыя, калі лагічныя вывады робяцца на аснове прыватных фактаў, і дэдукцыя, калі разважанне праводзіцца ад агульнага да канкрэтнага і адзінкавага, г. зн. шляхам пазнання ў кірунку ад агульных разважанняў да канкрэтных вывадаў.
З улікам сферы выкарыстання метады падзяляюцца на ўнутрыдысцыплінныя і міждысцыплінныя. Адметная асаблівасць унутрыдысцыплінных метадаў – прымяненне іх пераважна ў межах адной навукі (напрыклад, этымалагічны метад у мовазнаўстве, эвалюцыйны метад у біялогіі і інш.). Для міждысцыплінных метадаў характэрна выкарыстанне тых самых метадаў у шэрагу навук (напрыклад, у гуманітарных навуках пашыраны апісальны і супастаўляльны метады).
У канкрэтна-навуковым (або спецыяльным) ужыванні пад тэрмінам “метад” разумеюць спосаб пазнання і вытлумачэння з’яў той або іншай навукі, напрыклад у дачыненні да мовазнаўства – такой універсальнай грамадскай з’явы, як мова.
Асноўнымі метадамі даследавання мовы з’яўляюцца апісальны, параўнальна-гістарычны, супастаўляльны, структурныя метады (дыстрыбуцыйны, непасрэдна складальных, трансфармацыйны, кампанентнага аналізу). Кожны даследчыцкі метад рэалізуецца праз сістэму навукова-даследчых прыёмаў, якімі могуць быць, напрыклад, збор матэрыялу, інтэрпрэтацыя, супастаўленне, сістэматызацыя, класіфікацыя.
Усебаковае і аб’ектыўнае вывучэнне канкрэтнага моўнага аб’екта магчымае пры выкарыстанні адэкватных яго спецыфіцы метадаў даследавання (нярэдка не аднаго, а некалькіх). Комплексны падыход да моўных з’яў мэтазгодна выкарыстоўваць, напрыклад, пры распрацоўцы сучаснага слоўніка той або іншай мовы. Пры гэтым, на думку А.Я. Супруна, такая распрацоўка магла б уключаць наступныя элементы: 1) назіранні (картатэку, у якой зафіксаваны розныя ўжыванні слова); 2) статыстычныя падлікі частотнасці слова, яго формаў і варыянтаў; 3) дадзеныя пра лексічную і граматычную спалучальнасць слова; 4) вынікі лінгвапсіхалагічных (асацыяцыйных) эксперыментаў; 5) граматычныя і стылістычныя паметы.
